бато́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; незак.

Уст. Учыняць кару, катаваць батагом ці чым‑н. іншым. Ірад меў шляхецкі ўбор і хітры Твар лісіцы І ў руках бізун, Якім батожыў мужыкоў заўсёды. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́каш, ст.-бел. рокошъ ’бунт, мяцеж’ (XVI ст.). Відаць, праз ст.-польск. rokosz ’нарада, перамовы’, ’сейм, з’езд’, ’бунт’, якое з венг. Rákos ’поле ў Венгрыі, дзе адбываліся сходы сойму’ > ’(у Рэчы Паспалітай) узброенае выступленне, паўстанне шляхты супраць караля пад лозунгам абароны вольнасцей’, ’бунт, мяцеж’, ’шляхецкі з’езд, сеймік’ (SWO, 1980, 653).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэпертуа́р, ‑у, м.

Сукупнасць п’ес, песень і іншых твораў, якія выконваюцца ў тэатры, на эстрадзе і пад. Увесь рэпертуар рэвалюцыйных тагачасных песень праспявалі настаўнікі зладжаным хорам, праходзячы міма лясніцтва і праз шляхецкі засценак, а потым і праз лес. Колас. П’есы К. Чорнага «Ірынка» і «Бацькаўшчына» ўзбагачалі беларускі нацыянальны рэпертуар. Луфераў. // Спіс роляў, літаратурных ці музычных твораў, якія выконваюцца акцёрам. Рэпертуар артыста. Рэпертуар дэкламатара.

[Фр. répertoire.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трыбуна́л ‘судовы орган для разгляду ваенных і асабліва цяжкіх грамадзянскіх злачынстваў’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Ст.-бел. трибуналъ (трыбуналъ) ‘вышэйшы апеляцыйны суд’ (1540 г.). Запазычана са ст.-польск. trybunał ‘вышэйшы апеляцыйны шляхецкі суд (з 1578 г.)’ (Булыка, Лекс. запазыч., 52), якое з лац. tribūnal ‘узвышэнне, на якім сядзелі магістраты (трыбуны) пры выкананні службовых абавязкаў’, ‘крэсла суддзі, палкаводца’ < tribūnus ‘чыноўнік’ (Голуб-Ліер, 489; ЕСУМ, 5, 634; SWO, 1980, 779).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віду́к1 ’мак-самасейка, мачок’ (БРС, КТС, Шн., 3., Бір. Дзярж., Сцяшк. МГ, Янк. БП), гродз. ’тс’, брэсц. ’снатворны мак’ (Кіс.); ’мак з разрытымі пры паспяванні галоўкамі’ (Некр., Карл.). Укр. видю́к, видю́х, видю́ха ’тс’, видун ’мак, Papaver rhoes L., насенне якога пры паспяванні высыпаецца з галоўкі’. Утворана ад дзеяслова viděti і суф. ‑uxъ, які на беларускай тэрыторыі пад уплывам балтыйскага прадуктыўнага суфікса ‑(i)ùkas змяніўся ў ‑ук (Цыхун, Лекс. балт., 51; Чэкман, Совещ. ОЛА (Гомель) 1975, 125–126). Гл. выдак.

Відук2шляхецкі лапаць’ (асіп., Буз.). Няясна.

Відук3 ’частка плота (?)’ (КТС, К. Чорны). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капо́т1 ’капота, верхняе адзенне’ (мсцісл. Бяльк.), капота ’верхняе (святочнае) адзенне’ (Шат., Шпіл.; паўд.-усх., КЭС), ’род верхняга адзення’ (Гарэц., Бес.); ’жакет, фуфайка, халат’ (астр., смарг.), раг., паст. (Сл. паўн.-зах.), ’плашч з даматканага сукна’ (Сцяц., зэльв.), ’доўгая верхняя мужчынская вопратка з даматканага сукна’ (Сцяшк.), ’шляхецкі шарак з металічнымі гузікамі’ (гродз. Нар. сл.), ’кароткае самаробнае і паношанае верхняе адзенне’ (клец. Нар. лекс.), ’дзіцячае або жаночае адзенне накшталт паліто’ (дзярж., Нар. сл.), ’сукенка з рукавамі’ (ст.-дар., Нар. сл., ТСБМ), капот ’тс’ (браг. З нар. сл.), драг. ’сукенка для дзіцяці’ (Сл. паўн.-зах.). З франц. capote ’плашч з капюшонам’, ’жаночы капялюш’ праз польск. мову, у якой існуе з XVII ст. (Слаўскі, 2, 58–59). Параўн. ка́па (гл.). Форма капот, відавочна, з рус. капот ’жаночы халат’.

Капо́т2 ’адкідная металічная накрыўка ў машынах’ (ТСБМ) — культурнае слова з пач. XX ст., запазычанае, відаць, з рус. капот ’тс’, якое з франц. capot.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гразь, ‑і, ж.

1. Вязкая, размяклая ад вады глеба. Непралазная гразь. □ Кажуць: вясной бочка вады — лыжка гразі, а ўвосень лыжка вады — бочка гразі. З нар. Брычка ехала па гразі, калёсы плюхаліся ў глыбокія калдобіны, конь ішоў размашыстай хадой, і пырскі з-пад яго ног ляцелі ва ўсе бакі. Чарнышэвіч.

2. толькі мн. (гра́зі, ‑яў). Марскі або азёрны іл, які мае лекавыя ўласцівасці. Лячыцца гразямі.

3. Разм. Бруд, нечыстоты. Лазняў болей — больш здароўя, Гразь жа нам нясе хваробу. Крапіва. У хату.. [Якіма] хоць і носа не паказвай — бруд, гразь, чарната, але знадворку хата мае зусім шляхецкі выгляд. Колас.

4. перан. Разм. Пра што‑н. ганебнае, подлае, нізкае. Ганна сэрцам тут пачула Гразь душы яго і бруд. Колас. З усходу вецер-буралом Змятае гразь на сваім шляху. Купала.

•••

Абліць граззю гл. абліць.

Выцягнуць з гразі гл. выцягнуць.

Зарасці граззю гл. зарасці.

Затаптаць у гразь гл. затаптаць.

Змяшаць з граззю гл. змяшаць.

Не ўдарыць (не упасці, не пляснуцца) тварам у гразь гл. ударыць.

Як гразі чаго — вельмі многа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

убо́гі, ‑ая, ‑ае.

1. Які знаходзіцца ў беднасці, бедны. Зімняя ночка. Стужа ў полі. Вецер сярдзіты гудзе... К вёсцы ўбогай ціха, паволі Хтось незнаёмы ідзе. Чарот. Калісьці гэта быў убогі шляхецкі засценак. С. Александровіч. // Які сведчыць аб беднасці; уласцівы бедняку. Аднойчы, прыгнаўшы з пашы карову, Антон убачыў у сваёй убогай хаціне двух салдат. Сабаленка. Адкупнік агледзеў убогі хатні скарб, скрывіўся. Якімовіч.

2. Разм. Які мае калецтва, фізічны недахоп. Пышная душа ва ўбогім целе. Прыказка. / у знач. наз. убо́гі, ‑ага, м.; убо́гая, ‑ай, ж. [Андржаяка:] Па дарозе я спаткаў Ці то ўбогую, ці проста багамолку. Клімковіч.

3. Нязначны (па аб’ёму, колькасці); небагаты. Убогія сродкі. □ Хмары, балоты... Над збожжам убогім Вецер гуляе на волі. Багдановіч. // Недасканалы, прымітыўны. Убогая тэхніка. // Пазбаўлены раскошы і ўпрыгожанняў; просты. Паўлюк нёс аднекуль з запечча маленькую ўбогую газовачку. Зарэцкі. // Варты жалю. [Валодзя:] — Бачыш, які ў .. [вёскі] цяпер убогі выгляд. А глянула б ты перад вайной на яе з гэтага ўзгорка! Стаяла цэлая града дубоў. Федасеенка.

4. Бедны па зместу. Убогі спектакль. Убогая фантазія. // Абмежаваны духоўна. Слухайце музыку .. Прымайце яе праз свае ўяўленні, праз вобразы свайго жыцця!.. Толькі злыя і ўбогія душы ніколі не спазнаюць музыку. Вітка. Які мізэрны і ўбогі Той недалёкі чалавек, Што цягне да сваёй бярлогі Набыткі розныя ўвесь век. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радавы́ 1, ‑ая, ‑ое.

1. Звычайны, просты, які нічым не вылучаецца сярод іншых. Радавы выпадак. Радавы чытач. □ Камандзір «Міцька» — гэта быў радавы савецкі чалавек, камсамолец з кубанскай станіцы. Брыль. [Асташонак:] — Жыццё ствараюць звычайныя, радавыя людзі. Іх — мільёны! Знатных жа — адзінкі. Ваданосаў. // Такі, які не займаецца кіруючай работай. Гаварылі стары майстар, інжынер, радавыя рабочыя. Кавалёў. / у знач. наз. радавы́, ‑ога, м. Партыя. Я — адзін з яе радавых. Танк.

2. Які не належыць да каманднага саставу; не з’яўляецца камандным (пра ваеннаслужачых). Радавы салдат. □ Між тым якраз у той час праславіўся дзед Талаш як ваяка, ды які яшчэ ваяка: чырвоны партызан, і не радавы, не просты партызан! Колас. // у знач. наз. радавы́, ‑ога, м. Салдат. [Васіль] прайшоў праз усю вайну. Вырас з радавога да капітана, камандзіра роты. Шамякін. Для ўсіх — і радавых і генералаў — Нялёгкім быў той першы год вайны. Прыходзька.

радавы́ 2, ‑ая, ‑ое.

Тое, што і радковы. Радавая пасадка бульбы. Радавая веялка.

радавы́ 3, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да роду (у 2 знач.). Спраўляць радавы абрад.

2. Які пераходзіць у адным родзе з пакалення ў пакаленне; спадчынны; родавы. Радавая маёмасць. Радавая прафесія. Радавая спадчына. □ Пальцы [Луцкевіча] ўпрыгожвалі два масіўныя пярсцёнкі: адзін з пячаткай, на якой быў радавы шляхецкі герб «Навіна», на другім — масонскі знак. Машара. Сані з целам павольна прасоўваліся па снежнай дарозе да радавога маёнтка. Караткевіч.

радавы́ 4, ‑ая, ‑ое.

Зроблены з грубай ільняной пражы; зрэбны. Радавая тканіна. // Звязаны з апрацоўкай такой пражы і вырабам тканіны з яе. На сход прыйшлі былі Цімох з Лявонам; зайшла Макрына да Атрахіміхі — адносіла пазычанае радавое бёрда ў адзінаццаць з палавінаю пасмаў. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)