Працаве́ль ’працавіты’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Ад працаваць з суф. ‑ель. Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыця́жыч ’прыстасаванне для датыкання красён’ (ТС). Да прыцягнуць < цягнуць (гл.). Аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 45.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абы́дзень ’штодня; за дзень, на працягу дня’ (Бяльк., Гарэц., Грыг.) да аб дзень, параўн. абынач ’што ночы, на працягу ночы’ (Бяльк.). Адсюль абыдзенны (Касп., Нас.). Магчыма, што значэнні гэтага слова ’штодня’ і ’на працягу дня’ адлюстроўваюць два амонімы: абыдзень ’на працягу дня’ (гл. абыдзеннік) < аб дзень і абыдзень ’штодня’ з аб‑ін‑дзень. Параўн. укр. обидень ’за адзін дзень’, ст.-рус. обыденый ’аднадзённы’. Ільінскі, РФВ, 66, 280; Праабражэнскі, 1, 633; Фасмер, 3, 111. Інакш Карскі 2–3, 78, згодна з якім у абыдзень бы дзеяслоўнага паходжання (3‑я асоба аорыста), як у абыгдзе.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кажура́ ’скурка (на гародніне)’ (Др.-Падб.), кажурына ’тс’ (ТСБМ, Шат.). Цяжка па некалькіх фіксацыях меркаваць аб статусе слова. Рус. кожура ’тс’ (у Даля без геаграфіі). З ‑ур‑суфіксацыяй ад кожа (гл.); Шанскі (11, 8, К) прыводзіць рус. дыял. снежура ’снег, які прамок ад вады’, што сведчыць аб экспрэсіўным характары суфіксацыі ў разглядаемым слове. Да бел. кажурына можна прывесці наступныя адпаведнікі: ст.-рус., наўг., пск. кожурина ’кара дрэва’, наўг. ’кавалак драўнянай кары’, буйск., кастрам., калін. ’скурка на пладах насення’. Аб суадносінах гэтых слоў (інавацыя? запазычанне?) меркаваць цяжка. Параўн. кажурына ’кусок аўчыны’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галёш (БРС, Шат.), галёшы (Сцяшк. МГ). Запазычанне з польск. kalosz ’тс’ (з азванчэннем k > g у бел. мове). Адносна паходжання польск. слова Брукнер (214) мяркуе аб яго запазычанні з франц. galoche (а гэта з раманскімі сувязямі). Аб складанасці праблематыкі, звязанай з паходжаннем гэтага слова наогул, гл. Шанскі, 1, Г, 19–20 (там і агляд версій).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Касёра ’качарга’ (Сл. паўн.-зах.). Зыходзячы з геаграфіі слова (Гродзеншчына), можна меркаваць аб сувязі (запазычанне) з польск. kosior ’тс’ (таксама kosiór; аб польскім слове гл. падрабязна ў Слаўскага, 2, 522–523; параўн. яшчэ Брукнер, 259). Адиак Трубачоў (Эт. сл., 11, 137–138) адносіць бел. слова да ліку праславянскіх % зыходнай формай *kosera (да *kosa, *kositi); няпэўна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мяку́ха 1 ’ступа’ (бешан., Касп.). Да мяць (гл.). Аб суфіксе -иха гл. Слаўскі, SP, 1, 75.
Мяку́ха 2 ’мякатніца адналістая, Malaxis monophyllos Sol.’ (в.-дзв., глыб., воран.), ’від асакі (бывае асака і мяісуха і разуха)’ (глыб., Сл. ПЗБ). Да мяккі (гл.). Аб суфіксе ‑уха гл. Сцяцко, Афікс. наз., 124. Параўн. таксама мякіш, мякішнік (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Надува́нчык ’адуванчык, дзьмухавец’ (ТС), надуваньчык ’тс’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Змененая пад уплывам надуць ’надзьмуць’ руская назва одуванчик ’тс’, відаць, у выніку цяжкасцей пры ўспрыняцці пачатку слова (ідэнтыфікацыі а‑ = аб‑) і змены матывацыі («як надуты»); параўн. таксама рус. маск. надуванчик ’тс’, што сведчыць аб дээтымалагізацыі тэрміна і спробах «мадэрнізацыі» яго формы ў межах самой рускай мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Про́йгра ’апладненне пчалінай маткі’ (Сцяшк. Сл.), про́jигра ’тс’ (Анох.), про́игра ’вясенні вылет пчол’ (Манаенкава, Словарь). Рус. про́игра ’вылет і таўкатня пчол каля вулля, каб прасушыцца і ачысціцца перад зімоўкай’. Да ігра, іграць (гл.); што да семантыкі слова, то параўн. такія значэнні дзеяслова іграць, як ’спарвацца (аб птушках)’, ’аб злучцы жывёлы’ і да т. п.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лубя́к ’нявырабленая скура’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Да луб 1 (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 130–132).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)