ра́дца, ‑ы, м.

1. Той, хто раіць, дае раду (у 1 знач.).

2. Уст. Выбарны член ад багатых гарадскіх вярхоў у раду (магістрат) на Беларусі ў 14–18 ст. ст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разве́двальнік, ‑а, м.

Той, хто займаецца разведваннем нетраў. Інжынер-разведвальнік. □ Мы, — гэта Васіль, Наташа і я. Усе трое — разведвальнікі балот. З гадзіну назад нас прывёз сюды зялёны экспедыцыйны газік. Аляхновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́мачкі, ‑чак; адз. семачка, ‑а, н.

Разм. Тое, што і сёмкі. Міша звярнуў на хлапца ўвагу таму, што той вельмі ж заўзята лузгаў семачкі, выплёўваючы шкарлупкі проста пад ногі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скандалі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто ўчыняе скандалы, скандаліць. [Стараста:] — Валацуга і скандаліст, бадзяўся па гарадах, капейкі пры душы ніколі не меў, .. у нашым родзе, гэткіх ніколі не было... Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спу́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Адчуць спалох; напужацца, спужацца. Спудзіўся конь, скочыў убок і стаў на цвёрдае — не праваліўся. Пташнікаў. Перад судом [прадстаўнікі адміністрацыі] стаялі насцярожана. Сёй-той і добра спудзіўся. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сяро́дак, ‑дку, м.

Абл. Асяродак (у 1, 2 знач.). Нарэшце [Ігнат] зрабіў сабе пару і задам, быццам той вяпрук, калі яго сілай заганяюць у хлеў, папоўз у сяродак стажка. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэ́нер, ‑а, м.

Той, хто кіруе чыёй‑н. трэніроўкай; спартсмен, спецыяліст, які навучае якому‑н. віду спорту ці ўдасканальвае ў ім. Трэнер гімнастычнай секцыі. Трэнер футбольнай каманды. Трэнер па боксу.

[Англ. trainer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэлеграфі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Работнік тэлеграфа, які прымае і перадае тэлеграмы. Часам .. [Зарэцкі] клаў на стол тэлеграфісту паперку, і той, касавурачыся адным вокам, быццам дзяцел, дробна выстукваў тэлеграфным ключом. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

улюбёнец, ‑нца, м.

Той, каго асабліва любяць, цэняць; пястун, любімчык. Пан загадаў вяселле свайго ўлюбёнца адзначыць багатым і вясёлым банкетам. Машара. Хлопчык усцешыўся, пагладзіў вялікага адгадаванага ката, князевага ўлюбёнца. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фізіянамі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто пазнае па рухах і міміцы твару характар, унутраны стан чалавека. [Валуеў] быў фізіянаміст і часта раздумваў над абліччамі сустрэчных: — У-у, якія вочы! Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)