баркла́й, ‑я, м.

Прылада для набівання паляўнічых патронаў. Бацька ўжо крадком рыхтаваўся. Лілі шрот,.. выпрабоўвалі порах. Як ціскі для катавання, ляскаў у руках Карпа барклай. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дро́б1 ’дроб’ (матэматычны тэрмін)’ (БРС). У гэтым значэнні запазычанне з рус. дробь ’тс’ (вядомага з XVIII ст.). Аб рус. слове гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 192–193.

Дроб2шрот’ (Бяльк.). Запазычанне з рус. дробьшрот’ (вядома з 1639 г.), якое звязана з дробь ’дробязь, малыя часткі чаго-н.’ Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 193.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Драбаві́к ’паляўнічая стрэльба’ (БРС). Запазычанне з рус. дробови́к ’тс’ (да дробьшрот’; аб гэтым слове гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 193).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чарні́цы, ‑ніц; адз. чарніца, ‑ы, ж.

1. Кустовая ягадная расліна сямейства бруснічных.

2. Саладкаватыя чорна-сінія ягады гэтай расліны. Нясуць калгаснікі на рынак Лясоў багатыя дары: Маліну, зорныя суніцы, Тугіх парэчак шрот буйны І сакавітыя чарніцы З прыемным водарам лясным. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лётка1 ’малая адтуліна ў вуллі ці ў калодзе пчол’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах.; слуц., КЭС; слаўг., Нар. сл.; глыб., вілен., ашм., іўеў., воран., З нар. сл.; рас., Шатал.; жлоб., добр., Мат. Гом.), лётак ’тс’ (Бяльк.), лётачка ’тс’ (лаг., Жд. 2). Да лётаць (гл.). Параўн. таксама ле́тка2.

Лётка2 ’буйная шраціна, круглая куля’ (ТС), малар.шрот’ (Сіг.), укр. льотка ’буйны шрот’ запазычаны з польск. lotka ’тс’, якое паходзіць з ням. Loth ’кавалак свінца ў якасці снарада’ або з ням. Lauf‑kugel ’малая куля’ > польск. lofka (Слаўскі, 4, 337). Няясна, аднак, паходжанне рус. уральск. лётка ’ружэйны карцеч’.

Лётка3 ’малы лешч вагою да 1/2 фунта’ (Касп.), рус. лётка ’гусцяра’ (Зах. Дзвіна). Да ле́тка3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кру́пы, круп; адз. няма.

1. Прадукт харчавання, які складаецца з ачышчаных цэлых або сечаных зярнят розных культур. Ячменныя крупы. Рысавыя крупы. □ Палічкі трэцяй шафы займаліся прадуктамі — гарохам, макаронамі, крупамі, — перасыпанымі з магазінных кулькоў у белыя торбачкі. Ракітны.

2. Снег у выглядзе невялікіх шарападобных зярнят. Закруціў вецер, б’ючы ў твар чалавека калянымі, як шрот, крупамі. Хадкевіч.

•••

Надзьмуцца як мыш на крупы гл. надзьмуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карце́ч, ‑ы, ж.

1. Артылерыйскі снарад, начынены круглымі кулямі і разлічаны на масавае паражэнне жывой сілы праціўніка на блізкай адлегласці. Зарадзіць пушку карцеччу. // Кулі, якімі начыняюць такі снарад. Ноч палілася вішчаннем карцечы, стогны з ахрыплай кляцьбой кругом. Дудар. Хто ссячэ [дрэва] — я зараз жа прымечу, Вінаватым не схаваць віны, Без таго шалёнаю карцеччу Лес пасечаны ў час вайны. Непачаловіч.

2. Буйны шрот. — Зарадзі, не забудзься, карцеч у правы ствол, а дранкульку — у левы. Масарэнка.

[Польск. kartecza — з іт.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́лкі 1, ‑ая, ‑ае.

1. Які пры дотыку наносіць укол; калючы. Шарпае пад лёгкімі лапцікамі колкае і яшчэ поўнае соку іржышча. Гарэцкі. // перан. Які выклікае адчуванне, падобнае на адчуванне ўколу (пра вецер, снег, мароз, дождж і пад.). Часам падзьме вецер, і сухі колкі снег, як шрот, непрыемна б’е ў твар. Лупсякоў. Ударыў колкі і густы, Нібы іголкі, дождж. Броўка.

2. перан. З’едлівы, злосны. Раптам успомніліся.. колкія і пякучыя словы, якімі [цётка] не раз надзяляла Васіля. Кулакоўскі.

ко́лкі 2, ‑ая, ‑ае.

Які лёгка колецца. Колкія дровы. Колкі цукар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.

1. Даваць магчымасць упасці, скаціцца таму, што аддзялілася, адарвалася. Ходзіць [Стася], слёзы раняе цяжкія, як шрот. Куляшоў. Лазняк раняў буйныя кроплі на мокры пясок. Няхай. // Пазбаўляцца чаго‑н., скідаць (лісты, спелыя плады і інш.). На дол хваёвы ігліцы Раняе бор. Пустэча скрозь. Прыходзька. / у перан. ужыв. У дубах крычаць сіваваронкі, І свіст над лугам рэзкі, звонкі Каршун маркотна так раняе І нейкі смутак закідае. Колас.

2. перан. Прыніжаць, траціць. Ды і як .. [Аўгіні], так ганебна .. выгнанай, было варочацца, кланяцца... [Васілю], раняць перад ім свой жаночы гонар? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зара́д, ‑а і ‑у, М ‑дзе, м.

1. ‑у. Пэўная колькасць выбуховага рэчыва, шроту, карцечы, якая змяшчаецца ў снарадзе, патроне, стрэльбе. Тапурыя высыпаў на далонь рэшткі пораху. Заставалася якраз на адзін зарад. Самуйлёнак. У стрэльбе быў добры зарад шроту. Корбан.

2. ‑а. Баявы снарад, патрон і пад. [Ётка] дастае з пісьмовага стала рэвальверы і гарады да іх. Чорны. // Куля, шрот, карцеч з пэўнай колькасцю выбуховага рэчыва, запраўленыя ў канал агнястрэльнай зброі. Забіць шомпалам зарад. // Пэўная колькасць выбуховага рэчыва са ўзрывальнікам. Толавы зарад. □ Узляцеў у паветра мост, пахіснулася і пахілілася вадакачка. Лясніцкі загадаў падкласці пад яе адзін зарад. Шамякін.

3. ‑у. Колькасць электрычнасці ў якім‑н. целе. Дадатны зарад. Адмоўны зарад. Рознаіменныя гарады.

4. ‑у; перан.; чаго. Запас якіх‑н. пачуццяў, якасцей і пад. Зарад энергіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)