ура́-патрыяты́зм, -у, м.

Паказны і шумны патрыятызм.

|| прым. ура́-патрыяты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

браву́рны, -ая, -ае.

Шумны, прыўзняты (пра музыку, спевы).

Б. марш.

|| наз. браву́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вата́га, -і, ДМа́зе, мн. -і, -та́г, ж. (разм.).

Шумны натоўп, зборышча.

В. дзяцей.

Хлапчукі ходзяць ватагай (прысл.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шо́у, нескл., н.

1. Пышнае эстраднае відовішча.

Канцэрт-ш.

Ілюзійнае ш. (у цырку).

2. перан. Што-н. паказное, разлічанае на шумны знешні эфект.

Палітычнае ш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тлу́мны, -ая, -ае.

1. Які прыводзіць да адурэння, пазбаўляе здольнасці ўспрымаць, разумець што-н.

Тлумная работа.

2. Шумны, гаманлівы, неспакойны.

Т. натоўп.

|| наз. тлу́мнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кага́лшумны натоўп, зборышча’ (ТСБМ; бяроз., Выг.; Др.-Падб., Касп., Нас., Шат., Янк., Яўс.), ’гурт. грамада’ (Бір. Дзярж., Нар. лекс.). Рус. зах.-бран. кагалшумны натоўп’. Укр. кагал ’шумнае зборышча’. Утворана ад кагал ’яўрэйскае абшчыннае самакіраванне і сама абшчына’, адкуль значэнні ’гурт’ і ’шумны натоўп’ маглі развівацца незалежна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грыму́чы, -ая, -ае.

1. Які стварае рэзкія гукі, моцны шум.

Грымучыя калёсы.

2. Шумны, гучны.

Г. аркестр.

Грымучая ртуць — выбуховае хімічнае рэчыва ў выглядзе крышталічнага белага парашку.

Грымучы газ — выбуховая сумесь вадароду з кіслародам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

браву́рны, ‑ая, ‑ае.

Шумны, бадзёры, прыўзняты (пра музыку). Бравурная мелодыя не то марша, не то факстрота ўскалыхнула ўсіх. Лынькоў.

[Ад фр. bravoure — храбрасць, мужнасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэбо́ш, ‑у, м.

Шумны скандал з бойкай. Што асабліва было непрыемна, гэта чуткі .. аб вельмі частых пагулянках і п’яных дэбошах Байсака ў розных вёсках. Лынькоў.

[Фр. débauche.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кага́л, -у, м.

1. Яўрэйскае абшчыннае самакіраванне і сама абшчына ў Польшчы ў 16—19 стст. (гіст.).

2. перан. Шумны натоўп, зборышча (разм.).

Сход нагадваў бязладны к.

3. у знач. прысл. кага́лам. Сумесна, гуртам, усе разам (разм).

Усе к. патрабуюць чагосьці.

|| прым. кага́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)