Ку́блык ’від жаночай прычоскі’. Магчыма, ад клуб ’скрутак’ пад другасным уплывам кубло1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́ксіць ’плакаць, хныкаць’ (Бяльк.). Да кука3 (гл.). Магчыма, кантамінацыя з кукса2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кісяя́ ’паркаль’, рус. кисея, якое, магчыма, з тур. käsi ’раскроеная матэрыя’ (Фасмер, 2, 239).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адбы́тніца ’марнатраўніца’ (Кліх), магчыма, калька з літоўскага. Параўн. літ. atbū́ti ’адбыць’ і ’адняць, пазбавіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перамяжы́ць (пірамяжыць) ’заспакоіць, абязболіць’ (Варл.). Няясна. Магчыма, балтызм, параўн. літ. pėrmegzti ’перавязаць (напр., палец)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пля́йстра ’тоненькая нітачка’ (Варл.). Няясна, магчыма, да пляйстар ’слой, пласт’ > ’тонкі слой, пласт’ > ’нітачка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прысве́тны, прысві́тный ’вольны (пра час)’ (кам., Жыв. НС). Няясна, магчыма, ад прысвя́так, свя́та (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пува́к ’павук’ (латг., Сл. ПЗБ). Дэфармаванае павук (гл.), магчыма, пад уплывам лат. puve ’гніль’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пярэ́сцюгі (пэрэ́сцюгі) ’ніткі неаднолькавай таўшчыні’ (івац., Жыв. НС). Магчыма, ад перасцігнуць ’перапыніць, пераняць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рамно́ўка ’гатунак бульбы’ (Жд. 1). Магчыма, у выніку распадабнення ад *ранноўка ’ранняя бульба, скараспелка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)