адле́гласць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз. мн.
Н. адле́гласць адле́гласці
Р. адле́гласці адле́гласцей
адле́гласцяў
Д. адле́гласці адле́гласцям
В. адле́гласць адле́гласці
Т. адле́гласцю адле́гласцямі
М. адле́гласці адле́гласцях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адле́гласць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Прастора, якая раздзяляе два пункты, прамежак паміж чым-н.

Велізарная а. раздзяляе нас.

Трымаць на адлегласці (таксама перан.: пазбягаць блізкіх адносін, збліжэння з кім-н.).

2. Адрэзак шляху пэўнай велічыні, працягласці.

За гадзіну спадарожнік праходзіць велізарную а.

3. Больш-менш аддаленае месца; далечыня.

Перадача энергіі на далёкія адлегласці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адле́гласць ж.

1. расстоя́ние ср.;

2. (даль) отдале́ние ср.;

на ~ці віда́ць была́ не́йкая буды́ніна — в отдале́нии бы́ло ви́дно како́е-то строе́ние;

◊ трыма́ць на ~ці — (каго) держа́ть на расстоя́нии (кого);

трыма́цца на зна́чнай ~ці — держа́ться на почти́тельном расстоя́нии

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адле́гласць, ‑і, ж.

1. Прамежак паміж двума прадметамі. За дзедам на некаторай адлегласці пайшлі і яго сыны. Колас. // Адрэзак шляху пэўнай велічыні, працягласці. За мінуту штучны спадарожнік праходзіць велізарную адлегласць. □ Дзімін, відаць, хваляваўся, бо рукі ў яго былі закладзены за спіну і мераў ён адлегласць — крокаў дзесяць туды, крокаў дзесяць назад — таропка, нецярпліва. Карпаў. // Прамежак у часе. Адлегласць доўгую да перамогі Гадамі давялося вымяраць. Аўрамчык.

2. Больш-менш аддаленае месца; далечыня. Перадача электрычнай энергіі на далёкія адлегласці.

•••

Трымаць на адлегласці гл. трымаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адлегласць, далеч, аддаленне, аддаленасць, адгон, прамежак, інтэрвал, дыстанцыя

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

удалечыню́, прысл.

На далёкую адлегласць.

Паглядзець у.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ушыркі́ і ушырыню́, прысл.

На шырокую адлегласць, у шырыню.

Раздацца ў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фо́кусны в разн. знач. фо́кусный;

~ная адле́гласць — фо́кусное расстоя́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дальнабо́йны, -ая, -ае.

Прызначаны для стральбы на далёкую адлегласць.

Дальнабойная артылерыя.

|| наз. дальнабо́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

радыёперада́тчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Прыстасаванне для перадачы інфармацыі на адлегласць пры дапамозе радыёхваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)