недасы́паць, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; зак., што і чаго.

Насыпаць не поўнасцю, менш, чым належыць. Недасыпаць збожжа ў засек.

недасыпа́ць 1, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да недаспаць.

недасыпа́ць 2, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да недасы́паць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагрэ́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прагрэць.

2. у знач. прым. Які прагрэўся; поўнасцю нагрэты. Мартын Рыль, апёршыся на локаць, ляжыць на баку на прагрэтым дзірване. Колас. Востра запахла прагрэтым чабаром. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дапалі́ць, ‑палю, ‑паліш, ‑паліць; зак.

1. Скончыць паліць у чым‑н., выпаліць. Дапаліць у печы.

2. што. Скончыць паліць што‑н., спаліць поўнасцю. Дапаліць дровы. □ Град пабіў усё на полі, сонца рэшткі дапаліла. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сасса́ць, ‑есу, ‑ссеш, ‑ссе; ‑сеем, ‑ссяце; зак., каго-што.

1. Выссаць (якую‑н. вадкасць) поўнасцю, да канца. Сассаць малако.

2. і чаго. Адассаць некаторую колькасць якой‑н. вадкасці.

3. Знясіліць ссаннем. Кацяняты сассалі кашку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ныра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Поўнасцю апускацца ў ваду.

2. Лётаючы ў паветры, крута і хутка апускацца ўніз.

3. перан. Хутка знікаць з вачэй і зноў з’яўляцца (разм.).

Месяц зрэдку ныраў за воблакі.

4. У боксе: ухіляцца ад бакавых удараў праціўніка ў галаву.

|| аднакр. нырну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. ныра́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́насіць, -нашу, -насіш, -насіць; -нашаны; зак.

1. што. Перанесці за некалькі прыёмаў усё, поўнасцю.

В. сена з балота.

2. каго. Пра маці: пранасіць у сабе да родаў.

В. дзіця.

3. перан., што. Абдумаць да поўнай яснасці, закончанасці.

В. новы замысел.

4. што. Выцерці, працерці ў выніку доўгага нашэння.

Вынашаны касцюм.

|| незак. выно́шваць, -аю, -аеш, -ае (да 2—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аста́так, -тку, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. Частка чаго-н., якая засталася нявыкарыстаная; рэшта.

А. матэрыі.

Астаткі абеду.

2. мн. Тое, што яшчэ збераглося, уцалела.

Расло некалькі бяроз — астаткі даўнейшых прысад.

3. мн. Адходы якога-н. вытворчага працэсу.

Нафтавыя астаткі.

4. Апошняя частка, астача чаго-н.

А. адпачынку.

А. жыцця.

Да (без) астаткупоўнасцю, цалкам.

|| прым. аста́ткавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абгарну́ць, -гарну́, -го́рнеш, -го́рне; -гарні́; -го́рнены іо́рнуты; зак., каго-што.

1. Абсыпаць чым-н. поўнасцю або часткова.

А. дрэўцы зямлёю.

2. Ахінуць, пакрыць чым-н. з усіх бакоў; укруціць у што-н.

А. дзіця коўдраю.

А. кнігу папераю.

3. перан. Абвалачы, закрыць з усіх бакоў.

Хмары абгарнулі неба.

|| незак. абго́ртваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абго́ртванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пры́цьма, прыцьмом, прыцьмелі ’аніяк, зусім’ (ТС), прыть‑ MÓMпоўнасцю, абсалютна’ (Клім.); параўн. укр. притьма, притьмом, притьмо ’як мага хутчэй, неадкладна’; ’надта, моцна, настойліва’; ’зусім, цалкам, поўнасцю, абсалютна, якраз, абавязкова, сапраўды’; ’канчаткова; напэўна, беспамылкова’, рус. дыял. притмом ’раптоўна, неадкладна, немінуча’. Усходнеславянскія арэальныя ўтварэнні на базе *pritęti (гл. прыцяць, цяць), для якіх рэканструюецца праформа *priіьп‑то (Карскі 2 — З, 67; Люканен, Восточнослав. и общ. яз., 119). Формы, што ўзыходзяць да Тв. скл., узніклі на аснове ўспрымання прыцьма як назоўніка або па аналогіі з іншымі прыслоўямі тыпу пры‑ цемкам, параўн. прыгнём ’змярканне’ (Нас.), прытьмом ’вечарам, на змярканні’ (Сл. Брэс.). Не выключаны ўплыў аналагічных формаў прыслоўяў ад прыць, прытны (гл.), параўн. прытном ’вельмі часта; усутыч’ (Стан.), прытнём ’хутка’ (З жыцця).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

невычарпа́льны, ‑ая, ‑ае.

Які практычна цяжка вычарпаць, выкарыстаць поўнасцю; вельмі багаты. Запасы ў атмасферы невычарпальныя. □ Сваёй назвай .. [Салігорск] абавязак невычарпальным скарбам калійнай і каменнай солі. «Маладосць». // Бязмежны. Невычарпальныя магчымасці. □ Энтузіязм камсамольцаў і моладзі быў невычарпальны. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)