Клёкат 1 ’перарывісты крык некаторых птушак’ (ТСБМ). Гукапераймальнае. Укр. клекіт, рус. клекот ’тс’, польск. klekot ’стук’, чэш. klekot ’клёкат’, славац. klekot ’тс’, в.-луж. klekot ’балбатня’, н.-луж. klekot ’тс’. Утварэнне з суфіксам ‑otъ (Трубачоў, Эт. сл., 9, 192).
Клёкат 2 ’шыя’ (Бяльк.). Ілюстрацыя ў Бяльк., 227 даволі няпэўная: «Родненькая, як у цябе запекся клёкат, ажно чорны». Магчыма, маецца на ўвазе значэнне ’горла’. Тады клёкат ’булькатанне, хрыпенне (у горле), гарлавы гук’ > ’горла’. Словаўтварэнне з прасл. ‑otъ для аддзеяслоўных назоўнікаў гаворыць аб надзейнасці такога семантычнага развіцця.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)