спрацава́цца², -цу́юся, -цу́ешся, -цу́ецца; -цу́йся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Знасіцца ад працяглай работы (спец.).

Шасцярня ўжо спрацавалася.

2. Змучыцца, страціць сілы, здароўе ад цяжкай працы, стаміцца.

Спрацавалася за сваё жыццё.

|| наз. спрацо́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шасцярэ́нька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Р мн. ‑нек; ж.

Тое, што і шасцярня. Шасцярэнька прывода. □ Куды цікавей былі .. [Міколку] розныя цацкі: гайкі, каменьчыкі, шасцярэнькі чыгунныя. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шестери́к м.

1. (мера) шасцяры́к, -церыка́ м.;

2. (упряжка) шасцярня́, -ні́ ж., шасцяры́к, -церыка́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тры́ба 1, ‑ы, ж.

Разм. Шасцярня малатарні. [Марыля] была з ганьбай: на правай руцэ тры крайнія пальцы наўскасяк аджавала трыбай малатарні. Брыль.

тры́ба 2, ‑ы, ж.

Гіст. Кожная з трох груп родаў, якія складалі патрыцыянскую абшчыну; кожная з трох адміністрацыйна-тэрытарыяльных акруг Старажытнага Рыма.

[Лац. tribus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шестёрка ж.

1. в разн. знач. шасцёрка, -кі ж.;

2. (лошадей) шасцярня́, -ні́ ж., шасцяры́к, -церыка́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шасцёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Лічба

6.

2. Назва чаго-н., што змяшчае шэсць адзінак, напр.: запрэжка ў шэсць коней, група з шасці чалавек, шлюпка з трыма парамі вёсел, карта, дошчачка даміно з шасцю ачкамі і пад.

3. Назва чаго-н., абазначанага лічбай 6 (разм.).

Тут спыняецца ш. (пра аўтобус, тралейбус і пад.).

4. Дэталь у малатарні; шасцярня².

|| прым. шасцёрачны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сатэлі́т, ‑а, М ‑ліце, м.

1. У Старажытным Рыме — узброены найміт, які суправаджаў свайго гаспадара.

2. перан. Паслугач, выканаўца чужой волі. // Дзяржава або ўрад, фармальна незалежныя, а фактычна падпарадкаваныя іншай, больш моцнай імперыялістычнай дзяржаве. Сатэліты імперыялізму.

3. У астраноміі — спадарожнік планеты. Месяц — сатэліт Зямлі.

4. Спец. У планетарных механізмах — шасцярня, якая круціцца разам з воссю вакол цэнтральнага кола накшталт спадарожніка планеты.

[Ад лац. satelles, satellitis — спадарожнік; паплечнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыпуска́ч ’кіёк, адзін канец якога ўсаджаны ў дзірку навоя і не дае навою круціцца’ (в.-дзв., Шатал.), прыпускні́к ’доўгая палка, якой нацягваюць ніткі асновы’ (віл., Жд. 1), прыпу́снік, пріпу́снік, прыпу́сьнік, прыпуска́льнік, прыпушча́льнік ’кій (клін), які ўтрымлівае кола (пярэдняга) задняга навоя’ (Нік. Очерки, Касп., Сл. ПЗБ; ушац., леп., малін., гарад., ЛА, 4). Параўн. рус. наўг. припуска́ть ’намотваць палатно на пярэдні вал (пры тканні)’, укр. припуща́льникшасцярня ў коле пярэдняга навоя ў кроснах’. Вытворныя з рознымі суфіксамі ад прыпуска́ць < пуска́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спрацава́цца I сов. (достигнуть слаженности, согласованности в работе) срабо́таться;

брыга́да ху́тка ~ва́лася — брига́да бы́стро срабо́талась

спрацава́цца II сов.

1. (износиться, стереться от работы) срабо́таться; израбо́таться;

шасцярня́ ўжо ~ва́лася — шестерня́ уже́ срабо́талась;

2. (измучиться от продолжительной трудной работы) изнемо́чь; изнури́ться, израбо́таться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шасцёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Лічба 6. Напісаць шасцёрку. // Разм. Назва некаторых прадметаў (аўтобуса, трамвая і пад. маршруту № 6), якія нумаруюцца лічбай 6. Тут спыняецца аўтобус-шасцёрка.

2. Ігральная карта, дошчачка даміно з шасцю ачкамі. — Не проста дурань, а дурань з пагонамі, — засмяяўся Глеб. — Во, кладу табе [Ксеня] на плечы дзве шасцёркі. Васілёнак.

3. Запрэжка ў шэсць коней. Багаты пан на шасцёрцы катаецца, а бедны мерае сваёй парай зямлю і аб кіёк абапіраецца. Бядуля.

4. Колькасць каго‑, чаго‑н. у шэсць адзінак; шэсць аднародных прадметаў. Шасцёрка самалётаў. □ Гэта шасцёрка [вайскоўцаў], звязаная ўзаемадапамогай, заўсёды трымалася разам. Машара.

5. Шасцівёславая лодка, шлюпка. Плыць на шасцёрцы.

6. Частка, дэталь у малатарні; шасцярня. Запрэжаная ў дышаль парка коней кружыла кола, зазубні якога чапляліся за адмысловую драўляную шасцёрку, у сярэдзіну якой быў уроблен даўжэзны круглы прэнт, пры дапамозе якога круціўся сам барабан малатарні. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)