фарсу́н, ‑а, м.

Разм. Той, хто любіць фарсіць. У гэтым стомленым, азызлым і, мусіць, маральна зламаным чалавеку цяжка было пазнаць былога віленскага фарсуна, атлета і бадзёрага прыгажуна-мужчыну. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

філантро́п, ‑а, м.

Той, хто займаецца філантропіяй; дабрачынец. — Міхаіл Палікарпавіч — дабрэйшы чалавек, — сказаў [Пілацееў], звяртаючыся да агранома. — Вялікі філантроп і палітык у больш шырокім сэнсе гэтага слова, чым мы. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фо́ліо, нескл., н.

1. Кніга або часопіс намерам у аркуш або палову аркуша.

2. У рахунковых кнігах — правая і левая старонкі, якія маюць адзін і той жа парадкавы нумар.

[Ад лац. (in) folio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

швы́дкі, ‑ая, ‑ае.

Абл. Хуткі. Разгорнем тэмп работы швыдкі Праз гутаркі і чыткі. Колас. Мігам пранясліся шчаслівыя хвіліны, швыдкія, як маланка, і ў той жа час — доўгія, зацяжныя... Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электраправо́днасць, ‑і, ж.

Спец. Уласцівасць, здольнасць рэчыва, матэрыялу і пад. прапускаць электрычны ток. Прынята лічыць, што.. [газ] ператвараецца ў плазму ў той момант, калі ў ім пачынае з’яўляцца электраправоднасць. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мармоль ’нелюдзімы, негаваркі чалавек’ (ТСБМ), польск. сувальск. mormol ’мармыль, маўклівы’. Балтызм. Параўн. літ. marmãliusтой, хто хутка і няясна, неразборліва гаворыць’. Параўн. таксама рус. калін. морму́лить ’ворчать’. Гл. таксама мармыль.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падпо́льшчыктой, хто працуе ва ўмовах падполля’. Да падполле ’дзейнасць, накіраваная супраць улад, якая праходзіць тайна’ < пол (гл.). Калька (або запазычанне) рус. подпо́льщик (Крукоўскі, Уплыў, III). Аналагічна падпо́льшчыца < рус. подпо́льщица.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рамс: у ра́мса ’від гульні ў карты’ (Машара). З польск. ramsz ’гульня ў карты, у якой прайграе той, у каго застаецца больш ачкоў’ (< ням. Ramsch або франц. ramas ’куча, хлам’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Распалта́ць ’разабраць (напр., кабана)’, ’анатаміраваць (труп)’, распалта́чтой, хто разбірае кабана’, сюды ж ро́спалаць (гл.), ро́спаласць ’разразанне; анатаміраванне’ (Ласт.). У выніку метатэзы ад расплата́ць (гл.). Магчыма, пад уплывам полць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расста́йны ’звязаны з расставаннем’; ’той, што разыходзіцца (шлях, дарога)’ (ТСБМ), ’развітальны’ (Сцяшк.), раста́йная даро́га ’ростані’ (бераст., ЛА, 2), раста́йныя даро́гі ’тс’ (Сл. ПЗБ). Параўн. польск. droga rozstajna. Гл. ростань, растанкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)