прагу́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Гулянне пехатой на свежым паветры або паездка на невялікую адлегласць для адпачынку. Пасля снедання і да самага абеду Уладзімір Ільіч, не адрываючыся, працаваў над кнігай, а пасля з хлопчыкам пайшоў на прагулку. Гурскі. Прагулка на гэты раз пачалася пасля абеду. На невялікай яхце было поўна народу. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праця́гласць, ‑і, ж.
1. Адлегласць (даўжыня, шырыня ці вышыня), занятая чым‑н. Працягласць трубаправода. □ Велізарны масіў аўса межаваў з жытам, бульбай і на працягласці 300 м — з канюшынай. «Весці».
2. Час, перыяд, тэрмін, на працягу якога што‑н. дзейнічае, адбываецца, існуе. Працягласць урока — сорак пяць хвілін. Працягласць камандзіроўкі — месяц. □ Працягласць нерасту залежыць ад тэмпературы вады. Матрунёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стрэл, ‑у, м.
Узрыў зарада ў канале ствала агнястрэльнай зброі, у выніку якога вылятае куля або снарад на пэўную адлегласць. Пісталеты стрэл абарваў .. голас [жанчыны], рэхам пракаціўся — і раз і другі — па ўзгорыстаму наваколлю. Лынькоў. Адным стрэлам двух зайцаў забіць. Прымаўка. // Гукі гэтага ўзрыву. Грукне стрэл — і ў яго бліскавічным агні Перамогі абрысы ты ўбачыш, на міг. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вышыня́, ‑і; мн. вышыні, вышынь і вышыняў; ж.
1. Адлегласць ад асновы да вяршыні. Вышыня вежы. Вышыня паверха дома. □ Насып каля моста меў пяціметровую вышыню. Шамякін. // Адлегласць ад зямлі ўверх да чаго‑н. Вышыня палёту. Вышыня зрэзу расліны. □ На вышыні больш чым тысячы метраў бліснулі ў ранішнім сонцы.. самалёты. Лынькоў.
2. Высокая прастора над зямлёй. Завоблачная вышыня. □ Луналі чайкі ў сінім паднябессі І крыкам нас віталі з вышыні. Аўрамчык.
3. Узвышша, пагорак. Заняць вышыню. □ На безыменнай вышыні Зноў разгарэўся бой. Танк.
4. Велічыня, памер, узровень чаго‑н. Вышыня ціску паветра. Вышыня голасу.
5. Перпендыкуляр, апушчаны з вяршыні фігуры на яе аснову. Вышыня трохвугольніка, трапецыі.
6. Вугал стаяння свяціла над гарызонтам.
•••
Быць на вышыні гл. быць.
З вышыні птушынага палёту — з вышыні, на якую падымаюцца птушкі.
Узняць на належную вышыню гл. узняць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адмаха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. Прамахаць пэўны час чым‑н. Хлопцы адмахалі.. косамі цэлы тыдзень. Машара.
2. што. Разм. Прайсці, праехаць вялікую адлегласць. П[е]рад ім [аграномам] ізноў шляхі ляжаць, І мусіць ён спяшацца — Яшчэ патрэбна адмахаць, Напэўна, вёрст дванаццаць. Броўка.
3. Разм. Хутка, спрытна зрабіць, выканаць што‑н. [Шпулькевіч] чакаў, пакуль Стафанковіч [увайшоўшы ў сабор] адмахае сваю норму крыжоў і стане на сваё месца. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перада́тчык, ‑а, м.
Спец.
1. Той, хто перадае што‑н.; тое, пры дапамозе чаго перадаецца што‑н. Перадатчык хваробы. □ Максім і звярнуўся да гэтага перадатчыка першакрынічных вестак. Машара. Не было па глухіх закутках Палесся ні газет, ні тэлеграфаў, ні тэлефонаў, — гэтых.. перадатчыкаў вестак аб падзеях на свеце. Колас.
2. Апарат для перадачы на адлегласць сігналаў, паведамленняў і пад. Кароткахвалевы перадатчык. Светлавы перадатчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шаг, ‑у, м.
1. Разм. Тое, што і крок (у 1, 2 і 5 знач.). Караль раптоўна абарваў гутарку: за варотцамі пачуліся чыесьці шагі. Гартны. // Самы павольны алюр. Коні натужна скрануліся з месца і, пераходзячы з шагу на рысь, памчалі па зімніку. Лынькоў.
2. Спец. Пэўная адлегласць паміж суседнімі аднатыпнымі элементамі (у механізмах, дэталях якіх‑н. машын). Шаг разьбы. Шаг зубчастага кола.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прабе́гчы, -бягу́, -бяжы́ш, -бяжы́ць; -бяжы́м, -бежыце́, -бягу́ць; -бе́г, -гла; -бяжы́; зак.
1. Бягом прайсці міма або цераз што-н.
П. цераз поле.
П. па двары.
2. што. Бягом пераадолець якую-н. адлегласць.
П. тры кіламетры.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Паказацца і хутка знікнуць, мільгануць, пранесціся.
Па твары прабегла ўсмешка.
4. перан., што. Бегла прачытаць (разм.).
П. вачамі старонку.
5. чым. Правесці (пальцамі, рукой) па чым-н. (разм.).
П. пальцамі па клавішах.
|| незак. прабяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
скараці́цца сов.
1. в разн. знач. сократи́ться;
адле́гласць ~лася — расстоя́ние сократи́лось;
тэ́рмін рабо́т ~ці́ўся — срок рабо́т сократи́лся;
дроб мо́жа с. — мат. дробь мо́жет сократи́ться;
мы́шца ~ці́лася — мы́шца сократи́лась;
2. (сузиться, ограничиться) сверну́ться;
вытво́рчасць ~ці́лася — произво́дство сверну́лось
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Прапяка́нка ’від самаробнай стрэльбы’ (ТСБМ), прапе́ка ’тс’ (жлоб., Кошчанка, вусн. паведамл.). Паводле Кошчанкі, гэтай стрэльба уяўляла сабой металічную трубку, якая сплюшчвалася з аднаго боку. Там, дзе сплюшчана, прасвідроўвалася маленькая дзірачка; потым трубка прымацоўвалася да драўлянага бруска. У адтуліну з другога боку запіхвалі серу з запалак і пыж з моху або пянькі. Калі трэба было стрэліць, да дзірачкі падносіўся агонь і пыж ляцеў на пэўную адлегласць. Як відаць з апісання рэаліі — ад дзеяслова прапякаць (дзірку) (гл. пячы), хутчэй за ўсё, першапачаткова ў драўлянай дэталі стрэльбы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)