◎ Прычы́гацца (прічыгыцца) ’вельмі стаміцца (пра непрывучанага да працы)’ (мсцісл., З нар. сл.). Да цы́гаць ’цягацца, бадзяцца’ (гл.) з вядомай варыянтнасцю (ц/ч) пачатку кораня ў гэтай катэгорыі экспрэсіўных слоў. У семантычных адносінах параўн. рус. дыял. уходиться ’стаміцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ру́ра ’труба’ (Цых.), ру́рка ’цыліндрычная трубка’ (Нас.), ’трубка, люлька’ (Сцяшк.). Запазычана з польск. rura, rurka, што адпавядаюць сучаснаму нямецкаму Rohr або Röhre ’труба’ (Брукнер, 469). Сюды ж рурцэ́нґі ’разнавіднасць абцугоў’: рурцэнґамі можна трупку закруціць (нясвіж., Нар. словатв.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Саймава́ць, саймавацца ’удзельнічаць у саймаванні, раіцца, дамаўляцца’ (ТСБМ, Касп.), саймікава́ць(ца) ’тс’ (ТСБМ), саймікава́цца ’раіцца, дамаўляцца’ (Нар. сл.). Паланізмы. Параўн. польск. sejmować (się), sejmikować się ’засядаць на сеймы, абмяркоўваць’, якія ад sejm ’сейм’ (Брукнер, 484). Параўн. сейм.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Саке́ра ’сякера’ (Сцяшк., Мат. Гом., Нар. лекс., Скарбы., Янк.), сокіера ’тс’ (Бес.). Дыял. варыянт прасл. *sokyra (Варбат, Этимология–1974, 42). Далей гл. сякера. Аб разбурэнні проціпастаўлення с — сʼ у беларускай мове гл. Чэкман, Гісторыя, 115 і наст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Све́дар, свэ́дар, свэ́тар ‘світэр’ (Сл. ПЗБ, Сл. Брэс.), свэ́тар, свэ́дар (Сцяшк., Жд. 2), свэ́дар (Нар. сл.), свэ́тар (Скарбы) ‘тс’. З польск. sweter ‘тс’, формы з д з дыял. інтэрвакальным азванчэннем; этымалогію гл. пад сві́тэр. Параўн. швэдар, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́мрак ’падазрэнне, дрэннае прадчуванне?’: так па душы і пашоў сумрак — пачуяла ворага (Пятк. 2), сумро́к ’змрок’ (пух., З нар. сл.). Гл. сумарак, сумарок; магчыма, формы з сінкопай (пропускам галоснага а перад р) ці пад уплывам змрок, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сысу́н ’цяля (жарабя і інш.) першага году’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС, Цых.; ашм., Стан.; кобр., Ск. нар. мовы, Сцяшк.), ’дзіця, якое ссе цыцку’ (беласт., Саевіч, Derywacja). Суфіксальнае ўтварэнне ад сыса́ць, ссаць, гл. сыска.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таўжэ́ш ’няўжо, хіба’ (Скарбы), таўжэ́ш ’вядома, канечне’ (шчуч., З нар. сл.). З *та‑ўжэ‑ж, параўн. та ўжэ(ж) ’няўжо ж, ды ўжо’ (Сцяшк. Сл.), гл. та, ужо, ж(а); адрозненні ў семантыцы звязаны з інтанацыйным суправаджэннем.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таўке́ль ’штурханец’ (Сцяц. Сл.), ’чалавек, які перашкаджае нешта рабіць’ (лях., ЖНС). Да таўкаць (гл.), магчыма, пад балтыйскім уплывам (пра аддзеяслоўныя ўтварэнні на ‑ėlis гл. Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 119–120), параўн. таўку́нь, таўху́нь ’пра тоўханне’ (мсцісл., Нар. лекс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трубаду́р ‘сярэдневяковы паэт-пясняр’, ‘той, хто ўслаўляе каго- ці што-небудзь’ (ТСБМ), ‘паэт-пясняр, лірнік’ (Некр. і Байк.). Еўрапеізм, у аснове якога франц. troubadour, што ўзыходзіць да нар. лац. *tropāre ‘вершаваць, спяваць’ (Рэйзак, 677; ЕСУМ, 5, 654).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)