нада́ць, -да́м, -дасі́, -да́сць; -дадзі́м, -дасце́, -даду́ць; нада́ў, -дала́, -дало́; нада́й; -да́дзены; зак.
1. што. Даць, прыдаць чаму-н. якую-н. форму, выгляд, якасць, уласцівасць і пад.
Н. пастанове сілу закона.
Н. сур’ёзны выраз твару.
2. што. Прысвоіць каму-н. званне, надзяліць паўнамоцтвамі і пад.
Н. званне заслужанага дзеяча навукі.
Н. чын маёра.
3. што. Выявіць у якой-н. форме.
Н. гліне форму гаршка.
4. перан., што. Аднесціся, паставіцца пэўным чынам да чаго-н.
Н. вялікае значэнне гэтаму выпадку.
5. што і чаго. Павялічыць, зрабіць больш прыкметным што-н. у кім-, чым-н.
Н. рашучасці абмеркаванню падзеі.
|| наз. нада́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
няшча́сце ср.
1. несча́стье;
зда́рылася вялі́кае н. — случи́лось большо́е несча́стье;
н. мне з табо́й! — несча́стье мне с тобо́й!;
2. неуда́ча ж.;
вось н.! — вот неуда́ча!;
◊ на н. — к несча́стью, на несча́стье, на (ту) беду́;
тава́рыш па ~сці — това́рищ по несча́стью
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Патарыба́ніць ’бегчы’ (Інстр. III). Да прасл. terti (Куркіна, Этимология–1980, 24) > terati ’гнаць, бегчы’ (в.-луж. ćerić ’лавіць’, ст.-чэш. poteriti, vteriti ’неадступна ісці, бегчы за кім-н.’, славен. tėrjati), якое пазней набыло экспрэсіўныя суфіксы — патараніць (гл.), патарабаніць — магчыма, пад уплывам цюрк., параўн. тат. daraban ’барабану > тарабан ’тс’, тарабаніць: вяц. ’біць, барабаніць’, бел. ’моцна стукаць’, ’хутка несці нешта вялікае’, польск. potarabanić ’ісці з цяжкасцю’, усх.-чэш. tarabit ’несці з намаганнем’. Аб мене а > ы гл. Карскі, 1, 103.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Турбі́на ‘рухавік, які выкарыстоўвае рух вады, пары ці газу’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Вруб.), ‘вялікае кола ў вадзяным млыне’ (Скарбы₂). Праз рус. турби́на ці польск. turbina ‘вярчальны рухавік’ з франц. turbine ‘тс’ (Арол, 4, 118 — з ням. Turbine), якое штучна было ўтворана на аснове формы Р. скл. turbinis (SWO, 1980, 783; ЕСУМ, 5, 679) ад лац. turbō ‘вір, віхор, віхура, бура, вярчэнне’ ці turbineus ‘віхравы’, роднасных ст.-грэч. τύρβη ‘бязладдзе’, лац. turba ‘сумятня, натоўп’ (Чарных, 2, 272; Даза, 732).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падзе́я, ‑і, ж.
Здарэнне, выпадак. Падзеі апошніх дзён адышлі дзесь далёка-далёка, як бы іх і не было. Колас. У Міколкавым раннім дзяцінстве было многа падзей, але ці дужа іх ўспомніш усе. Лынькоў. // Тое, што парушае звычайны парадак, нармальную плынь жыцця. Заняткі прайшлі без асаблівых падзей. Гамолка. // Важная, выдатная з’ява, вялікае здарэнне. Гістарычная падзея. Міжнародным падзеі. □ Над Свіслаччу домік Стаў сведкам Вялікіх у свеце падзей. Прыходзька.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сіло́, ‑а, н.
1. Прыстасаванне ў выглядзе петляў для лоўлі птушак і дробных жывёлін. Паслухайце толькі, да чаго дадумаўся.. [Вася]: зрабіў вялікае сіло, налавіў поўную клетку птушак. Пальчэўскі. Пайшоў бацька ў лес, паставіў сіло і злавіў зайца. Якімовіч.
2. перан. Тое, што пазбаўляе волі; пастка. Толькі ўвосень Агата зразумела, што трапіла ў сіло, пастаўленае гэтым сваім чалавекам. Сабаленка. Балот гнілых сіло нам болей пагражаць не стане. Дудар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Крэж 1 ’дрэва, у якім асяродак не ў цэнтры’ (Шатал., Клім.), ’унутраная амярцвелая частка дрэва’ (Жыв. сл.), ’хвоя з крохкай і цвёрдай драўнінай’ (ТС). Рус. кряж ’вялікае моцнае дрэва’, ’калодны вулей’, ст.-рус. кряжь ’брус’. Першапачаткова ’круглы брус’ да прасл. kr^gъ ’круг’ з іншай ступенню аблаўта (прасл. kręg‑jь) (Фасмер, 2, 391).
◎ Крэж 2 ’прыбярэжная мель на возеры’ (Нар. лекс.). Укр. кряж ’бугор’. Да * kręg‑jь ’акруглы’. Гл. крэж©.
◎ Крэж 3 ’абрыў на дне возера; паглыбленне, яма’ (Яшк.). Гл. крэж 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
помеще́ние ср.
1. (действие) змяшчэ́нне, -ння ср.; адда́ча, -чы ж.; стаўля́нне, -ння ср., склада́нне, -ння ср., скла́дванне, -ння ср.; умяшчэ́нне, -ння ср., уто́ўпліванне, -ння ср.; см. помеща́ть;
2. (здание) памяшка́нне, -ння ср.;
здесь большо́е помеще́ние тут вялі́кае памяшка́нне;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ко́сны 1, ‑ая, ‑ае.
Схільны да чаго‑н. прывычнага; неўспрымальны да новага, перадавога; адсталы. Як усё пераплялося — старое і новае, вялікае і малое, гераічнае і буднічнае, коснае і перадавое! Шамякін. Выступаючы супроць вузкага, аднабаковага, няправільнага погляду на мужыка як на маленькага, цёмнага, забітага, коснага чалавека, Горкі патрабаваў ад пісьменнікаў па-новаму паказаць старога героя рускай літаратуры. Івашын.
ко́сны 2, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і касцявы. Косныя хваробы. Коснае рэчыва. Косны клей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нато́ўп, ‑у, м.
1. Вялікае, звычайна хаатычнае, зборышча людзей. Натоўп бесплацкартных пасажыраў хлынуў да выхаду. Пальчэўскі. У парку грымеў аркестр, па асветленых алеях цяклі бясконцыя людскія ручаі, ля атракцыёнаў стаялі гаманлівыя натоўпы. Хадкевіч. У нядзельку з самае раніцы паявіліся натоўпы людзей з чырвонымі сцягамі. Сабаленка. // у знач. прысл. нато́ўпам. Усе разам, сумесна; масай, у мностве. Увайсці натоўпам.
2. Звычайныя людзі ў процілегласць героям, у адрозненне ад выдатных асоб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)