пастухо́ўства, ‑а, н.

Занятак пастуха. Той першы год пастухоўства пакінуў аб сабе толькі два ўспаміны. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стэрэаско́п, ‑а, м.

Аптычны прыбор, у якім два плоскія адлюстраванні прадмета зліваюцца ў адзін аб’ёмны малюнак.

[Ад грэч. stereos — аб’ёмны і skopeō — гляджу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцяжэ́нне, ‑я, н.

У лінгвістыцы — з’ява, пры якой два гукі сцягваюцца ў адзін гук. Сцяжэнне зычных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прокопа́ть сов., в разн. знач. пракапа́ць, мног. папрако́пваць;

прокопа́ть ров пракапа́ць роў;

прокопа́ть два часа́ пракапа́ць дзве гадзі́ны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пропили́ть сов., в разн. знач. прапілава́ць, прарэ́заць;

пропили́ть отве́рстие прапілава́ць (прарэ́заць) дзі́рку;

пропили́ть два часа́ прапілава́ць дзве гадзі́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

удвая, удвайне, у два разы; удубальт (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

дуэ́т, -а, М -э́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Музычны твор для двух выканаўцаў (музыкантаў, спевакоў, танцораў) з самастойнымі партыямі для кожнага.

Дуэты з опер.

2. Выканаўцы такіх твораў.

Эстрадны д.

Танцавальны д.

3. у знач. прысл. дуэ́там. На два галасы, на двух інструментах і пад.

Спяваць дуэтам.

|| прым. дуэ́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*Панасно́й, поносный ’аб вазе або аб’ёме, які можа перанесці адзін (або два) чалавекі’ (Клім.), поносния тэрныця ’пераносная ільнамялка’ (Выг.). Дэрыват з суф. ‑н‑ ад панесці < несці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паўтара́, м. і н.; паўтары́, ж., ліч. кольк.

Адзін з палавінай. Паўтара метра. Паўтара рубля. □ Сяло расцягнулася ў адну доўгую лінію кіламетра на паўтара. Колас. Ад будкі, у якой жыве Сцяпан Птах, паўтары вярсты да станцыі і вярста да мястэчка. Навуменка.

•••

Ні два ні паўтара гл. два.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зале́тась, прысл.

Два гады назад. І вясна прыйшла. Такая самая, як летась, як залетась, як кожны год. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)