расці́ несов., в разн. знач. расти́;

як на дражджа́х р. — как на дрожжа́х расти́;

хоць трава́ не р. — хоть трава́ не расти́;

р. на лес гле́дзячы — расти́ на лес гля́дя;

р. як грыбы́ пасля́ дажджу́ — расти́ как грибы́ по́сле дождя́;

у ро́це расце́ — во рту растёт;

вялі́кі р. — расти́ здоро́в

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разгу́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Павольна, не спяшаючы гуляць, хадзіць для адпачынку, забавы. — Глядзі ж ты, Матрона, не вельмі па вуліцах вечарамі разгульвай, — сказаў, прыпыніўшыся, Іван. Колас. Бачыцца Валянціне, быццам маці бяжыць з-за пагорка, махае рукою, здалёк крычыць, каб не разгульвала, не распявала тут на ўлонні, а брала кошык ды ў лес — па грыбы, ягады. Мыслівец. // Перамяшчацца свабодна, у любым напрамку. Цёмнарусы Кастусь, якому зараз, са студзеня месяца, ішоў дваццаць шосты год, мог спакойна разгульваць пад носам у самых спрытных жандараў. Якімовіч. / Пра з’явы прыроды. Па вуліцах горада разгульвалі вятры, прыносячы з сабою дзівосныя пахі квітнеючых садоў. Гурскі. // Свабодна дзейнічаць, займацца разгулам і разбоем. Петрусю давялося некалькі разоў выязджаць у начныя засады, дзе разгульвалі бандыты. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Махаві́к1 (слаўг.), махаві́ца ’месца (у лесе), якое парасло мохам’ (Яшк.; чэрв., Нар. лекс.; віл., Сл. ПЗБ). Утворана ад махавы́. Да мох (гл.).

Махаві́к2, мохові́к, махо́вік, муховы́к, моховы́й грыб ’махавік (жоўта-буры, зялёны), імшарнік: Suillus variegatus Sw., Xerocomus subtomentosus L., Boletus chrysenteron Bull.’ (ТСБМ, Дэмб. 1, Грыг., Сержп. Грам., Шат., Бяльк., Касп., Жыв. сл., Сл. ПЗБ, ТС, Нар. словатв.), кобр. моховы́к ’баравік, Suillus variegatus’. У выніку намінацыі са словазлучэння з прыметнікам махавы́. Да мох (гл.). Матывацыя: дадзеныя грыбы растуць на амшарах. Параўн. таксама амховік ’махавік’ (Сержп. Грам.). Аналагічна моховікі́ ’людзі, што жывуць сярод балот’ (ТС).

Махаві́к3 ’ніжняя частка ганчарнага круга’ (Інстр. II), ’кола вялікага дыяметра з масіўным вобадам, якое забяспечвае раўнамерны рух механізма’ (ТСБМ). Укр. рус. маховик. Усходнеславянскае. Балг. маховик з рус. мовы. Утворана ад прыметніка ма́хавы (ма́ховый).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ні́зка 1, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

1. Нанізаныя на нітку, дрот і пад. якія‑н. аднародныя прадметы (грыбы, пацеркі і пад.). Нізка жэмчугу. □ Падымаецца ў паветра з раённага аэрадрома вясковы народ. Жанчыны вязуць звязаных курэй, кошыкі яек, нізкі грыбоў. Ракітны.

2. Цыкл мастацкіх твораў аднаго жанра. Нізка вершаў. □ Нізка Ул. Дубоўкі «Крыху восені і жменька кляновых лістоў» друкавалася ва «Узвышшы». Лойка.

ні́зка 2,

1. Прысл. да нізкі (у 1, 2, 4 і 7 знач.). // Блізка да каранёў чаго‑н. (стрыгчы, жаць, зразаць). Гэта быў ужо чалавек з сівымі, нізка, пад машынку стрыжанымі валасамі. Чорны.

2. у знач. вык. На невялікай адлегласці ўверх ад зямлі, якога‑н. узроўню. Дупло зусім нізка і ў ім поўна мёду. Якімовіч.

3. у знач. вык. Подла, ганебна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапа́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Падаць некаторы час (гл. падаць у 1 знач.).

прапада́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак.

1. Незак. да прапасці (у 1–4 і 6 знач.).

2. Быць, знаходзіцца дзе‑н.; праводзіць час дзе‑н. па-за домам. Малыя ўвесь дзень прападалі ў лесе, слухалі птушыныя спевы, збіралі ягады, грыбы. С. Александровіч. Булай прападаў на рабоце амаль увесь час, мог і заначаваць, калі што не ладзілася. Шыцік.

3. Маральна гінуць, апускацца, быць ні да чаго не прыгодным. — А цяпер .. [Хведар] прападае без сталай гаспадыні. Чорны. Так я прападаю, Не маючы долі, Як дуб усыхаю, Плачучы ў няволі. Купала.

4. перан. Разм. Сохнуць, пакутаваць па кім‑н. Дзяўчаты, маладушкі за .. [Новакам] прападалі. Гарэцкі.

•••

Дзе наша не прападала — выказванне рашучасці ісці на рызыку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

са́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., каго-што.

1. Намазваць або насычаць салам ці іншым тлустым рэчывам.

2. Разм. Пэцкаць чым‑н. тлустым.

салі́ць, салю́, со́ліш, со́ліць; незак.

1. што. Сыпаць соль у страву для смаку, прыпраўляць соллю па густу. Саліць крупнік. □ Няважна, што.. [хлопцы] будуць саліць — дзікую качку ці хатнюю бульбу, — важней за ўсё тое, што пасаліць будзе што. Брыль. // Пасылаць што‑н. соллю для прасольвання. Саліць сала. Саліць рыбу.

2. што. Нарыхтоўваць у запас у салёным растворы. Саліць грыбы. □ Маці яшчэ зранку выпарыла старую бочку і збіралася саліць агуркі. Гамолка.

3. перан. Разм. Рабіць непрыемнасці, дапякаць каму‑н. [Якім:] Эх, Паўлінка! Ты ўсё сваё; мне і так горка на душы, як бы хто там палын засеяў, а ты яшчэ прытычкамі сваімі соліш. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сма́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пад уздзеяннем тэмпературы, агню рабіцца гатовым да ўжывання як ежа. Пакуль смажыліся скваркі, Турсевіч падгатаваў стол да вячэры. Колас. Там на вясёлым полымі даўно ўжо смажыліся грыбы ў смятане і яечня з вяндлінай, а на моцным дубовым стале чакалі нас сыр, агуркі, мёд, духмяны хлеб з кменам і вялікі збан кіслага малака. В. Вольскі.

2. перан. Разм. Пячыся па сонцы; знаходзіцца ў гарачым месцы. — Нашы людзі пылу не баяцца, — уставіла сваё мачыха. — Нашы людзі на сонцы смажацца, на дажджы купаюцца і пылам прычашчаюцца, дык ім нічога не абыходзіць. Сабаленка. А Віктар, бачыш ты,.. прымусіў сядзець тут і смажыцца на сонцы. Гамолка.

3. Зал. да смажыць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тра́ціцца, трачуся, трацішся, траціцца; незак.

1. Расходаваць свае грошы, сродкі на якія‑н. патрэбы. Прасцей бывае ў пост: сушаныя грыбы, цыбуля, кіслая капуста — усё гэта расце, сушыцца і соліцца на месцы. Траціцца даводзіцца хіба толькі на тараны ды на алей. Васілевіч.

2. Марна, без толку расходаваць. [Ліда да Сярожы:] — Ідзі скарэй правай білеты. Навошта табе траціцца? Лобан. // Марнавацца, прападаць. — Што ж ты не глядзіш? Збожжа траціцца. Колькі ў каласах! — і Кузьма сунуў жмут саломы Кардзянкову. Дуброўскі.

3. перан. Губляцца, знікаць. Зірнеш на косы ільняныя, — адвага траціцца твая, і сэрца ёкне і заные, бы ў золкай плыні ручая. Гаўрусёў. Шмат часу трацілася на гэты надвячорак. Маўр. Выходзіць, не толькі марна загінула .. праца [хлопцаў], а і трацілася апошняя надзея раскрыць таямніцу кургана. Якімовіч.

4. Зал. да траціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мачы́ць ’рабіць мокрым, вільготным’, ’трымаць у чым-небудзь вадкім, каб надаць пэўныя якасці’, ’насычаць вадкасцю’, ’засольваць (агародніну, грыбы, фрукты)’, мачы́цца ’рабіцца мокрым’, ’мокнуць’ (ТСБМ, Янк. 1, Бяльк., Яруш., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, ТС; докш., Янк. Мат.). Укр. мочи́ти(ся), рус. мочи́ть(ся), польск. moczyć, н.-луж. mocyś, в.-луж. močić, чэш. močiti, славац. močiť, славен. mocíti, серб.-харв. мо̀чити, мо̀чати, макед. моча, балг. мочам. Прасл. močiti асновы mok‑, якая праглядвае ў бел. мокнуць ’станавіцца вільготнай’, ’псавацца ад празмернай вільгаці’, ’ляжаць у вадзе’ (ТСБМ, ТС; міёр., З нар. сл.), укр. (про‑)мокнути, рус. мокнуть, польск. moknąć і г. д., прасл. moknǫti, роднаснымі да якога з’яўляюцца літ. makė́ti ’уступіць у балота’, maknóti ’ісці па гразі’, лат. maknît ’ісці па балоце’, літ. makónė ’лужа’, makalỹnė ’гразь, слота’, лат. makņa ’балота, дрыгва’ (Бернекер, 2, 69; Мюленбах-Эндзелін, 2, 554; Фасмер, 2, 640; Бязлай, 2, 190).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балбата́ць ’гаварыць, балбатаць; крычаць, як індыйскі певень’ (Сцяшк. МГ, Нас., Касп., Шат.). Параўн. укр. (валын.) балбута ’балбатун, пустаслоў, балагур’, укр. болбота́ти, бовботати, польск. balbotać, bałbotać, bełbotać, рус. дыял. (зах.) болбота́ть, славац. blbotať (і далей чэш. bláboliti, blaboniti ’балбатаць’). Слав. bъlb‑ ’балбатаць’. Параўн. і літ. balbė́ti, blabė́ti, blebė́ti і г. д. (гл. Фрэнкель, 31; там і паралелі да іншых слав. падобных слоў). Але бел. форма не можа фанетычна паходзіць з *bъlb‑ (было б *баўбатаць). Рэдукцыяй (сінкопа) з *балабатаць (да *bolb‑ > болоб‑)? Не выключаецца, паколькі словы гукапераймальныя, што тут спецыфічная фанетыка (захавалася л). Можна таксама думаць пра пранікненне форм з ‑л‑ (замест ‑ў‑) з усх.-бел. гаворак, дзе магчымы ўплывы рускай фанетыкі. Літ-py гл. пад балабо́ніць. Сюды і балбату́хігрыбы, прыгодныя для ежы, рыжыкі’ (да семантыкі параўн. гавару́шкі, гл.). Некаторыя вытворныя маюць дакладныя паралелі ў літ. мове: бел. балбату́н, рус. (зах.) балбату́н, балботу́н: літ. balbatū̃nas (гл. Фрэнкель, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)