Сці́пры ’шчыльны, сціснуты, збіты’, ’моцны, цвёрды, трывалы’ (Ласт.). Паводле Ластоўскага (там жа, 448), у выніку кантамінацыі сціслы і сперты (гл. перці), што малаверагодна; хутчэй з літ. stiprùs ’моцны, цвёрды, трывалы’, старое stìpras ’моцны; мужны’, лат. stiprs ’моцны’, адносна якіх гл. Смачынскі, 604. Фіксацыя толькі ў слоўніку Ластоўскага можа сведчыць ігра штучнае ўтварэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́йгра ’апладненне пчалінай маткі’ (Сцяшк. Сл.), про́jигра ’тс’ (Анох.), про́игра ’вясенні вылет пчол’ (Манаенкава, Словарь). Рус. про́игра ’вылет і таўкатня пчол каля вулля, каб прасушыцца і ачысціцца перад зімоўкай’. Да ігра, іграць (гл.); што да семантыкі слова, то параўн. такія значэнні дзеяслова іграць, як ’спарвацца (аб птушках)’, ’аб злучцы жывёлы’ і да т. п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бязду́шны, ‑ая, ‑ае.

1. Пазбаўлены чуласці, сардэчнасці; абыякавы. [Віктар] маўчаў, не мог асмеліцца сказаць.. [Нюры] «бывай», бо бачыў, што яна чакае не гэтага бяздушнага «бывай», а нечага большага — ну, хоць бы нейкай надзеі на новую сустрэчу. Дамашэвіч. І ці многа такіх ёсць бяздушных у нас, што не ўспомняць з падзякай сардэчнаю час, калі ў школе настаўніка першы ўрок узмацніў, падтрымаў наш няўпэўнены, крок? Дубоўка.

2. Халодны, сухі. Бяздушная ігра артыста.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́зыйгра ’розыгрыш’ (Нас., Бяльк., Байк. і Некр.), ро́зыгра ’тс’ (Стан.), ро́зыгры ’апошні дзень свята Тройцы’ (Маш.), ’свята праз тыдзень пасля Тройцы’ (ТС), руса́ўчыны ро́зыгры ’апошні дзень русальнага тыдня’ (ТС): у гэты дзень русаўкі іграюць (Маш., 219); укр. ро́зигри ’розыгрыш’, ’першы дзень Пятроўкі пасля за́гавін’, рус. курск. ро́зыгры ’тс’. Да раз- і ігра (гл.) < прасл. *jьgra. Параўн. балг. руса́лски игри ў час русаля ’свята святога духа, Русальны тыдзень, гл. русаллі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вя́лы

1. (утративший свежесть, упругость) вя́лый, дря́блый;

2. перен. вя́лый; безжи́зненный; неживо́й;

вя́лая рабо́та — вя́лая рабо́та;

вя́лая ігра́ піяні́ста — вя́лая (безжи́зненная) игра́ пиани́ста;

3. (о растениях) увя́дший, вя́лый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

игра́ ж.

1. гульня́, -ні́ ж.;

игра́ в ша́хматы гульня́ ў ша́хматы;

спорти́вные и́гры спарты́ўныя гу́льні;

и́гры для дете́й гу́льні для дзяце́й;

би́ржевая игра́ бі́ржавая гульня́;

игра́ воображе́ния гульня́ фанта́зіі;

2. (на музыкальном инструменте) ігра́, -ры́ ж.;

игра́ на роя́ле ігра́ на рая́лі;

3. (обращение с каким-л. предметом как с игрушкой) гульня́, -ні́ ж., забаўля́нне, -ння ср., за́баўка, -кі ж.;

4. (легкомысленное, несерьёзное обращение с чем-л.) жа́рты, -таў;

игра́ с огнём жа́рты з агнём;

5. (на сцене) ігра́, -ры́ ж.;

6. (притворство) гульня́, -ні́ ж.;

игра́ в великоду́шие гульня́ ў велікаду́шнасць;

7. перен. ігра́, -ры́ ж.;

8. (сверкание) зіхаце́нне, -ння ср., пераліва́нне, -ння ср.;

игра́ кра́сок пераліва́нне (зіхаце́нне) фа́рбаў; см. игра́ть 1—8;

игра́ не сто́ит свеч аўчы́нка не ва́рта вы́рабу;

опа́сная игра́ небяспе́чная гульня́;

игра́ слов гульня́ слоў;

игра́ в слова́ гульня́ ў сло́вы;

игра́ приро́ды гульня́ прыро́ды.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Марш ’спосаб мернай рытмічнай хадзьбы ў страі’, ’паход войска’, ’загад пайсці, пачаць рух’, машырава́ць, маршырава́ць ’ісці маршам’, маршыроўка ’хадзьба маршам’ (ТСБМ, Яруш.), ст.-бел. маршъ ’марш’ (XVI ст.) запазычана, магчыма, праз польскую мову з франц. marche ’ідзі!’, ’марш’ (Булыка, Лекс. запазыч., 67) < marcher ’ісці’ < гала.-раманск. *marcare ’біць малатком’, ’таптаць, давіць’. Форма без ‑р‑ паходзіць з польск. maszerować ’маршыраваць’. Праз польскую мову прыйшло марш ’музычны твор’ (ТСБМ), з якога ма́ршыігра музыкантаў для ўдзельнікаў вяселля за плату’ (астрав., Сцяшк. Сл.). Новае запазычанне з рус. мовы — марш ’частка лесвіцы паміж дзвюма лесвічнымі пляцоўкамі’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ро́ля, -і, мн. -і, -яў, ж.

1. Мастацкі вобраз, створаны драматургам у п’есе, сцэнарыі, які ўвасабляецца ў сцэнічнай ігры акцёрам.

Увайсці ў ролю (таксама перан.: асвоіцца з якой-н. манерай паводзін). Выйсці з ролі (таксама перан.: адступіць ад прынятай на сябе манеры). Вытрымаць сваю ролю (перан.: не адступіць ад прынятай на сябе ролі, манеры). У ролі каго-н. (таксама перан.: у якасці каго-н.). Памяняцца ролямі (таксама перан.). Ролі перамяніліся (таксама перан.: змяніліся ўзаемаадносіны людзей, суадносіны іх сіл).

2. Сукупнасць рэплік адной дзеючай асобы ў п’есе.

Перапісаць ролю.

3. Род, характар і ступень удзелу ў чым-н.

Р. асобы ў гісторыі.

Іграць ролю — мець уплыў, значэнне.

Названы фактар іграе тут вялікую ролю.

|| прым. ро́левы, -ая, -ае (да 1 знач. ў некаторых спалучэннях і да 2 знач.; спец.).

Ролевая ігра (з размеркаваннем роляў паміж удзельнікамі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзе́я,

1. Дзейнасць; справа. Там добрая дзея, дзе два арэ, а трэці сее. Прыказка. // толькі мн. (дзе́і, дзей). Учынкі, паводзіны, дзеянні. У дзень яго [Леніна] зямнога нараджэння Да сэрца зноў прыслухайся свайго, Каб дзеямі, жыццём сваім, сумленнем Хоць кроплю быць падобным да яго! Звонак.

2. Падзея, аб якой ідзе гутарка. Дзея адбываецца ў часы белапольскай акупацыі ў БССР. Крапіва. Зменены фінал драмы. Апошняя карціна — новая. Дзея адбываецца ў полі, на дарозе. Тут сустрэлася Ірынка з чырвонаармейцам. Кудраўцаў. // Развіццё падзей у літаратурным творы. Так забаўляла ўсіх ігра [дзядка], што цяпер мала хто ўжо сачыў і за ходам дзеі, і за перажываннямі герояў. Краўчанка.

3. Закончаная частка драматычнага твора або тэатральнай пастаноўкі; акт. Камедыя ў трох дзеях.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спекуля́цыя 1, ‑і, ж., чым і па чым.

1. Фінансавая аперацыя, якая заключаецца ў скупцы і перапродажы каштоўнасцей з мэтай узбагачэння; біржавая ігра на павышэнне або паніжэнне курсу каштоўных папер. Спекуляцыя акцыямі. Спекуляцыя валютнымі каштоўнасцямі. // Незаконная скупка і перапродаж тавараў і іншых прадметаў па павышаных цэнах з мэтай нажывы. Спекуляцыя прадметамі мастацтва. Спекуляцыя рэдкімі кнігамі. // Выкарыстанне чаго‑н. з мэтай нажывы. Спекуляцыя на павышэнні попыту. // Асобная здзелка падобнага характару. Называлі велізарнейшыя сумы, якія .. [Пачулія] нажываў на сваіх загадкавых спекуляцыях. Самуйлёнак.

2. перан. Разлік, намер, дзеянне, заснаваныя па выкарыстанні чаго‑н. з карыслівымі мэтамі. Спекуляцыя па сяброўскіх пачуццях. □ [Віктар:] — Я глядзеў гэту карціну. Самая бессаромная спекуляцыя на таленце артысткі. Паўлаў.

[Ад лац. speculatio — сузіранне, пазіранне.]

спекуля́цыя 2, ‑і, ж.

У філасофіі — абстрактныя разважанні, адарваныя ад вопыту і практыкі. Ідэалістычныя спекуляцыі.

[Ад лац. speculatio — сузіранне, назіранне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)