Трахаму́ддзе ‘пажыткі’ (Мат. Гом.), ‘малакаштоўныя рэчы’ (Юрч. Вытв.), ‘дробныя прыстасаванні для фізічнай працы’ (баранав., Мілк. Сл.), трахому́цце ‘транты’ (Руб.), сюды ж трахаму́дзіна ‘рызман’ (Юрч. Вытв.), трахаму́джанне, трахаму́дзіца ‘неакуратная работа’, трахаму́дзістасць ‘неахайнасць’, трахаму́дзіць, трахаму́дзіцца ‘рабіць неакуратна’, трахаму́днік ‘абадранец’, трахаму́дный, трахаму́дзістый ‘неахайны’ (Юрч. СНЛ). Параўн. рус. дыял. трахому́дия ‘дэталі, прыстасаванне для ткання’ (СРНГ). Складаныя экспрэсіўныя словы, утвораныя ад траха́ць ‘трэсці’ (гл.), збліжанага са зборным назоўнікам му́ды, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

луска́, ‑і, ДМ ‑сцэ, ж.

1. Дробныя пласцінкі, якія размешчаны на паверхні цела некаторых пазваночных жывёлін (рыб, яшчарак, змеяў). Цэлымі стайкамі хадзілі .. [плоткі] пад лазовымі кустамі, пабліскваючы на сонцы срэбнай луской. Лынькоў. А гэтым часам пры сасонцы Гадзюка грэецца на сонцы, — Блішчыць на ёй узор лускі. Крапіва.

2. Слаістае покрыва чаго‑н. Луска цыбулі. □ Зашамацела над галавой сасновая луска: відаць, вавёрачка схавалася ў густую крону. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дваро́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да двара ​1 (у 1, 2 знач.). Дваровы сабака. Дваровыя будынкі.

2. Узяты ў панскі двор для абслугоўвання памешчыка (аб прыгонных сялянах). Дваровыя людзі. □ Зосю «Мікалаішку» зналі.. многія дзецюкі з бліжэйшых к Сілцам вёсак, дробныя фальваркоўцы і дваровыя служачыя. Гартны. / у знач. наз. дваро́вы, ‑ага, м.; дваро́вая, ‑ай, ж. Сам [аканом] ехаць да .. [пана] баіцца. Надумаўся ён паслаць каго з дваровых. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драбі́ць, драблю, дробіш, дробіць; незак., што.

1. Разбіваць, дзяліць, крышыць на дробныя часткі. Драбіць камень. □ Звінела стальное зубіла Пад чорным цяжкім малатком, Замшэлую глыбу драбіла, І падаў кусок за куском. Гаўрусёў. // перан. Расчляняць, раз’ядноўваць на асобныя часткі. Драбіць сілы.

2. і без дап. Рабіць што‑н. (іграць, гаварыць і пад.) у залішне паскораным тэмпе. Адзін барабанчык.. шумеў званочкамі і драбіў пераборам — ну, як заўсёды, хвацка. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздрабі́ць, ‑драблю, ‑дробіш, ‑дробіць; зак., што.

1. Разбіць, раскалоць на дробныя часткі. Раздрабіць шкло. □ Здавалася, вось-вось плынь сарве чалавека, закружыць яго, раздробіць аб камяні галаву. Даніленка. / у безас. ужыв. Левае плячо ў Мальца было прыкметна ніжэй за правае — у вайну разрыўною куляй яму раздрабіла лапатку. Дамашэвіч.

2. Раздзяліць на часткі, групы; расчляніць. Раздрабіць сілы праціўніка.

3. Выразіць больш дробнымі адзінкамі. Раздрабіць метры ў сантыметры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

церушы́цца, цярушыцца; незак.

1. Не густа сыпацца, рассыпацца. Ну і пайшла ж весялуха, аж захісталася Язэпішына хата і скрозь шчыліны ў столі пачала церушыцца кастрыца. Сяркоў. Іголкі на .. [соснах] былі дробныя, растапыраныя; жаўцелі і церушыліся на мох. Пташнікаў.

2. Ісці (пра дробны снег, дождж); імжэць. Снег ужо не падаў, як раней, а церушыўся дробным, калючым пылам. Асіпенка. / у вобразным ужыв. Цярушыцца сцежкай імглістай Сутоннага змроку парча. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гні́сці, гніць (БРС, Шат., Касп.). Рус. гнить, укр. гни́ти, польск. gnić, чэш. hníti, серб.-харв. гњи̏ти, балг. гни́я, ст.-слав. гнити. Прасл. *gniti (чаргуецца з *gnojь, гл.). Роднаснымі лічацца ст.-в.-ням. gnitan ’расціраць’, ст.-грэч. χνίει ’распадацца на дробныя кавалачкі’. Падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 6, 176–177; гл. таксама Фасмер, 1, 421–422; Слаўскі, 1, 302–303. Вытворныя гнілы́, гніль (*gnitъ, *gnilь) маюць прасл. характар (Трубачоў, там жа’, 174–176).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́крупне ’высеўкі’ (Сцяшк. Сл.); сюды ж падкру́пніца ’тс’ (пух., Сл. ПЗБ), падкру́пʼядробныя грэцкія крупы’ (Бяльк.). Рус. подкрупка ’мука, высеяная з крупаў’, подкру́пье ’тс’. Першапачаткова, магчыма, покрупʼе з далейшым пераходам ‑пʼе ў ‑пне. Семантыка: тое, што застаецца ’па крупах’, г. зн. пасля таго, як зерне змелена. Да по- і крупы (гл.). Формы з пад‑, відаць, пад уплывам народнай этымалогіі з семантыкай ’нібы крупы; не зусім крупы’, параўн. под- (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сме́цце, ‑я, н.

1. Дробныя адкіды, рэшткі чаго‑н., якія збіраюцца ў дамах, на вуліцы і пад., дробныя часцінкі, якія забруджваюць што‑н. Ніна зноў пачала перамятаць падлогу. Зграбла смецце, вынесла на двор. Асіпенка. Праз шчыліны ў акне цягне гарам: у агародзе маці паліць смецце і сухі бульбоўнік. Пташнікаў. // перан. Разм. Пра што‑н. непатрэбнае, лішняе. Твой свет разбурыцца, старога ладу смецце Вятры вясновыя па свеце разнясуць. Панчанка. [Алена:] — Ох, і дурная ж ты, Анютка, ох, і смецця ж у цябе ў галаве!.. Краўчанка.

2. Разм. Драбяза, што‑н. дробнае, нязначнае. Буйную рыбу прадалі, асталося адно смецце.

3. перан. Разм. Пра што‑н. мізэрнае, нязначнае, нікчэмнае; дрэнь. І сапраўды, акінуўшы вокам удзельнікаў нарады, можна было ўпэўнена сказаць, што сярод прысутных смецця не было. Хведаровіч. Сабакі, хлопцы, трэба! — з усёй катэгарычнасцю заяўляе.. [Адам]. — У нас смецце, а не сабакі. Ракітны.

•••

Выносіць смецце з дому (хаты) гл. выносіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазво́зіць, ‑звожу, ‑звозіш, ‑звозіць; зак., каго-што.

1. Звезці ў адно месца ўсё, многае. Пазвозіць сена ў гумны.

2. Забраўшы, адвезці куды‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Дробныя каменні.. [Гушка] пазвозіў усе [з поля], а вялікія пакінуў на зіму рваць іх порахам. Чорны.

3. Везучы, перамясціць зверху ўніз усё, многае або ўсіх, многіх. Пазвозіць дзяцей на санках.

4. Едучы, узяць з сабою ўсё, многае або ўсіх, многіх. Пазвозіць чужыя кнігі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)