ака́зія, -і, мн. -і, -зій, ж.

1. Зручны, спрыяльны выпадак для паездкі або перасылкі чаго-н. з кім-н.

Якраз надарылася зручная а.

2. Рэдкі, незвычайны выпадак (разм.).

Што за а.!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абрэ́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Абрэзаны край, беражок.

Кніга з зялёным абрэзам.

2. Вінтоўка з укарочаным канцом ствала.

Страляць з абрэза.

У абрэз (разм.) — без лішку, якраз столькі, колькі можа спатрэбіцца.

Грошай у а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

менаві́та, часц.

1. Ужыв. для падкрэслівання, узмацнення якога-н. члена сказа ў знач. якраз так.

Ён сказаў м. так.

2. у складзе злуч. Ужыв. перад пералічэннем каго-, чаго-н.

З’явіліся ўсе, а м.: Алесь, Рыгор і Хведар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ры́хт, ры́хцік, рыхтыкякраз, дакладна’ (ТСБМ; шальч., гарад., беласт., астрав., паст., Сл. ПЗБ; Сл. Брэс., Янк. 2; бераст., шчуч., пінск. ЛА, 3; Выг.), ’акурат, у момант, хутка’ (Сцяшк.), ры́хтык ’вельмі падобны на каго-небудзь’ (капыл., Нар. словатв.), ’якраз, якраз як’, ’быццам, як’ (Сцяц.), ры́хцік ’аднолькавы, падобны’ (браг., З нар. сл.; в.-дзв., Шат.; Янк. Мат.), ’акурат’ (калінк., З нар. сл.), ’дакладна’, ’якраз’, ’падобна’, ’зусім’ (ТС), ры́хты ’такі ж, падобны’ (лях., Сл. ПЗБ), рыхцю́сенькі ’вельмі падобны’ (Сцяшк. Сл.), рыхцю́ткоякраз, вельмі добра’ (Сл. Гродз.), рыхт: рыхт у рыхт ’такі самы’ (ТСБМ), рых ’дакладна’ (ТС), ры́хтачкі ’як дзве каплі вады’, ’якраз’, ’дакладна’ (дзярж., Нар. сл.), ’падобны’ (кіраў., Нар. сл.), рыхты́чна ’падобна’ (Сцяшк. Сл.), рыхты́чны ’падобны’ (Сцяшк. Сл.), рэ́хт выкл. ’няхай будзе так’ (Нас.), ’накшталт, якраз’ (ТС), ’досыць, даволі’ (Шат., Ян.), рэ́хта ’канец, гатова’ (ТС). Сюды ж ры́сцік ’хутка’ (валож.). З ням. richtig ’правільны’, ’патрэбны’, ’сапраўдны’, верагодней за ўсё праз ідыш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ікра́з (Нас., Бяльк.). Гл. якраз.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ады́стар, прысл.

Уст. Якраз як, кропля ў кроплю. Сын адыстар бацька.

[Ад лац. adinstar — падобна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мно́га, прысл.

1. У вялікай колькасці, дастатковай колькасці.

М. гадоў прайшло.

М. ведае.

2. у знач. вык. Больш, чым патрэбна.

Гэтага мне м.

3. (пры выш. ст. і з прыназ. «на»). Значна, у значнай ступені.

М. больш.

На многа раней.

Ні многа ні мала (разм.) — якраз столькі, колькі трэба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лякра́зякраз’ (стол., Нар. лекс.). Да як і раз (гл.). Аб мене й‑ > лʼ‑ гл. Карскі (1, 303).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

і́менна, часц.

1. Падкрэслівае які-н. член сказа, азначае: якраз.

І. ў яго лабараторыі атрымалі першыя станоўчыя вынікі.

2. Ужыв. пры далучэнні сказа або асобных членаў сказа, якія растлумачваюць, удакладняюць выказаную думку.

Прыйшлі ўсе, а і.: сябры, сваякі, вучні.

3. Ужыв. як сцвярджальнае слова са знач.: так, сапраўды так.

Вось і. — ехаць трэба па цаліку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паадтава́ць, ‑тае; зак.

Адтаць — пра ўсё, многае. Дзень быў якраз адліжны, шыбы акон зусім паадтавалі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)