Вы́рач ’балота’ (Жд., 1). Няясна. Магчыма, ёсць нейкая сувязь з выр ’вір’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пашто́вы, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з поштай, з перасылкай пісьмаў, пасылак, грошай і пад. Паштовая сувязь. Паштовае агенцтва. □ Мне трэба .. напісаць пісьмо аднаму чалавеку, але я не ведаў, ці ёсць там у іх паштовае аддзяленне, ці трэба пісаць на горад. Чорны. // Прызначаны для адпраўленняў па пошце (пісьмаў, пасылак і пад.). Паштовыя маркі. Паштовы поезд. Паштовая скрынка. // Які абслугоўвае пошту. Паштовы служачы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чынш, ‑у, м.

Гіст. У феадальнай Еўропе — рэгулярныя натуральныя і грашовыя плацяжы зямельнаму ўласніку за карыстанне зямлёй. // На Беларусі і ў Літве ў 15–19 стст. — грашовы аброк. Селяніна на сувязь з рынкам штурхала перш за ўсё неабходнасць уплаты грашовага чыншу і выканання іншых павіннасцей, якія ўсё часцей замяняліся грашовым эквівалентам. «Весці». — Чынш да падатку не належыць, — уставіў слова паспакайнелы Сяргей. Чорны.

[Польск. czynsz ад лац. census — перапіс.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шы́беніца, ‑ы, ж.

Прылада для пакарання смерцю, зробленая з двух слупоў з перакладзінай. На першай вуліцы стаяла шыбеніца і на ёй вісеў труп павешанага чалавека. Чорны. Фашысты, спяшаючыся, ставілі шыбеніцы. Лынькоў. // Пакаранне смерцю на такой прыладзе. — Забіў [манах] чалавека, з чыёю жонкаю меў сувязь. Гэта пахла шыбеніцай. Чарнышэвіч. На ўсіх слупах у вёсцы віселі загады акупантаў: за дапамогу ваеннапалонным — шыбеніца. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адсячы́ і адсе́кчы, -сяку́, -сячэ́ш, -сячэ́; -сячо́м, -сечаце́, -сяку́ць; -се́к, -кла; -сячы́; -се́чаны; зак.

1. што. Аддзяліць, ударыўшы чым-н. вострым.

А. сухую галіну.

2. перан., каго-што. Рашуча пазбавіцца чаго-н., парваць сувязь з кім-, чым-н.

А. ранейшыя прывычкі.

3. Сказаць, адказаць у рэзкай, катэгарычнай форме.

Не сказаў, а адсек: не буду!

|| незак. адсяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. адсяка́нне, -я, н.

|| наз. адсячэ́нне, -я, н.

А. артылерыйскі агонь.

Даць галаву на адсячэнне — запэўніць у праўдзівасці чаго-н. (разм.).

|| прым. адсе́чны, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Буслік ’сто грамаў гарэлкі’ (Інстр. III). Няясна. Можа, ёсць сувязь з бусава́ць, буса́ць ’п’янстваваць’ (гл.). Параўн. яшчэ рус. бусла́й ’чалавек, які любіць пагуляць, павесяліцца, гуляка’ (гэта, аднак, можа быць і іншага паходжання, гл. Фасмер, 1, 251). Не выключаецца і сувязь з бу́сел, але якая тут матывацыя?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Егі́пта ’пагібельнае месца, зайздросны чалавек’ (ТС). Тут наглядаецца сувязь з біблейскім матывам кары егіпецкай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Канша́хты ’шашні, патаемная сувязь’ (Нас.). Сапсаванае з кантакты ’адносіны’; ‑ш‑, магчыма, мае кантамінацыйны характар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кундзі́ль ’недарослы’ (Яўс.). Да кундыль (гл.). Сувязь гэтых слоў пацвярджаецца каш. kuundäl ’малое дзіця’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асмалі́ць ’абпаліць’ (Яруш.). Пачаткова ’пакрыць смалой’, а потым, у сувязі з тым што пры гэтым дрэва часта трымаюць на адкрытым агні, пераносна на іншыя прадметы — напр. парсюка ці гусь. Пераход вядомы і ў іншых славянскіх мовах. Адсюль: асма́лак ’галавешка’, асмалёнкі ’бульба з прыгаркай’ (Сцяц.); асмалёнак ’пра смуглага чорнавалосага чалавека’ (Сцяц.) адлюстроўвае яшчэ сувязь з чорным колерам смалы і абсмаленых прадметаў. Магчыма, што ва ўзнікненні слоў асмалёнкі і асмалёнак ёсць сувязь з коранем смаг‑ (параўн. смажыць), а сувязь з смала — вынік пазнейшай народнай этымалогіі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)