изы́сканный

1. прич. адшука́ны; зно́йдзены;

2. прил. (утончённый) то́нкі, вы́танчаны; даліка́тны; (элегантный) элега́нтны; (изящный) згра́бны;

изы́сканный челове́к вы́танчаны (даліка́тны) чалаве́к;

изы́сканные блю́да вы́танчаныя (даліка́тныя) стра́вы;

изы́сканный вкус то́нкі (вы́танчаны, даліка́тны) густ;

изы́сканный наря́д элега́нтны (згра́бны) убо́р.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шыка́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Раскошны, багаты, пышны. Шыкарнае ўбранне. □ А колькі тых гасцініц на самую розную цану, вельмі вялікіх і шыкарных і самых скромных і даступных! Гарэцкі. — Вуліца міру.. Самая шыкарная вуліца Парыжа... Мележ. Амаль на кожнай старонцы [часопіса] — шыкарныя легкавыя аўтамабілі. Каваленка. // Які мае элегантны, фарсісты выгляд (пра людзей). Адно толькі моладзь — паненкі, панічы і маладое шыкарнае афіцэрства з’яўлялася ў значнай ступені аўтаномнай у гэтым сэнсе. Колас.

2. Надзвычай добры; вельмі прыгожы; цудоўны. Удзень ідзе .. [Алена] ў вёсачку, а адтуль варочаецца пад вечар з шыкарным букетам кветак. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)