Ката́ць ’катаць’ (у розных значэннях). Слова вядома не ва ўсіх слав. мовах (у такой форме) і этымалогія яго таксама няпэўная. Трубачоў (Эт. сл., 9, 162) параўноўвае балг. дыял. ка́там ’хадзіць на справах, гаспадарыць’, ст.-рус. катати ’катаць’, рус. ката́ть ’вазіць і да т. п.’, ’гойдаць’, ’ляжаць хворым’, ’рабіць з бітай шэрсці’, ’валяць (абутак)’, ’гладзіць’, далей укр. ката́ти ’біць’, ката́тися ’катацца’, ката́ти ’качаць катком зямлю’, ’выціскаць ваду качаннем’, далей бел. ката́цца ’катацца’, ката́ць (дыял.) ’скручваць у трубку’. Магчыма (як зваротныя вытворныя), сюды адносяцца чэш. kat ’кат’, славац. kat, польск. kat, далей рус. дыял. кат ’калёсны след’; ’каток для ўкачвання поля’ і інш. Прасл. *katati (), якое суадносіцца з прасл. *kotiti (гл. каці́ць) і *katjati (гл. кача́ць). Параўн. яшчэ Фасмер, 2, 209–210.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Папры́ца, попрыца ’металічная пласцінка на верхнім камяні жорнаў’ (ТС, Выг.). Ужо ст.-бел. паприца, парплица, полприца < польск. paprzyca ’шворан у жорнах’ (Булыка, Даўн. запазыч., 236). Далей гл. парпліца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рамда́р ’?’ (Шымк. Собр.). Хаця аўтар і не падае значэння слова, трэба думаць, што тут, хутчэй за ўсё, яшчэ далей зайшоўшая трансфармацыя запазычання, параўн. ранда́р, ранда́тар, ранда́тарыха, гл. ранда.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Са́ква ’кавалерыйская сумка для аўса і прадуктаў’ (ТСБМ). Ужо ст.-бел. саква ’торба’, 1616 г., запазычанне з ст.-польск. sakwa; Булыка, Лекс. запазыч., 103. Далей гл. сак2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ні, часц. і злуч.

1. часц. узмацн. У адмоўных сказах указвае на поўную адсутнасць чаго-н.; узмацняе адмоўе.

На небе ні хмурынкі.

Нідзе ні расінкі.

Нідзе нікога, ні аднаго чалавека.

2. часц. ўзмацн. Ужыв. ў даданых сказах у спалучэннях са словамі «як», «куды», «хто» і пад., каб падкрэсліць, што дзеянне галоўнага сказа захоўвае сваю сілу пры любых абставінах.

Як ні спяшайся, усё роўна не паспееш.

3. часц. адмоўная. Ужыв. ў спалучэннях з Р назоўнікаў у безасабовых адмоўных сказах пры катэгарычнай забароне якога-н. дзеяння.

Ні кроку далей!

4. злуч. пералічальны. Ужыв. ў адмоўных сказах пры пералічэнні пры наяўнасці адмоўя.

Не чуваць ні песень, ні гоману.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

не́чегоI мест. няма́ чаго́; не́чага; (дат. няма́ чаму́, не́чаму, твор. няма́ чым, не́чым, пред. няма́ аб чым, не аб чым); (прошедшее время) не было́ чаго́ (не было́ чаму́ і гэ́так дале́й); (будущее время) не бу́дзе чаго́ (не бу́дзе чаму́ і гэ́так дале́й);

не́чем похва́статься няма́ чым (не́чым) пахвалі́цца;

не́чему удивля́ться няма́ з чаго́ дзіві́цца;

не́ о чем жале́ть няма́ аб чым (няма́ чаго́) шкадава́ць;

не́чего чита́ть няма́ чаго́е́чага) чыта́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мімахо́дам, прысл.

1. Праходзячы, праязджаючы міма. Пастаяўшы крыху на месцы, нібы ў задуменні, зубр рушыць далей, абрываючы мімаходам маладыя галінкі ясеня. В. Вольскі.

2. Між іншым, выпадкова. — Нездарма ты аб трактары гаварыў, — кідае .. [Косціку] мімаходам рэпліку Ніна. Дуброўскі. — Што, едзеш куды? — нібы мімаходам спытала Макатрыха. — Угу-у, — абыякава адказаў Васіль. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падзо́л, ‑у, м.

1. Бедная солямі глеба шаравата-белага колеру. Адразу ж унізе пачыналася.. узараная палоска зямлі.. Далей, к балоту, бялеў падзол. Асіпенка. Хопіш глыбей на няўгноеным участку, вывернеш падзол — і ўраджай прапаў. Дуброўскі. Чарнеў бульбянішчаў сівы падзол. Танк.

2. Уст. Сумесь попелу з вапнай, якая ўжывалася ў гарбарнай прамысловасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насці́гнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. насціг, ‑гла і насцігнуў, ‑гнула; зак., каго-што.

Дагнаць, гонячыся за кім‑, чым‑н. Гітлеравец, скарыстаўшы хвіліну замяшання, неспадзявана рвануўся назад. «Стой!» — крыкнуў Шашура. Праз два крокі ён насціг уцекача. Мележ. Іван хацеў запярэчыць, але Якаў загаварыў далей: — Значыць, і цябе мой лёс насцігнуў. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неадсту́пны, ‑ая, ‑ае.

Які не адступае ад каго‑н., чаго‑н., упарта дамагаецца чаго‑н.; настойлівы. Неадступны спадарожнік. Неадступная пагоня. □ Цэлую раніцу хадзіў Рыгор па вёсцы сярдзіты і неадступны, пакуль выправіў у лес сабатажнікаў. Крапіва. // Неадчэпны, пастаянны. Усё засланялася адным неадступным цяжкім пытаннем: «А як жыць далей? Што рабіць?» Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)