шухце́ць

шалясцець, шапацець’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. шухчу́ шухці́м
2-я ас. шухці́ш шухціце́
3-я ас. шухці́ць шухця́ць
Прошлы час
м. шухце́ў шухце́лі
ж. шухце́ла
н. шухце́ла
Загадны лад
2-я ас. шухці́ шухці́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час шухцячы́

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

заша́ўкаць

‘пачаць шаўкаць - шамкаць, гаварыць невыразна, неразборліва, шапялявячы; шалясцець

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. заша́ўкаю заша́ўкаем
2-я ас. заша́ўкаеш заша́ўкаеце
3-я ас. заша́ўкае заша́ўкаюць
Прошлы час
м. заша́ўкаў заша́ўкалі
ж. заша́ўкала
н. заша́ўкала
Загадны лад
2-я ас. заша́ўкай заша́ўкайце
Дзеепрыслоўе
прош. час заша́ўкаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

зашалясце́ць, ‑ляшчу, ‑лясціш, ‑лясціць; зак.

Пачаць шалясцець. // Прашалясцець. Часамі зашалясціць на даху вецер, перабярэ сукі мёрзлага вішняку, дыхне ў акно і зноў стоміцца, сціхне. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адшалясце́ць, ‑лясціць; зак.

Кончыць шалясцець. Адшалясцеў барвовым лісцем кастрычнік, мінулі халодныя.. дні і ночы лістапада, пачаўся снежань. Сіўцоў. / у перан. ужыв. Дні прайшлі, адшалясцелі зоры На гарачых крыллях навальніц. Трус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абшалё́стаць ’абабраць (плады), абкрасці’ (Сцяц., КТС, Міхневіч, вусн. паведамл.), гукапераймальнае да шалясцець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кусці́цца, ‑ціцца; незак.

Расці кустом, разгаліноўвацца ў выглядзе куста. Там расце лён-даўгунец, каласіцца высокае жыта, кусціцца кармавая бульба. Пестрак. Будуць свежым лісцем шалясцець бярозы, Будзе рунь кусціцца пышна па вясне! Васілёк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ашамо́так ’мяккі качан капусты’ (Жд.). Ад шаматацьшалясцець’, што ўзыходзіць да гукапераймальнага шам! (пра невыразны глухі гук).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шалахце́ць, ‑хчу, ‑хціш, ‑хціць; незак.

Разм. Шалясцець, шапацець. Узрушана шалахцела дзедаўская груша-дзічка. Лынькоў. Пад босымі нагамі шалахціць залатое лісце, суха патрэскваюць сучкі на мяккай аўчыне імху, кропелькамі крыві стракацяць у бруснічніку кіслыя ягадкі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пашало́хівацьшалясцець’ (Нас.), пашаляхцець ’патрэсці’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Да шалахцець ’мітусіцца, сноўдаць’ (паст., там жа), шалясцець ’шастаць, шамацець, шапацець’, шаласту‑ ны, шалястунэ, шэлестуны ’шамкі’ (Сл. ПЗБ) — (гл.). Усе — гукапераймальныя ўтварэнні, як укр. шелестіти, рус. шелестеть, шелестить, польск. szelest, szeleścić, чэш. šelestiti, славац. šelestiť і да т. п., а таксама ўкр. шерестіти, рус. шорох. Гэта інтэнсівы з суфіксам ‑st‑ ад гукапераймання, якое перадае ’шамаценне, шастанне’ (Міклашыч, 337; Махэк₂, 604; Фасмер, 4, 423).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапане́ць, лопонёць ’лапатаць, шалясцець’ (ТС). Укр. ло- понути ’шпарка пабегчы, уцячы’ — тыповая палеская мена т > н у экспрэсіўных дзеясловах. Параўн. драг. стугонітэ∼ ∼стукотітэ. Да лопат (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)