Баты́ст (БРС), укр. бати́ст, рус. бати́ст. Першакрыніца запазычання франц. batiste (гл. Фасмер, 1, 134; Шанскі, 1, Б, 56). Бел. і ўкр. формы, можа, праз польск. batyst. Прама з рус. узята бел. ба́ціст (Сцяшк. МГ), але націск адлюстроўвае польскі ўплыў. Ад баціст утворана бацісто́ўка ’хустка з батысту’ (Сцяшк. МГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бо́мба. Рус. бо́мба, укр. бо́мба. Запазычанне, магчыма, праз польск. bomba або ням. Bombe з італ. bomba, франц. bombe ’тс’ (усё да лац. bombus; першапачатковае значэнне снарад, які гудзе’). Гл. Фасмер, 1, 191; Шанскі, 1, Б, 161; Клюге, 90–91; Вельмі падрабязна (з літ-рай) MESz, 1, 336–337.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бравэ́рка, браве́рка світка, якая апранаецца на кажушок; безрукаўка; каўнер; паўпальто з даматканага сукна; армяк’ (БРС, Інстр. I, Сцяшк. МГ, Касп., Шат.); таксама брава́рка (Шат., БРС). Няяснае слова. Адсутнічае ў суседніх мовах. Падобнае на запазычанне, але адкуль. Параўн. лац. brevis (breve) ’кароткі’; але праз пасрэдніцтва якой мовы адбылося запазычанне?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́та ’пляцёнка з саломы, травы для ўцяплення дзвярэй, вакон ці падлогі’ (ТСБМ, Грыг., Сцяшк., Шушк., П. С., Шат., Бяльк.; КЭС, лаг.; беласт., Сл. ПЗБ), мат ’тс’ (Нас.), ’шчыток з саломы’. (ТС), віл. ма́тачына ’тс’ (Сл. ПЗБ). З польск. mata ’тс’, якое з лац. matta (праз італ. мову) (Брукнер, 325).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кнот ’спецыяльная стужка або скручаная ніць, якая служыць для гарэння ў газавай лямпе, свечцы’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг., Нік., Няч., Бяльк., Нік. Очерки, Гарэц., Грыг., Мат. АС). Укр. гніт, рус. кнот праз польск. knot запазычанне з с.-в.-ням. knote ’вузел’ (Слаўскі, 2, 288).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ама́мліваць ’маніць, прывабліваць’ (Нас.), амамлівацца ’захапляцца ліслівым падманам’ (Нас.). Праславянскі архаізм. Параўн. чэш. mamiti, славац. mamiti, польск. mamić, серб.-харв. ма́мити, макед. мами, балг. мамя ’маніць, прывабліваць’. Прасл. mamiti дало праз дысіміляцыю maniti (гл. Ван–Вейк, RÉS, 14, 73). Першаснасць формы mamiti пацвярджаецца ст.-грэч. μίμος мана’ (Младэнаў, 288).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жагну́цца ’сцепануцца, скалануцца ад вельмі гарачай ці халоднай вады’ (навагр., З нар. сл., 57). Магчыма, тлумачэнне праз семантычны пераход ад жагнацца ’хрысціцца’ (са спалоху, ад нечаканасці) або хутчэй жахнуцца ’спалохацца’ (адно з адценняў значэння: ’у жаху адхіснуцца’, ТСБМ) з экспрэсіўным азванчэннем зычнага (х > г). Не выключана кантамінацыя абодвух слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Памфле́т ’мастацка-публіцыстычны твор сатырычнага (часам палемічнага) характару’ (ТСБМ). З рус. памфле́т (Крукоўскі, Уплыў, 78). У рус. мове запазычана праз ням. Pamphlet < англ. pamphlet ад ст.-франц. pamphilet ’тс’: лац. Pamphilus — назва камедыі XII ст., якая ўзыходзіць да грэч. уласнага імя Πάμφιλος (Фасмер, 3, 195 з літ-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Панталоны ’верхняе мужчынскае адзенне, якое пакрывае ніжнюю частку тулава да пояса; частка жаночай бялізны’ (ТСБМ). З зах.-еўрап. моў праз рус. пантало́ны або польск. pantalony. Назва ўзыходзіць да імя традыцыйнага персанажу італ. фарса — Pantaleone, які насіў шырокія штаны, і далей, да ўласнага грэч. імя Πανταλέων (гл. Фасмер, 3, 199).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́ківа ’выпяканне’: хлеб своего пеківа (ТС). Утворана пры дапамозе суф. ‑іва (са значэннем ’прадмет — вынік дзеяння’) ад пе́кці < пячы́ (гл.), дзе ‑к‑ — другаснае і ўзнікла ў выніку аднаўлення прасл. *‑k‑ (*pekti ’пячы’) праз аналогію да дз. 1 ас. адз. л. цяп. часу *pekǫ > бел. пяку. Параўн. печыва (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)