скуль, прысл.

Разм. Тое, што і адкуль. Калі поезд праехаў мост, селянін паімкнуўся быў ісці, але Павел Андрэевіч прывітаўся з ім і запытаў, скуль ён. Галавач. Скуль жа ў такога малога гэтулькі сталасці і спрыту? Бажко. Стары падняўся і, відаць, усё ж усхваляваны, падыбаў па паляну, скуль можна было бачыць пажар. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Баго́с ’нязграбны чалавек высокага росту’ (Грыг.). Напэўна, запазычанне. Параўн. укр. бе́ґаc ’бяспутны, нягоднік’, би́ґасень ’дурань, дубіна’, польск. bigas, чэш. bigas (Брукнер, 27, бачыць першакрыніцу ў ням. Bicke ’кірка’, а Махэк₂, 54, у венг. bibasz ’дурны’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ме́лькам, прысл.

1. (у спалучэнні з дзеясл.: «бачыць», «глянуць» і пад.). Нядоўга, імгненна. Хацелася яшчэ раз хоць мелькам зірнуць .. [Мілоўскаму] у твар. Галавач.

2. Няўважліва, бегла, мімаходам. Лапыр мелькам зірнуў на загалоўкі, больш уважліва — на друкаваныя подпісы і ўжо з нейкай павагай вярнуў выразкі гаспадару. Паслядовіч. [Мірон Іванавіч] мелькам зірнуў на ходзікі: быў пачатак чацвёртай гадзіны. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сафі́т, ‑а, М ‑фіце, м.

1. Паверхня якой‑н. архітэктурнай дэталі, якую можна бачыць знізу.

2. Прыстасаванне ў карнізе, якое дае рассеянае святло ад схаванай у ім крыніцы асвятлення. Сафіты чыгуначных вагонаў.

3. Арматура з комплексу лямп для асвятлення сцэны і дэкарацый.

4. Частка дэкарацыі на сцэне, якая з’яўляецца відарысам столі, неба. Блакітныя сафіты.

[Ад іт. soffitto — столь.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слон, слана, м.

1. Буйная траваедная млекакормячая жывёліна з доўгім хобатам і двума біўнямі, якая жыве ў трапічнай Афрыцы і Азіі.

2. Шахматная фігура, якая можа перамяшчацца на любую колькасць клетак па дыяганалі.

3. Разм. Аб тоўстым непаваротлівым чалавеку.

•••

Рабіць з мухі слана гл. рабіць.

Слана не заўважыць — не бачыць самага важнага, самага прыкметнага, вялікага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́ва, ‑ы, ж.

Тое, што сапраўды існуе або існавала; рэальнасць, рэчаіснасць, а не сон ці мара. Што снілася некалі ў снах — Праўдзіваю сталася явай. Глебка. Мы зрабілі явай казку, Зарунелі скрозь палі. Прыходзька. Блізкае Таніна дыханне напамінала Міколу: усё, што ён бачыць і чуе, — не сон, не фантазія, а страшная ява, ява вайны. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Пахадзюшчы, походзюшчы ’хуткі, хуткі ў хадзьбе’ (ТС). Палескае. Суфікс ‑ушч‑(‑юшч‑) характэрны для аддзеепрыметнікавых прыметнікаў (параўн. драг. пыку́шчы ’пякучы’, помыту́шчы ’з добрай паняццю’, выдюшчы ’які добра бачыць’, нысу́шчы ’курыца’, якая часта нясецца’. Да па‑хадзіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацю́паць ’патаўчы, паціскаць’ (Варл.). Да па- і цюпаць ’размешваць што-н.’, ’павольна ісці’, у якім Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 5, 380) бачыць балтызм, параўн. літ. čiupėnti ’павольна ісці’, ciupa ’марудны’. Сюды ж пацюпенька ’нерухавая, няручая дзяўчына’ (Варл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перавярна́ць ’араць па цаліне’ (калінк., Сл. ПЗБ). Да пера- і вярна́ць, у якім (у суфіксе ‑н‑) можна бачыць усх.-балт. рэлікт, параўн. літ. pérversti, apver̃sti ’перавярнуць’ — apvertinė́ti, apvartinė́ti ’пераварочваць’; у такім выпадку перавярнаць — ’пераварочваць скібы дзёрну’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дале́й, прысл.

1. Выш. ст. да прысл. далёка (у 1 знач.). Бачыць вока далёка, а розум яшчэ далей. З нар.

2. Наперадзе, у пэўным аддаленні ад якога‑н. месца. Канчаецца хмызн[я]к і жыта, А далей узлескі, паляны. Колас. Далей, з боку паляны, на ігліцы і ў траве Аня заўважыла ўмяціны. Мележ.

3. Затым, потым, у далейшым. [Суседзі] разумелі, што ўся дружба скончыцца, як толькі Сімон паедзе адгэтуль, і далей нічога добрага чакаць не выпадае. Самуйлёнак. Далей, як і ва ўсіх пісьмах, ішлі паклоны — кожнаму паасобку. Якімовіч.

4. Працягваючы пачатае. Чытаць далей. Вучыцца далей. Расказваць далей. // Болей, больш. Далей Люда не можа трываць: яна садзіцца .. і звонка смяецца. Брыль.

•••

Далей ад граху (бяды) — пра нежаданне ўвязвацца ў складаную непрыемную гісторыю. [Лявон], каб далей ад бяды, ускочыў у свой двор, зачыніў вароты і падпёр іх плечуком. Сабаленка.

Далей-болей — ужываецца, каб падкрэсліць далейшае нарастанне інтэнсіўнасці дзеяння, развіцця падзей і г. д.

Далей (ехаць, ісці) некуды гл. некуды.

Далей свайго носа не бачыць гл. бачыць.

І гэтак далей (скарочана і г. д.) — ужываецца ў канцы пералічэння як указанне на тое, што пералічэнне можа быць працягнута.

Не ісці далей гл. ісці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)