су́вязь, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Адносіны ўзаемнай залежнасці, абумоўленасці, агульнасці паміж чым-н.

С. навукі з вытворчасцю.

Прычынная с.

2. Цесныя зносіны паміж кім-, чым-н.

Гістарычныя сувязі народаў.

Не траціць сувязей са школай.

3. Любоўныя сувязі, сужыццё.

Быць у сувязі з кім-н.

4. мн. Блізкае знаёмства з кім-н., якое дае магчымасць мець падтрымку, выгаду ў чым-н.

Мець сувязі ў медыцыне.

Надзейныя сувязі.

5. Зносіны з кім-, чым-н., магчымасці такіх зносін, а таксама сродкі, пры дапамозе якіх ажыццяўляецца прыём і перадача інфармацыі.

С. з Мінскам.

Тэлеграфная с.

С. пры дапамозе спадарожніка Зямлі.

6. Сукупнасць устаноў, тэхнічных сродкаў і праграм, якія забяспечваюць зносіны на адлегласць (тэлефон, электронная пошта, тэлеграф і інш.).

Паштовае аддзяленне сувязі.

Работнікі сувязі.

Мабільная с.

У сувязі з чым — з прычыны чаго-н.

Спазнілася ў сувязі з дрэнным надвор’ем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

су́вязь ж.

1. в разн. знач. связь; (взаимные отношения — ещё) обще́ние ср.; (средство общения — ещё) сообще́ние ср.;

с. тэо́рыі і пра́ктыкі — связь тео́рии и пра́ктики;

прычы́нная с. — причи́нная связь;

гаспада́рчая і культу́рная с. памі́ж го́радам і вёскай — хозя́йственная и культу́рная связь ме́жду го́родом и дере́вней;

це́сная с. — те́сная связь; те́сное обще́ние;

тэлефо́нная с. — телефо́нная связь; телефо́нное сообще́ние;

вы́йсці (выхо́дзіць) на с. — вы́йти (выходи́ть) на связь;

2. только мн. свя́зи;

мець вялі́кія ~зі — име́ть больши́е свя́зи;

адваро́тная с. — обра́тная связь;

хады́ ~зі — ходы́ сообще́ния;

у ~зі з чым — в связи́ с чем;

жыва́я с. — (чаго) жива́я связь (чего)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

су́вязь, ‑і, ж.

1. Узаемныя адносіны паміж кім‑, чым‑н. Сувязь прамысловасць і сельскай гаспадаркі. Гандлёвыя сувязі. Сувязь навукі з вытворчасцю. Сувязь тэорыі і практыкі. // Узаемная залежнасць, абумоўленасць. Прычынная сувязь. Лагічная сувязь. // Стройнасць, паслядоўнасць, лагічнасць (у расказе, перадачы, выступленні і пад.). Думкі ўсплывалі нечакана, без пэўнай сувязі. Карпаў.

2. Блізкасць з кім‑н. па сваіх поглядах, ідэях, імкненнях і пад.; унутранае адзінства з кім‑н. [Ладынін:] — І сіла твая [Максім], як і сіла ўсёй нашай партыі, у сувязі з людзьмі, з народам. Шамякін. Купала-перакладчык выступіў як грамадскі і палітычны дзеяч, перш за ўсё сцвярджаючы непарушнасць гістарычных сувязей, брацтва і дружбы беларускага народа з вялікім рускім і ўкраінскім народамі. Палітыка.

3. Сяброўскія, дзелавыя адносіны з кім‑, чым‑н. Падтрымліваць сувязь з аднакласнікамі. Умацоўваць міжнародныя сувязі. □ Пісьмы працоўных з’яўляюцца адной з важных форм умацавання і расшырэння сувязі партыі з народам. «Звязда». «Мужыцкая праўда» назаўсёды астанецца яскравым, жывым прыкладам беларуска-руска-літоўска-польскіх рэвалюцыйных сувязей. Г. Кісялёў. // Любоўныя адносіны. [Валя:] — Памятаеш, я табе пісала пра сардэчныя сувязі. Чорны. // толькі мн. (су́вязі, ‑ей). Блізкае знаёмства з кім‑н., якое забяспечвае падтрымку ў чым‑н. «Дудка беларуская» з’явілася ў друку пры дапамозе і садзеянні вядомага польскага вучонага Яна Карловіча, які прыхільна ставіўся да творчай працы беларускага паэта і меў шырокія сувязі ў выдавецкім свеце. С. Александровіч.

4. Зносіны з кім‑, чым‑н., магчымасці такіх зносін з кім‑, чым‑н. Са сваімі мы [савецкія салдаты] трымалі сувязь толькі па радыё і самалётамі. Няхай. Атрад [партызан] .. наладзіў цесную сувязь з Масквой. Брыль. Дакладна ніхто нічога не ведаў. Сувязь з падпольшчыкамі парвалася. Асіпенка.

5. Сродкі, пры дапамозе якіх ажыццяўляецца прыём і перадача інфармацыі. Тэлеграфная сувязь. Дыспетчарская сувязь. Тэлефонная сувязь.

6. Сукупнасць устаноў, якія забяспечваюць тэхнічнымі сродкамі зносіны на адлегласць (пошта, тэлеграф, тэлефон, радыё). Работнікі сувязі. Паштовае аддзяленне сувязі. // Служба, якая забяспечвае зносіны паміж воінскімі падраздзяленнямі (тэлефон, радыё, пасыльныя).

•••

Жывая сувязь — а) сувязь, якая ажыццяўляецца людзьмі; б) сувязь цесная, непасрэдная, пастаянная.

У гэтай сувязі — звязваючы з раней сказаным.

У сувязі з чым — з прычыны чаго‑н. Праўда, такія шчаслівыя паходы выдаваліся ў .. [Ваўковіча] не вельмі часта... І ў сувязі з гэтым трэба крыху вярнуцца і расказаць пра яго «доктарскае аблічча». Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

су́вязь ж

1. Zusmmenhang m -(e)s, -hänge, Verbndung f -, -en; фіз Ko¦härnz f -, -en;

прычы́нная су́вяз Kauslzusammenhang m; філас Kausalität f -, -en;

у су́вязі з … in Verbndung mit (D), in [im] Zusmmenhang mit (D), in Bezehung zu (D);

у су́вязі з гэ́тым, у гэ́тай су́вязі in desem Zusmmenhang; daraufhn;

у агу́льнай су́вязі im llgeminen Zusmmenhang;

2. (зносіны, адносіны) Verhältnis n -ses, -se, Verbndung f -, -en, Zusmmenhalt m -(e)s, Bezehung f -, -en;

су́вязь з ма́самі die Verbndung [die Verbndenheit, der Kontkt] mit den Mssen;

це́сная сябро́ўская су́вязь nges Frundschaftsverhältnis, nge Frundschaftsbande pl;

любо́ўная су́вязь Lebesverhältnis n;

свая́цкая су́вязь Verwndschaftsverhältnis n;

эканамі́чныя су́вязі Wrtschaftsbeziehungen pl;

усталява́ць су́вязь Verbndung hrstellen;

падтры́мліваць су́вязь з кім den Zusmmenhalt mit j-m pflgen, Verbndung mit j-m hlten*;

згубі́ць су́вязь з кім mit j-m die Verbndung [Fühlung] verleren*;

мець вялі́кія су́вязі (дзелавыя) gute [influssreiche] Bezehungen [Verbndungen] hben;

пусці́ць у ход (усе́) су́вязі die [lle] Bezehungen spelen lssen*;

3. (пошта, тэлеграф) Nchrichtenwesen n Post- und Frnmeldewesen n -s;

слу́жба су́вязі Post- und Frnmeldedienst m -(e)s, -e;

аўтаматы́чная міжгаро́дняя су́вязь (телефонная) Slbstwählfernverkehr m -s;

4. тэх Verbndung f; Verbnd m -(e)s, -bände;

5. вайск Nchrichtenübermittlung f -, -en, Verbndung f;

во́йскі су́вязі Nchrichtentruppen pl;

служба су́вязі Nchrichtenwesen n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Су́вязь ’узаемныя адносіны’, ’блізкасць’, ’зносіны, камунікацыя’ (ТСБМ), ’асацыяцыя’, ’канфедэрацыя’, ’саюз, федэрацыя’ (Ласт.), ’паштовае аддзяленне’ (Жд. 1), сувя́зак ’звязка апрацаванага льну’ (Сцяшк.). Укр. рэдкае су́вʼязьсувязь, згода’, рус. дыял. суя́зно ’суладна’, серб.-харв. су́вез ’умова аб сумесным ужыванні цяглавых жывёлін для сельскагаспадарчых работ’. Борысь (Prefiks., 100–101) узнаўляе прасл. дыял. усх. *sǫvęzь і паўдн. *sǫvezь як дэрываты ад *sъvęzati ’звязаць’, але заўважае, што гэта могуць быць незалежныя ўтварэнні, на што ўказвае вакалізм. Гл. таксама Трубачоў, Проспект, 81. Стварэнне слова для перадачы рус. сою́з прыпісваецца Ластоўскаму (Станкевіч, Язык, 617); слова ў далейшым ужыванні набыло сучаснае значэнне, для якога Ластоўскі выкарыстоўваў зьвязь, што этымалагічна адпавядае рус. связь (< *sъvezь). Пра штучны характар слова гл. Пацюпа (там жа, 1160).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сувязь, дачыненне, зносіны (мн.), кантакт

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

радыёсу́вязь, -і, ж.

Сувязь, якая ажыццяўляецца па радыё.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

узаемасу́вязь, -і, мн. -і, -ей, ж.

Узаемная сувязь, зносіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

суадно́сіны, -сін.

Узаемная сувязь, адносіны паміж чым-н.

С. паняццяў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

тэлеграфі́я, -і, ж.

Навукова-тэхнічная дысцыпліна, якая вывучае тэлеграфную сувязь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)