Малю́нак ’карціна, ілюстрацыя, рысунак’ (ТСБМ), ’усё, што намалявана’ (КЭС, лаг.). З польск. malunek, якое з malować (> малява́ць) і суфікса ‑unek (< ням. ‑ung). Сюды ж малюнковы ’каляровы’ (лід., Сцяшк. Сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шматкаляро́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Афарбаваны ў розныя колеры; рознакаляровых пярэсты. Высока над лесам красавалася шматкаляровая вясёлка. Бядуля. Па вялізным квадратным стале побач са столікам, на якім была размешчана радыёапаратура, ляжала шматкаляровая карта зоны. Хадкевіч.
2. Спец. Звязаны з атрыманнем адбіткаў тэксту, ілюстрацый, узораў і інш. у фарбах. Шматкаляровы друк. Шматкаляровая машына. // Надрукаваны ў некалькі фарбаў, некалькі колераў. Шматкаляровы малюнак. Шматкаляровая ілюстрацыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Ко́мша ’маруда’ (Нар. словатв.). Значэнне гэтага слова пададзена няправільна. Аб гэтым сведчыць ілюстрацыя: «Ці скора ужо тэй комша накомшыцца?» З кантэксту відаць, што комша мае значэнне ’абжора’, таму яго трэба суадносіць з комшыць ’прагна есці булку, пірог’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
малю́нак, ‑нка, м.
1. Карціна, ілюстрацыя; рысунак. Перад вачыма стаяла Масква — такая, якую .. [Паўлік] ведаў па малюнках. Шамякін. Маці купіла ў падарунак Петрусю цікавую кніжку з малюнкамі. Краўчанка. Платон Іванавіч дастаў з этажэркі фізіку і паказаў Колю малюнак рэастата. Якімовіч.
2. перан. Тое, што можна ўявіць сабе ў канкрэтных вобразах. Раз за разам узнікалі і прыгадваліся малюнкі мінулага. Дуброўскі.
3. У літаратуры — славеснае апісанне рэальныя з’яў. Малюнак прыроды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Клёст ’дзіцячая гульня’ (Бяльк.). «Пойдзім гуляць у клёст, я пальніку ўжу зьдзелыў» (Там жа, 227). Ілюстрацыя сведчыць аб надзейнасці паралелі рус. клесток ’завостраная з двух бакоў палачка для гульні ў «чыжык», клестки ’гульня ў «чыжык»’. Да прасл. klesliti/ klestati. Гл. пляскаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кія́шнік 1 ’сцябло кукурузы, кукурузнік’ (ТСБМ, Янк. I, Мат. Гом., Ян.). Гл. кіях.
Кія́шнік 2 ’хатняя кветка’. У крыніцы (Мат. Гом., 232) даецца наступная ілюстрацыя: «Кіяшнік толькі так, для зелені, ніколі не цвіце». Таму трэба думаць, што ў даным выпадку гаворка ідзе аб нейкай расліне, а не кветцы. Гл. кіяшнік 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Надса́днік ’талакнянка’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), рус. надсаднай ’увярэднік балотны’. Відаць, да надсадны ’сумны, цяжкі’ (Ян.), параўн. рус. надсадно ’балюча, сумна’ і надсадная трава ’нейкая лекавая расліна’, надсадка ’тс’, саднить ’шчымець’, досада ’прыкрасць’; усё да садзіць (Фасмер, 1, 531), параўн. размоўнае надсадзіць ’надарваць, нашкодзіць’, надсада ’надарванасць, хвароба ад цяжкай работы’, пра гэта ж сведчыць і ілюстрацыя да слова: Натсаднік — як бруснічнік, ат почак (Сл. ПЗБ, 188).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кулі́са 1 ’плоскія часткі тэатральнай дэкарацыі, размешчаныя па баках сцэны адна за другой’ (ТСБМ). Запазычанне з франц. coulisse ’тс’ праз рус. кулиса ’тс’.
Кулі́са 2 ’бор, парослы мохам і папараццю’ (Сцяшк. Сл.), ’прасека ў лесе’ (Бяльк., Яшк.), ’заезджаная паласа як сродак захавання глебы’, ’паласа лесу паміж дзялянкамі’ (ТСБМ). Магчыма, недакладна вызначана першае значэнне: «Сʼонʼна ў кулисʼе, мабыцʼ, шмат грыбоў нарасло, дажджы прайшлʼи». Ілюстрацыя можа адпавядаць другому значэнню. Да куліса 1?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ілюстра́тар. Ст.-бел. иллюстраторъ, олюстраторъ ’рэвізор’ (1710 г.) запазычана з лацінскага праз польскае пасрэдніцтва (Булыка, Лекс. запазыч., 23) ці непасрэдна (Булыка, Зала зыч.). Сучасная семантычная структура сфарміравалася, відаць, пад уплывам рускай мовы, для якой адпаведную ролю адыгралі нямецкая ці французская. Крыніца: лац. illustrator ’той, хто асвятляе’. Дзеяслоў ілюстрава́ць з лац. illustrare ’асвятляць, упрыгожваць’ праз польск. ilustrować. Тым жа шляхам ілюстра́цыя з лац. illustratio ’выява, жывое апісанне’. Гл. SWO, 297–298; Фасмер, 2, 127; Шанскі, 2, I, 51–52.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клёкат 1 ’перарывісты крык некаторых птушак’ (ТСБМ). Гукапераймальнае. Укр. клекіт, рус. клекот ’тс’, польск. klekot ’стук’, чэш. klekot ’клёкат’, славац. klekot ’тс’, в.-луж. klekot ’балбатня’, н.-луж. klekot ’тс’. Утварэнне з суфіксам ‑otъ (Трубачоў, Эт. сл., 9, 192).
Клёкат 2 ’шыя’ (Бяльк.). Ілюстрацыя ў Бяльк., 227 даволі няпэўная: «Родненькая, як у цябе запекся клёкат, ажно чорны». Магчыма, маецца на ўвазе значэнне ’горла’. Тады клёкат ’булькатанне, хрыпенне (у горле), гарлавы гук’ > ’горла’. Словаўтварэнне з прасл. ‑otъ для аддзеяслоўных назоўнікаў гаворыць аб надзейнасці такога семантычнага развіцця.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)