абарва́цца, -ву́ся, -ве́шся, -ве́цца; -вёмся, -вяце́ся, -ву́цца; -ві́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Адарвацца, аддзяліцца ад чаго-н.

Трос абарваўся.

2. Не ўтрымаўшыся, зваліцца, упасці адкуль-н.

А. з рыштавання.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Нечакана спыніцца, перарвацца (пра якое-н. дзеянне, працэс).

Гутарка абарвалася.

Песня абарвалася.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Рэзка, без паступовага пераходу кончыцца.

За горадам шаша абарвалася.

5. Абнасіцца, знасіць да дзірак вопратку.

|| незак. абрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. абры́ў, -ры́ву, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адзвіне́ць, ‑ніць; зак.

1. Празвінець; перастаць звінець, заціхнуць. Яшчэ не адзвінеў званок у калідоры, а мы імчаліся з другога паверха ў раздзявалку.. Хадкевіч. // Адгучаць, перастаць гучаць. Даўно за лесам — ціхім борам — Адзвінела песня ў жытніх хвалях. Вітка.

2. перан. Мінуць, прайсці (аб часе). Без пары адцвілі, адзвінелі гады, І цябе [Багдановіча] падкасіла нядоля. Васілёк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нетутэ́йшы, ‑ая, ‑ае.

Які не нарадзіўся або не жыве ў гэтай мясцовасці; прыезджы. Арандаваць зямлю папрыязджалі нетутэйшыя людзі. Чорны. // Які не адносіцца да гэтай мясцовасці; чужы. Неўзабаве Руневіч заўважыў у натоўпе.. дзіўнага ягамосця ў цывільнай нетутэйшай вопратцы. Брыль. Як і сам чалавек, гэтак і яго песня была нетутэйшая і незразумелая нам. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нітава́цца, ‑туецца; незак.

1. Злучацца нітамі ​1.

2. перан. Злучацца, сплятацца; звязвацца. І песня шчасця чуецца Між сёл і гарадоў, А з песняй той нітуецца Геройства і любоў. Кляшторны. І ўночы Галі не далі спакою думкі: яны нітаваліся адна з адною, і ўсё больш думалася пра Стася. Сабаленка.

3. Зал. да нітаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́сеннік, ‑а, м.

1. Аўтар тэксту песень або кампазітар песеянай музыкі. Паэт-песеннік. Кампазітар-песеннік.

2. Разм. Выканаўца песень; аматар спяваць песні. — Едзе [Анікей] і пяе, песня плыве над ракой.. Песеннік быў... Ах, колькі радасці ён прывозіў з сабой!.. Ракітны. Для паноў ён [прадзед] быў першы разбойнік, Для людзей жа — музыка і песеннік. Блатун.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эстра́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да эстрады (у 1 знач.). Адвакат толькі ўвайшоў у смак свайго красамоўства, як суддзя сухім скрыпучым голасам спыніў яго, строга напомніўшы, што ён у судзе, а не на эстраднай сцэне. Машара. // Які выступае на эстрадзе. Эстрадная спявачка. // Прызначаны для выканання на эстрадзе. Эстрадная песня. Эстрадны рэпертуар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нага́льны ’напорысты’, ’тэрміновы’, ’праліўны (пра дождж)’ (Сл. ПЗБ), укр. нагальний ’спешны’, ’раптоўны’, ’бурны, парывісты’. Відаць, можа быць звязана з *naglъ (гл. наглы), якое мае ўсе пералічаныя значэнні. Магчыма, сюды ж і рус. нагал ’заклік, вокліч ці песня ў такт працы’, якое Фасмер (3, 35) выводзіць з гилить ’смяяцца, насміхацца’ і якому ў сваю чаргу адпавядае укр. голити ’прыспешваць, паганяць’ (Брукнер, 133), серб.-харв. галити ’жадаць, прагнуць’ і інш., гл. галіцца (дзе дапускаецца супадзенне ў корані *gal‑ розных па паходжанню лексем).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

во́дгалас, ‑у, м.

1. Тое, што і водгук (у 1 знач.). Заціх водгалас грымотнага раскату. Лынькоў.

2. перан. Тое, што і водгук (у 3 знач.). Ідэі Народнага фронту ўсюды знаходзілі жывы водгалас. Танк. З краю ў край прайсці, праехаць Я гатоў пад гэтым небам, Бо не водгалас, не рэха, А сама мне песня трэба! Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засто́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да застолля. [Алесь] адчуў сябе там, у іх шумнай застольнай кампаніі пакутліва чужым... Брыль. // Які адбываецца за сталом у час абеду, святочнага частавання і пад. Застольныя размовы. Застольныя песні.

2. у знач. наз. засто́льная, ‑ай, ж. Песня, якую спяваюць у час святочнага абеду, вячэры і пад. Пець застольную.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́шчак ’трэль, перарывісты дрыжачы гук’, ’рэха’ (ТСБМ, Сцяшк. МГ), по́ушчак ’пошчак’, ’рэха’ (Сержп., 1911). Утворана з дапамогай прыстаўкі по- (*po‑) ад гукапераймальнага кораня *šček‑, вядомага толькі заходнім і ўсходнім славянам (Фасмер, 4, 499–500; Брукнер, 544; Чарных, 2, 431), параўн. ст.-бел. щекати ’брахаць’, рус. дыял. щёкот ’пра шчабятанне птушак’, щеко́тка ’сарока’, пощектать ’пабалбатать’, ще́кать, щечи́ть ’гаварыць голасна і хутка’, ’сварыцца’, стараж.-рус. щекотъпесня салаўя’ (“Слова пра паход Ігаравы”), польск. szczekać ’брахаць’, чэш. štěkati ’брахаць’, в.-луж. šćekać so ’кпіць, жартаваць’. Гл. шчакаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)