кааператы́ўна-калга́сны, ‑ая, ‑ае.
У выразе: кааператыўна-калгасная ўласнасць гл. уласнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абшчы́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да абшчыны. Абшчынная ўласнасць. Абшчыннае землекарыстанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ула́снасць, ‑і, ж.
1. Тое, чым валодаюць, што знаходзіцца ў поўным распараджэнні каго‑, чаго‑н.; маёмасць, якая належыць каму‑, чаму‑н. Сацыялістычная ўласнасць. Прыватная ўласнасць. □ — Гэта ваш сабака? — .. спытаў палкоўнік. [Гунава:] — Гэта ўласнасць князя. Самуйлёнак. Каб не разбураны вакзал ды яшчэ вінзавод — уласнасць аднаго ўвішнага панка з колішніх лоўкіх аконамаў, дык можна было б падумаць, што наогул на свеце не было ніякай вайны. Васілевіч. Славутая артыстка не можа нічога зрабіць, каб спыніць гандаль здымкамі — яны з’яўляюцца ўласнасцю кампаніі. Новікаў. / у перан. ужыв. Сваё месца .. [дзень] аддаваў у поўную ўласнасць цёмнай ночы, якая неадступна крочыла за ім і ўсе прасторы напаўняла маўклівай цішынёй. Кавалёў.
2. Прыналежнасць каго‑, чаго‑н. каму‑, чаму‑н. з правам поўнага распараджэння. Пасля вайны з гітлераўскімі захопнікамі ў пушчы засталося ўсяго шаснаццаць зуброў. З’яўляліся яны ўласнасцю Польскай рэспублікі. Краўчанка. Збудаваная за панам халупіна на водшыбе .. засталася цяпер Агею ва ўласнасць, ніхто ў яго яе не забіраў. Крапіва.
•••
Кааператыўна-калгасная ўласнасць — адна з форм сацыялістычнай уласнасці: уласнасць асобных калгасаў і кааператыўных аб’яднанняў.
Сацыялістычная ўласнасць — грамадская ўласнасць на сродкі вытворчасці, аснова вытворчых адносін сацыялістычнага грамадства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
муніцыпалізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.
Правесці (праводзіць) муніцыпалізацыю чаго‑н. Муніцыпалізаваць ўласнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сабе́чыць, часцей з прыст. прысабе́чыць ’набываць ва ўласнасць’, ’прысвойваць’ (Нас.). Дэрыват ад займ. сабе.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
муніцыпалізава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад муніцыпалізаваць.
2. у знач. прым. Перададзены ва ўласнасць гарадскім або сельскім органам улады. Муніцыпалізаваныя землі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паме́шчык, ‑а, м.
У дарэвалюцыйнай Расіі, а таксама ў краінах, дзе існуе прыватная ўласнасць на зямлю, — землеўладальнік, звычайна дваранін, пан (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абшчы́на, -ы, мн. -ы, -чы́н, ж.
1. Самакіравальная арганізацыя жыхароў якой-н. тэрытарыяльнай адзінкі, форма аб’яднання людзей, якой характэрна калектыўная ўласнасць на сродкі вытворчасці, сумесная праца з ураўняльным размеркаваннем (гіст.).
Сялянская а.
Гарадская а.
2. Добраахвотнае аб’яднанне для сумеснай дзейнасці; садружнасць, брацтва, арганізацыя.
А. хрысціян.
|| прым. абшчы́нны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Во́друб ’адасоблены ўчастак зямлі, які выдзяляўся ва ўласнасць асобных сялян з зямельнага ўладання сяла; хутар’ (БРС, Яшк.). Запазычанне з рус. отруб ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 41).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
агульнанаро́дны, ‑ая, ‑ае.
Агульны, адзіны для ўсяго народу; які належыць усяму народу. Агульнанародная ўласнасць. Агульнанародныя патрэбы. Агульнанародная мараль. // Такі, у якім удзельнічае ўвесь народ; усенародны. Агульнанародная справа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)