Рукць, ру́каць драсён, Polygonum L.’ (Сл. ПЗБ), рука́цьтрава цвінтарэй’ (Сцяшк. Сл.). З літ. rū́gtis ’тс’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мару́шкіна трава ’чабор, Thymus serpyllum L.’ (даўг., Сл. ПЗБ). Першая частка выразу ўзнікла ў выніку скарачэння слова мацярду́шка ’чабор’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мятлі́нактрава мятліца, Agrostis, L.’ (слонім., Сцяшк. Сл.). Відаць, з польск. miotlina, mietlina ’благая мятла’. Да мятла 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рыска́я ’калючая’ (камян., ЛА 5). Ад ры́зая < рэ́заць у выніку рэгрэсіўнай асіміляцыі, параўн. рэская трава ’асака’. Гл. рэ́знік1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бало́ціна, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і балаціна. Балоціна была ўся ў пнях і ў лазняку, а трава там радзіла добрая... Ракітны. Каб ямчэй было потым нарыхтоўваць, капаць торф у балоціне, бульдозер выварочваў і ссоўваў на межы смольныя пні. Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зазі́мак, ‑мку, м.

Першы мароз, першы снег; пачатак зімы. На дварэ быў зазімак. За ноч сцягнула ваду, за рэчкай пабялела трава. Гурскі. Усё было так, як і бывае заўсёды ў добры зазімак, са снегам, з марозікам, з ядраным сонцам. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дрыгва́, ‑ы, ж.

Топкае балота, багністае месца. Тут асцярожна трэба ступаць нагой: трава расце на дрыгве, якая гойдаецца пад нагамі. Чорны. Бывала, збочыць крыху танк з дарогі — і праваліцца ў дрыгву так глыбока, што да яго немагчыма і дакапацца. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жу́хлы, ‑ая, ‑ае.

Няяркі, пацямнелы (пра фарбы, колеры). // Высахлы, нясвежы (пра лісце, траву). Між камлёў.. — трава, дзе высокая, зялёная, а дзе рудая, жухлая, выпаленая спякотным сонцам. Мележ. Ад вугалькоў я запаліў сухую, жухлую траву, што нарваў там жа, на паляне. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

настра́мак, ‑мка, м.

Абл.

1. Пярэбірак сена, саломы і пад. Памацаў [Васіль Кузьміч], як падсохла трава, узяў.. граблі, напластаваў і палажыў пару настрамкаў у капу. Пальчэўскі.

2. Невялікі воз сена, саломы і пад. Прышлося па тры настрамкі сырой травы на кожнага касца. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўпіва́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Упіцца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Лямкі з рэчавых мяшкоў паўпіваліся ў размоклыя кажухі і мулялі плечы. Карпюк. Трава — мядзведзь мядзведзем. У яе, Як у мядзведжую поўсць калючыя дзяды, Паўпіваліся пчолы... Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)