авёс, аўса, м.

1. Яравая збажына, зерне якой ідзе на корм коням і на крупы. Не гані каня бізуном, а гані аўсом. Прыказка.

2. толькі мн. (аўсы́, ‑оў). Пасевы аўса. На блізкіх шнурах зелянелі аўсы. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ле́тка1 ’летняя пшаніца’ (полац., Нар. лекс.). Утворана ад лёта (гл.) па тыпу яркаяравая пшаніца’.

Летка2 ’адтуліна ў вуллі для пчол’ (пін., КЭС). Да ляток ’тс’. Аформлсна ж. р. па аналогіі да дзірка.

Летка3 ’рыба гусцерка, Blicca Bjoerkna L.’ (зах.-дзвін., Інстр. 2, Жук.). Няясна. Магчыма, роднаснае з лат. teste ’рачная камбала’, літ. tekstas ’плоскі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вясня́нка1 ’вяснушка на твары’ (ветк., Мат. Гом.), укр. весня́нки, рус. кастр., пск. веснянки ’тс’. Усходнеславянскае ўтварэнне, ад вясняны (гл.) < vesnьnъ і суф. ‑к‑а.

Вясня́нка2 ’вясенняя песня’ (БРС), вяснянкі ’благавешчанскія вясеннія песні’ (Шн., 1), укр. веснянка ’вяснянка’, рус. веснянки ’вясеннія песні, якія спяваюцца ў карагодах ад благавешчання да ўзнясення’. Польск. wiośnianka. Новае запазычанне. Усх.-слав. лексема, утвораная ў выніку семантычнай кандэнсацыі выражэння вясенняя песня, як, напрыклад, чыгунка (< чыгуначная дарога).

*Вяснянка3, весня́нкаяравая пшаніца’ (Выг.). Да вясна́ (гл.). Утварэнне, аналагічнае да папярэдняга слова.

Вясня́нка4 ’насякомае з сям’і Plecoptera’ (БРС). Запазычана, відаць, з рус. мовы. Названа так таму, што выхад з вады і вылет даспелых насякомых пачынаецца ранняй вясною.

Вяснянка5 ’апенька’ (б.-каш., Мат. Гом.), відавочна, ’летняя апенька, Pholiota mutabilis’. Да вясна́ (гл.). У дадзеным выпадку вясна азначала ’вясна і лета’, таксама як у балт. мовах. І наадварот, у некаторых слав. гаворках (напр., сілезскіх) lato ’перыяд вясны і лета’. Утварылася шляхам семантычнай кандэнсацыі з вясняная апенька. Сюды ж вясьнянкі ’вясеннія апенькі’ (Інстр. II).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)