імглі́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ліць; незак.

Ісці, падаць вельмі дробнымі частымі кроплямі (пра дождж).

На дварэ і. (безас.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

імглі́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. імглі́ць -
Прошлы час
м. імглі́ў -
ж. імглі́ла
н. імглі́ла

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

імглі́ць несов. мороси́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

імглі́ць, ‑ліць; незак.

Ісці, падаць вельмі дробнымі частымі каплямі (пра дождж); імжэць. Дробны дожджык бесперастанку, Як скрозь сіта, ўсё імгліць. Колас. / у безас. ужыв. На дварэ пачало імгліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імглі́ць гл. імжэць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Імглі́ць, імглі́цца ’імжэць’ (ТСБМ), імлі́ць (Сцяшк. МГ), імле́ць (Сцяц.) са стратай ‑г‑ у кансанантнай групе; форма і́ліць (Бяльк.), відаць, пад уплывам дзеяслова ліць. Рус. дыял. мглить, польск. mglić, mgleć, в.-луж. miholić, чэш. mlholiti, mrholiti, славац. hmliť sa, славен. megliti se, серб.-харв. ма́глити се, балг. мъгле́я се, макед. магли се. Прасл. дзеяслоў на ‑iti ад *mьgla (гл. імгла), суадносны з імжыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

замглі́ць², 1 і 2 ас. не ўжыв., -лі́ць; зак.

Пачаць імгліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мороси́ть несов. імжы́ць, імжэ́ць, імглі́ць;

дождь мороси́т дождж імжы́ць (імглі́ць).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мыгле́ць

імгліць, імжыць, падаць, асядаць у выглядзе вельмі дробных ападкаў, шэрані, туману’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. мыгле́е мыгле́юць
Прошлы час
м. мыгле́ў мыгле́лі
ж. мыгле́ла
н. мыгле́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час мыгле́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мыгляне́ць

імгліць, імжыць, падаць, асядаць у выглядзе вельмі дробных ападкаў, шэрані, туману’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. мыгляне́е мыгляне́юць
Прошлы час
м. мыгляне́ў мыгляне́лі
ж. мыгляне́ла
н. мыгляне́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час мыгляне́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)