дамча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́ і даімча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; зак. (разм.).
1. каго-што. Вельмі хутка даставіць да якога-н. месца.
Шафёр умомант дамчаў пасажыра да вакзала.
2. Тое, што і дамчацца, даімчацца.
Стаеннік вырваўся і хутка даімчаў да вадапою.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
засігна́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.
Пачаць сігналіць. // Прасігналіць. Шафёр засігналіў, каб людзі сышлі з дарогі. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
брыва́сты, ‑ая, ‑ае.
З вялікімі густымі бровамі. Шафёр, брывасты, з густой чупрынай, камлюкаваты і, відаць, дужы чалавек, не адказаў. Вышынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шо́фер, ‑а, м.
Разм. Тое, што і шафёр. Шофер завёў матор, мы штурхнулі машыну ў задок, яна і выскачыла. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расхля́біца, ‑ы, ж.
Абл. Асенняя або веснавая бездараж. У расхлябіцу, па непралазнай асенняй гразі, шафёр болей аднаго рэйса не робіць. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
белабро́вы, ‑ая, ‑ае.
У якога белыя, светлыя бровы. Шафёр, малады белабровы хлопец, з ледзь прыкметным пушком над верхняй губою, глядзеў здзіўлена. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адымча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; ‑чым, ‑чыце; зак., каго-што.
Разм. Хутка рухаючыся, адвезці (завезці) або аднесці (занесці). Шафёр мяне адымчаў у горад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́руліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Вывесці самалёт, машыну куды‑н. па зямлі. Самалёт выруліў на ўзлётную паласу. Шафёр выруліў машыну на сярэдзіну вуліцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гаварлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і гаваркі. Шафёр выдаўся гаварлівы, ён нават пахваліўся, што завочна вучыцца ў інстытуце. Скрыпка. Народ сыходзіўся тлумнымі гаварлівымі купкамі. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лиха́ч
1. ліха́ч, -ча́ м.;
2. (удалец) фольк. зух, род. зу́ха м.; (хват) хват, род. хва́та м.;
шофёр-лиха́ч шафёр-ліха́ч;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)