усме́шка ж. улы́бка; усме́шка;

крыва́я ўсме́шка — крива́я улы́бка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

летуце́нны, -ая, -ае.

1. Які мае схільнасць да летуцення, звязаны з летуценнем.

Летуценная ўсмешка.

2. Створаны ўяўленнем, марай; фантастычны.

Летуценнае шчасце.

|| наз. летуце́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ласка́льны, -ая, -ае.

1. Поўны ласкі¹, пяшчотны, ветлівы, мілагучны.

Ласкальная ўсмешка.

2. У граматыцы: які ўносіць сваёй формай адценне ласкі ў знач. слова (напр.: вавёрачка, прыгожанькі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

умі́льны, ‑ая, ‑ае.

Пяшчотны, ласкавы. Умільная ўсмешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаздаво́лены самодово́льный;

~ныя пустасло́вы — самодово́льные болтуны́;

~ная ўсме́шка — самодово́льная улы́бка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прые́мны, -ая, -ае.

1. Які прыносіць задавальненне, радасць.

П. пах.

Прыемная навіна.

П. ўспамін.

Прыемна (прысл.) слухаць.

2. Які выклікае сімпатыю, прывабны.

П. чалавек.

Прыемная ўсмешка.

|| наз. прые́мнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неадабра́льны, ‑ая, ‑ае.

Які выражае неадабрэнне. Неадабральная ўсмешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засты́лы, -ая, -ае.

1. Які стаў густым, цвёрдым пры ахалоджванні.

З. тлушч.

2. Пакрыты лёдам, прымерзлы або закарчанелы ад холаду (разм.).

Застылая лужына.

Застылыя ногі.

Застылая ўсмешка (перан.: нерухомая).

|| наз. засты́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ідыяты́чны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і ідыёцкі. Ідыятычная ўсмешка. Ідыятычны ўчынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліслі́вы, -ая, -ае.

1. Які ліслівіць, дагаджае каму-н. з карысцю для сябе.

Л. хлопец.

2. Які змяшчае ліслівасць.

Ліслівая ўсмешка.

3. Ласкавы, угодлівы, які ўмее дагадзіць.

Л. голас (разм.).

|| наз. ліслі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)