замы́ць, ‑мыю, ‑мыеш, ‑мые; зак., што.

1. Адмыць пляму, не мыючы ўсю адзежыну. Зажыць рукаў.

2. Сапсаваць, няўмела ці занадта часта мыючы. Замыць сукенку.

3. Змыць няроўнасці на пяску, зямлі і пад. (пра цякучыя воды). Гэткі дождж — любы след замые! Савіцкі. // Занесці пяском, жвірам вусце ракі, які‑н. прадмет на дне ракі. / у безас. ужыв. Камень замыла пяском.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагадзі́цца, ‑гаджуся, ‑годзішся, ‑годзіцца; зак.

Разм. Трапіцца, выпадкова сустрэцца. Зноў пайшла [Юля] па лесе, цяпер яшчэ больш чуйна прыслухоўваючыся да цішыні. Падумала — калі нагодзяцца паліцаі, будзе ўцякаць. У лесе не зловяць... Сачанка. // Нечакана з’явіцца перад кім‑, чым‑н. Вось ён, Алесь, зноў насваволіў.. А маці нагадзілася з поля і сваёю суровай, моцнай рукой адлупцавала яго як след. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вірлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які віруе, бурліць. Вірлівы паток. □ След вірлівы вясла за кармою бяжыць. Зарыцкі. // Вірысты. Дняпро шырокі, вірлівы, увесь у поймах. Лупсякоў.

2. перан. Бурлівы; кіпучы. З вагона, калі пачалася сумятня пасажыраў, я выйшаў.. і апынуўся ў вірлівай людской гушчыні. Сабаленка. Вірлівая маладосць і чыстае сумленне не давалі.. [Ліпанавай] заседжвацца на адным месцы. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́счырк, ‑у, м.

Завітушка на пісьме, звычайна ў канцы слова або чыйго‑н. подпісу. [Грай] па-вайсковаму суха пераказвае загад, бярэ з рук паперку з шырокім сакратаровым росчыркам. Мікуліч. // у перан. ужыв. Пра след бліскавіцы, рэактыўнага самалёта. Тоня ўздрыгвала пры кожным росчырку маланкі. Лось.

•••

Адным росчыркам пяра — адным подпісам, не ўнікаючы ў сутнасць справы, зрабіць што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

све́жий

1. све́жы;

све́жий хлеб све́жы хлеб;

све́жая ры́ба све́жая ры́ба;

на све́жем во́здухе на све́жым паве́тры;

све́жее бельё све́жая бялі́зна;

све́жий след све́жы след;

све́жий цвет лица́ све́жы ко́лер тва́ру;

све́жие но́вости све́жыя наві́ны;

све́жие си́лы све́жыя сі́лы;

све́жий челове́к све́жы чалаве́к;

2. (прохладный) я́драны, халаднава́ты, све́жы;

све́жий ве́тер халаднава́ты (све́жы) ве́цер;

све́жая волна́ мор. (даво́лі) мо́цная хва́ля;

свежо́ в па́мяти до́бра по́мніцца;

свежо́ преда́ние, а ве́рится с трудо́м мно́га чу́ецца, ды ма́ла ве́рыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Засці́гнуць ’раптоўна захапіць, застаць’. Рус. застигнуть, укр. засти́гти, засти́гну, польск. zaścignąć, чэш. zastihnouti, славац. zastihnúť ’тс’, славен. zastígniti ’дацягнуць’, балг. застѝгна ’дагнаць, застаць’. Ст.-рус. застичи, застиг‑ ’знайсці, застаць’ (XVI ст.), ст.-бел. застичи ’тс’ (Скарына). Прасл. прэфіксальны дзеяслоў. Прасл. stignǫti звязана (з чаргаваннем галоснага) з сцёжка (гл.), узыходзіць да і.-е *steigh‑ ’ісці, падымацца’, літ. staigà ’знянацку’, лат. stigaслед’, ням. steigen ’уздымацца’ і інш. Покарны, 1, 1017–1018; Фасмер, 3, 780.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бягу́чы теку́щий; (о воде) бы́стро теку́щий;

б. мо́мант — теку́щий моме́нт;

б. раху́накбухг. теку́щий счёт;

~чыя спра́вы — теку́щие дела́;

б. радо́к — бегу́щая строка́;

(шука́й) ~чага во́ўка следпогов. ищи́ ве́тра в по́ле

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чин

1. чын, род. чы́ну м.;

2. (чиновник) уст. чын, род. чы́на м.;

3. (порядок) уст. лад, род. ла́ду м.; (обычай) звы́чай, -чаю м.;

без чино́в без цырымо́ніі;

чин чи́ном як след, як ма́е быць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адчу́цца, ‑чуецца; зак.

1. Аказацца пазнаным органамі пачуццяў; пачуцца. Пад нагамі ўпершыню адчулася цвёрдая зямля. Барашка. // Дайсці да свядомасці, стаць зразумелым. Мне адчулася нешта сапраўды новае, вельмі сугучнае нашаму часу. Кулакоўскі. А галоўнае — паўней адчулася радасць працы. Карпаў.

2. Аказацца перажытым кім‑н.; пакінуць след, адбіцца на кім‑, чым‑н. Уздзеянне рэвалюцыйнага руху найбольш ярка адчулася на творчасці Я. Купалы. Ярош.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дазо́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да дазору, прызначаны для дазору. Дазорная служба. Дазорная вышка. Дазорны атрад.

2. у знач. наз. дазо́рны, ‑ага, м. Тое, што і дазорац (у 2 знач.). Драмалі партызаны, то лежачы па адным, то па некалькі чалавек разам, а наперадзе бязгучна хадзілі ўздоўж рэчкі дазорныя. Галавач. Глядзі, дазорны, пільнымі вачыма, Даль аглядай трывожную як след. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)