Во́сып (БРС, КТС). Рус. о́сыпь, укр. о́сип ’подаць зярном’, польск. osypдзеянне па дзеяслову osypać’, серб.-харв. òsip ’сып’. Да асыпаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наво́ддаль.

1. прысл. На некаторай адлегласці; не вельмі далёка.

Н. стаяла каплічка.

2. прыназ. з Р. Выражае прасторавыя адносіны: ужыв. пры назве прадмета, асобы, месца ці прасторавай мяжы, на пэўнай адлегласці ад якіх адбываецца дзеянне, рух або размяшчаецца хто-, што-н.

Млын стаяў н. вёскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

над... (над’..., нада...), прыстаўка.

I. Утварае дзеясловы са знач.:

1) павелічэнне чаго-н. чым-н., напр., надбудаваць;

2) няпоўнае дзеянне, якое распаўсюджваецца на частку чаго-н., напр.: надпіць, надламаць, над’есці, надарваць.

II. Утварае назоўнікі і прыметнікі са знач. больш высокага становішча, напр.: надброўе, надгартанны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наве́рх, прысл.

1. На верхнюю частку чаго-н., у напрамку да верху чаго-н.

Падняцца н.

Смала выступіла н.

2. прыназ. з Р. Выражае прасторавыя адносіны: ужыв. пры абазначэнні прадмета, асобы, на верхнюю частку якіх ці паверх якіх накіравана дзеянне.

Накінуць плашч н. сукенкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́ўзаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Тое, што і паўзці (у 1 і 2 знач.), але абазначае дзеянне, якое адбываецца не ў адзін час, не за адзін прыём ці не ў адным напрамку.

П. па траве.

П. перад кім-н. (перан.: прыніжацца).

|| наз. по́ўзанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пратрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

1. што і без дап. Стойка перажыць што-н., вытрываць.

П. шмат пакут.

2. Прадоўжыць сваё дзеянне не спыняючыся.

Халады пратрывалі да красавіка.

3. Захавацца, праіснаваць які-н. час.

Пад напорам такой вады гэты насып тут доўга не пратрывае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пабудовадзеянне паводле знач. дзеяслова пабудаваць; сістэма думак, разважанняў; тое, што пабудавана’ (ТСБМ), ’любое збудаванне’ (Інстр. 1). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад пабудаваць < будаваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мацу́каць ’мацаць’ (ТС). Да ма́цаць (гл.). Суфікс ‑ук‑ надае кароткатрывалае і шматразовае дзеянне. Роднасным з’яўляецца ўкр. новавалынск. мацкувати ’шукаць вобмацкам’ з выпадзеннем ‑у‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́льгацца, му́ляцца ’цягнуць справу, адчуваючы непрыемнасць ад нежадання рабіць што-небудзь’ (Шат.). Да му́ліць, му́ляцца (гл.). Экспрэсіўны суфікс ‑г‑ падкрэслівае шматразовае кароткатрывалае дзеянне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разва́жджываць ’адвязваць лейцы’ (Юрч. СНЛ). Утворана ад во́жджы ’лейцы’ (гл.) з дапамогай прыстаўкі раз-, якая надае слову значэнне ’дзеянне, супрацьлеглае папярэдняму’, як развяза́ць, рассупо́ніць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)