Глава́ ’глава (у кніжцы і да т. п.); таксама ’глава (дэлегацыі, урада і г. д.)’. Рус. глава́, укр. глава́. У бел. і ўкр. мовах запазычанне з рус. глава́ ’тс’. У рус. мове глава́ (у кнізе) узята са ст.-слав. глава, якое перадае грэч. κεφάλιον. Гл. Фасмер, 1, 408; Шанскі, 1, Г, 83. У знач. ’глава (урада і г. д.)’ таксама з рус. мовы, дзе гэта значэнне развілося, здаецца, незалежна ад ст.-слав. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гнуць ’гнуць’ (БРС). Рус. гнуть, укр. гну́ти, польск. giąć, чэш. hnouti пасунуць’, балг. гъ́на ’гнуць’, ст.-рус., рус.-ц.-слав. гънꙋти ’гнуць’ і г. д. Агляд шматлікіх форм у слав. мовах гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 188. Лічыцца роднасным з літ. gùbti ’гнуцца’ (для прасл. праформай з’яўляецца *gъbnǫti, якое чаргуецца з *gubiti, *gybnǫti, *gybati). Гл. Трубачоў, там жа, 166, 216, 218. Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 422–423; гл. таксама гіба́ць, гібе́ць, гі́бель.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гняздо́ ’гняздо’ (БРС, Шат., Касп.). Рус. гнездо́, укр. гніздо́, польск. gniazdo, чэш. hnízdo, серб.-харв. гнијѐздо, балг. гнездо́, ст.-слав. гнѣздо і г. д. Прасл. *gnezdo. Этымалогія слова вельмі няпэўная. Звычайна думаюць пра сувязь з і.-е. *ni‑sdo ’гняздо’ (параўн. ст.-в.-ням. nēst, лац. nīdus, ст.-інд. nīd̥á і г. д.), але няясна, як атрымалася слав. форма (агляд версій гл. Фасмер, 1, 420; Слаўскі, 1, 302; Трубачоў, Эт. сл., 6, 171–173).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гі́бель ’гібель’ (БРС, Касп., Шат., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.). Ужываецца і як прыслоўе ’безліч’. Рус. ги́бель, укр. ги́бель, ги́біль, ст.-слав. гыбѣль, балг. ги́бел, серб.-харв. ги́бељ і г. д. Няма ў зах.-слав. мовах. Прасл. дыял. *gybelь, *gybělь (вытворнае з суф. ‑elь, ‑ělь ад *gyběti, *gybiti). Трубачоў, Эт. сл., 7, 217; Фасмер, 1, 404; Слаўскі, 1, 283–284. Недакладна Шанскі, 1, Г, 66 (польск. gibiel сюды не адносіцца, гл. у Слаўскага, там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гі́ра 1 ’гіра’ (БРС, Шат.), гіра ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. ги́ря (ст.-рус. гыря), укр. ги́ря. Магчыма, запазычанне з усх. моў; гл. агляд у Шанскага, 1, Г, 82 (параўн. таксама Фасмер, 1, 408). Гл. яшчэ гі́ра 2.
Гі́ра 2 ’валасы, чуб’ (Шат., Сцяц.). Параўн. укр. ги́ря ’коратка астрыжаны’, ’гіра’. Зыходным лічыцца *гы́ря ’гіра, вага’ (незразумелага паходжання; агляд версій у Фасмера, 1, 408; Рудніцкі, 1, 619), а ’валасы; коратка астрыжаны’ можа быць метафарай. Параўн. гірка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дом ’дом’. Прасл. слова; параўн. рус. дом, укр. дім, польск. dom, чэш. dům, серб.-харв. до̑м, балг. домъ́т, ст.-слав. домъ. Прасл. *domъ. Роднасныя формы: ст.-інд. dámas ’дом’, авест. dam‑, грэч. δόμος, лац. domus. Звычайна звязваецца з грэч. δέμω ’будую’, гоц. timrjan ’будаваць’ і г. д. Супраць такой сувязі выступаюць некаторыя лінгвісты. Гл. Фасмер, 1, 526–527; Траўтман, 44; Бернекер, 1, 210; падрабязна, з матэрыялам і літ-рай Трубачоў, Эт. сл., 5, 72–73.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наўзрэх ’агрэх’ (Сл. ПЗБ). Няясна; фармальна блізкае рус. пск. навзрих ’не падумаўшы, як папала’, магчыма, сведчыць пра прыслоўны характар беларускага слова, параўн. таксама узрэж ’агрэх’ (Нас., Сл. ПЗБ, Сцяшк.) і урэж ’тс’: Пагарау на урэж (Сл. ПЗБ). Магчыма, да ражацца ’корпацца, кратацца’ (ТС), рус. режнуться ’страціць розум’, відаць, таксама і Скрануцца’, параўн. сінанімічныя выразы тронуться, сдвинуться *здурэцьсюды ж, магчыма, балг. режам се ’брысці’, параўн. Фасмер, 3, 477. Збліжэнне з грэх другаснае. Гл. урэж, узрэж.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паві́дла ’густая салодкая маса з працёртых ягад або фруктаў, звараная з цукрам’ (ТСБМ). Рус. пови́дло, укр. пови́дло, польск. powidło, чэш. povidla. Адзначана яшчэ ў ст.-чэш. і, на думку Махэка, можа быць даволі старажытным. Брукнер (433) лічыць роднасным слав. viti (гл. віць), г. зн. po‑vi‑dlo. Інакш Махэк (476), які параўноўвае са ст.-інд. pavitra, лац. pūrus ’чысты’. Ва ўсходнеслав. запазычанне з польск. (Трубачоў, гл. Фасмер, 3, 294), мяркуючы па суфіксацыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падо́л ’ніжні край сукенкі, кашулі і пад.’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Шат., Касп., Юрч.), подо́л ’тс’ (ТС), ’плыткае месца ў рэчцы, дзе мыюць бялізну’ (Касп., Юрч., Янк., Сцяшк. Сл.), падо́л, паддо́л ’прыпол; падол’ (Сл. ПЗБ). Рус. подо́л ’край адзежы; падэшва гары; нізкае месца пабліз ракі’, укр. поді́л ’нізкае месца; падол жаночай кашулі’, польск. podołek ’падол адзежы’, чэш. podol застар. ’доўгая даліна’, podolek ’падол адзежы’, padol ’доўгая даліна’. Да po‑ і dolъ (Фасмер, 3, 299; Махэк, 134).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Падро́бкі ’вантробы сярэдніх і дробных жывёл’ (Нас.), падрабя́жжа ’унутранасці жывёлы’ (Сл. ПЗБ), подробэ́нькэ, пудрубы́нкы ’тс’ (Сл. Брэс.). Укр. подрі́б, подро́би, польск. podroby, dróbki ’тс’. У іншых славян безпрыставачныя: чэш. drob, drůbky, славац. droby, серб.-харв., славен. drob ’унутранасці жывёлін; дробязь, адкіды’, балг. дроб ’печань, лёгкія’. Вытворныя ад асновы drob‑ (гл. драбіць, дробны; параўн. яшчэ Трубачоў, ЭССЯ, 5, 122) (Брукнер, 87; Фасмер, 1, 539). Інакш Махэк (128), які звязвае з праслав. ǫtroba (гл. утроба).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)