іна́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; незак.

Абл. Рабіцца інакшым, другім; змяняцца. Гэта не той быў Станіслаў, што тады ў парку. Той быў мяккі, ласкавы, лагодны. А гэты — нейкі афіцыйны, надзьмуты, як індык. Хіба можа так чалавек іначыцца? Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Анціліге́нт ’інтэлігент’ (Касп., КТС), народна-размоўнае пераафармленне пачатковага ін, вядомае і па іншых словах: індык > андык (Серб., 77), інтэ́рас, рус. интере́с < анцірэ́с (Мядзв.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Інды́кі кветкі, просты агародны гваздзік’ (Нас.). Метафарычны перанос з індык; форма мн. л. шырока ўжываецца ў народнай наменклатуры раслін; параўн. паралельную рускую назву петушки (Мяркулава, Очерки, 136).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

І́ндрык ’франт’ (Грыг.). Экспрэсіўнае слова, узнікшае, відаць, у выніку кантамінацыйных пераўтварэнняў. Магчыма, кантамінацыя індык (гл.) і *фендрык; параўн. рус. фендрик ’малады чалавек з прэтэнзіямі’ (польск. fendrych < ням. Fähnrich ’прапаршчык’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пулю́к ’птушачка’ (вілен., ABSl, 22, 127). Грынавяцкене (там жа) лічыць запазычаннем з літ. puliukas ’тс’, перш за ўсё паводле словаўтваральнага крытэрыя, параўн. цялюк ’цяля’ і пад., параўн. таксама пуляня ’тс’ (гл.), укр. пулякіндык’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́ся ’дрэнны чалавек’ (хоцім., Мат. Маг.). Няясна; магчыма, звязана з літ. pusė ’палавіна’, pusėtinas ’звычайны, пасрэдны’, да семантыкі параўн. нічогі ’ніякі, дрэнны’ (гл.); параўн. таксама рус. дыял. пу́тя ’разгублены чалавек’, што, магчыма, звязана з пу́тькаіндык’, параўн. драг. пу́тя (дзіцячае) ’курыца’ (тады пу́ся < пу́ця, як кося ’конік’ і інш. дзіцячыя словы са “спешчанай” палаталізацыяй).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чапуры́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.

Разм.

1. Прыхарошвацца, адмыслова прыбірацца, прыводзіць сябе ў парадак. Пакуль чапурыліся калгасныя артысты, пакуль падыходзілі да стагоў людзі, Уладзімір Іванавіч паспеў што-нішто расказаць. Кірэйчык. Варка такі сябе глядзела: як толькі прыходзіла з поля, чысценька вымывалася, круцілася перад люстрам, запляталася, чапурылася і станавілася такою, хоць ты яе ў тэлевізар паказвай. Сабаленка. Дзедка пагаліўся, Стаў ён чапурыцца — Маладзей зрабіўся Так гадкоў на трыццаць! Валасевіч.

2. Надзімацца, натапырвацца (пра птушак). На прасторным двары Сімона чапурыўся дурны ганарлівы індык. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пету́х в разн. знач. пе́вень, род. пе́ўня м.;

пе́рвые петухи́ пе́ршыя пе́ўні;

до петухо́в (встава́ть, сиде́ть) да пе́ўняў;

инде́йский пету́х інды́к;

кра́сный пету́х чырво́ны пе́вень;

пусти́ть петуха́ пусці́ць пе́ўня.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пуры́шка ’парэчка’ (Адм.): заружавеўшыся, маўляў, пурышкі на ясным сонцы (Лёсік) сюды ж, магчыма, і рус. пуры́шіндык’. Відаць, узыходзіць да *pyriti/*puriti ’смажыць, пячы’, параўн. серб.-харв. пу̏рити ’падсмажваць’, укр. пи́рити ’чырванець ад гневу’, славен. piriti se ’чырванець (ад злосці)’, польск. zapyrzyć się ’зачырванецца’, в.-луж. pyrić ’паліць’, што да *pyrь ’агонь’ (Куркіна, Этимология–1994–1996, 202–203); інакш адносна рускага слова Фасмер, 3, 410 (< рус. пы́рить ’тапырыць пер’е’). Паводле Трубачова (Зб. памяці Талстога, 1, 309), зыходнае *puriti з першапачатковым значэннем ’пячы, грэць’ захавалася толькі ў прыставачных утварэннях, куды адносяцца рус. дыял. опу́ри́ть ’абдаць мачой’ і пад. Параўн., аднак, рус. дыял. пу́рить ’мачыцца’ і папярэдняе слова. Не выключана, што з’яўляецца адаптаваным паланізмам, параўн. польск. porzeczki ’парэчкі’ (Арашонкава–Чабатар, Адм.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

балбата́ць несов., разг.

1. болта́ть, тарато́рить, балабо́лить;

2. болта́ть, говори́ть глу́пости;

3. (говорить громко, но невнятно) лопота́ть, долдо́нить;

не разбярэ́ш, што ён ~бо́ча — не разберёшь, что он лопо́чет (долдо́нит);

о́ча, як інды́к — лопо́чет, как индю́к;

4. (о воде и т.п.) бу́лькать, клокота́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)