замглі́ць 1 і заімглі́ць 1, ‑ліць; зак.

Пакрыць імглою, смугою; затуманіць. Ці не цень дачаснай скрухі Замгліў смугою яснасць неба. Гаўрусёў.

замглі́ць 2 і заімглі́ць 2, ‑ліць; зак.

Пачаць імгліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Марскаце́цьімгліць’ (маст., Сл. ПЗБ), славен. mřščati ’тс’. Да прасл. mьrskotъ ’цурчанне’. Параўн. марасі́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

імглі́цца, ‑ліцца; незак.

1. Разм. Тое, што і імгліць. Імгліцца дожджык, Зямля разбухла. Панчанка. І дзень і ноч імгліцца дождж. Машара. З раніцы хмурыцца, хмарыцца, падвечар — імгліцца. Барадулін.

2. Засцілацца, ахутвацца імглой. Далеч снежная імгліцца. Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Імжы́ць, імжы́цца, імжэ́ць ’ісці, падаць, асядаць дробнымі каплямі (пра дождж)’ (ТСБМ, БРС, Яруш., Гарэц., Шат., Касп., Бяльк.). Рус. дыял. имжи́ть, мжить, укр. імжи́ти, мжи́ти, польск. mżyć, чэш. mžíti. Прасл. mьgiti > *mьžiti, Махэк₂, 386. Гл. імгліць, імжа1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мігла́, мыгла́ ’імжа’, мігленне ’тс’, міглі́ць, мыглі́ць, мігле́ць (Сл. ПЗБ, ТС; лельч., Нар. лекс.; лун., Шатал.), міглі́ца ’імгла’ (лях., клец., Федар. 5, 6). Балтызм. Параўн. літ. miglà, лат. migla ’туман’, ’імжа’, migléntiімгліць’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 65).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мараса́, мороса́ ’імжа’, ’павольны няспешны чалавек’ (ТС), ма́рась ’дробны дождж з туманам’ (Сцяшк. Сл.), марасі́ць, мырасі́ць, марусі́ць, моросі́ць, морусі́ць, марашы́ць, марушы́цьімгліць, імжэць, ісці (пра дробны дождж)’ (Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС; валож., Жыв. сл.), мархаце́ць ’тс’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Рус. мороси́ть, моро́сь, моро́х, цвяр. моро́ха ’імжа’, славен. mršeti ’марасіць’, ’церушыць (аб снезе)’, mŕščati ’тс’. Самымі блізкімі і.-е. адпаведнікамі з’яўляюцца: лат. mirdzinât, merguôt ’марасіць’, męȓga, maȓga, mārga ’дробны, ціхі дождж’, літ. mirgė̃ti ’мігаць’, ст.-грэч. βροχή, βροχετός ’дождж’, βρέχω ’раблю вільготным’, і.-е. *merg(h)‑/*morg(h)‑ (Міклашыч, 202; Траўтман, 182; Мюленбах-Эндзелін, 2, 563, 583, 602; Фасмер, 2, 657; Фрыск, 1, 267; Бязлай, 2, 203).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Імгла́ ’дробны дождж, імжа’, ’туман, смуга’ (ТСБМ, Бяльк., Сцяшк. МГ, Яруш., Інстр. I), імла́ (Кліх., Сцяшк. МГ, Мат. Гродз.); параўн. зах.-бранск., смал. имгла́ ’тс’. Рус. мгла, укр. мла, імла́, польск. mgła, в.-луж., н.-луж. mła, палаб. ḿåglă, чэш. mlha, уст. і дыял. mhla, славац. hmla, славен. megla, серб.-харв. ма̀гла, балг. мъгла́, макед. магла, ст.-слав., ст.-рус. мьгла — усе са значэннем ’туман, смуга’. Прасл. *mьgla ўзыходзіць да і.-е. *meigh‑ ’станавіцца цёмным’ (параўн. міг) з фармантам ‑l‑ (гл. Мейе, Études, 418); параўн. генетычна роднасныя літ. miglà, лат. migla, грэч. ὀμίχλη, алб. mjégullë ’туман’, нідэрл. miggelen ’імжэць’, ст.-інд. mih‑ ’дождж’, mēghás ’воблака’, авест. maēγa‑ ’тс’, перс. mēγ‑ ’тс’, арм. mēg ’туман’, англа-сакс. mist ’тс’. Гл. Покарны, 1, 712; Праабражэнскі, 1, 518; Фасмер, 2, 587–588; Махэк₂, 368; Скок, 2, 353. Беларуская лексема з пратэтычным і‑; форма імла са спрашчэннем кансанантнай групы. Гл. імгліць, імжа1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плю́хаць1 ’падаць з шумам’ (ТСБМ), плю́хнуць ’упасці ў ваду’ (Бяльк.), плю́хацца ’падаць, шлёпацца ў ваду, гразь з пляскам’, ’перамяшчацца, рухацца ў вадзе, балоце’ (ТСБМ), плю́хаць ’удараючы па вадзе, рабіць плёскат, пляск’ (Шат.), хоць апошняе можа ўзыходзіць і да плёхаць (гл.). Побач з гэтым у плю́хаць, плю́хацца развіваецца значэнне ’плёскацца’, ’боўтацца па гразі’ (Шат.), ’пералівацца праз край’, ’ударацца аб што-н.’, ’купацца, мыцца, распырскваючы ваду’ (ТСБМ); адпаведна плю́х! — пра выліванне: нясуць, а іш шайкі плюх, плюх на мост (мсцісл., Нар. лекс.), альбо плюх (параўн.: плюх вады яму ў вочы!) замяняе плюсь ’тс’ (Бяльк.). Сюды ж: плю́хнуць ’упасці ў ваду’ (Бяльк.) ’ударыць’ (Жд. 1), ’лінуць’ (смарг., ваўк., Сл. ПЗБ), параўн. укр. плю́хати, плю́хнути ’плёскаць; падаць з шумам’, рус. плю́хать, плю́хнуть, польск. pluchać ’тс’, балг. плю́(х)вам, плю́хна ’даваць аплявуху; упасці на зямлю’. Да прасл. *plʼux‑ati < *plʼusk‑a‑ti, гл. плю́скаць.

Плю́хаць2 ’хлюпаць’, ’ісці (аб працяглым дажджы)’, плюхце́ць ’тс’ (ТСБМ), плюхчэць ’падаць вялікімі кроплямі’ (Нас.). Да прасл. *plʼux‑t‑ě‑ti, якое з і.-е. *pleu̯‑sk‑ ’імжэць, імгліць’. Гл. папярэдняе слова; да словаўтварэння параўн. ды́хаць/дыхце́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)