прые́мны, -ая, -ае.

1. Які прыносіць задавальненне, радасць.

П. пах.

Прыемная навіна.

П. ўспамін.

Прыемна (прысл.) слухаць.

2. Які выклікае сімпатыю, прывабны.

П. чалавек.

Прыемная ўсмешка.

|| наз. прые́мнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)