шалахцець, ‑хчу, ‑хціш, ‑хціць; незак.
Разм. Шалясцець, шапацець. Узрушана шалахцела дзедаўская груша-дзічка. Лынькоў. Пад босымі нагамі шалахціць залатое лісце, суха патрэскваюць сучкі на мяккай аўчыне імху, кропелькамі крыві стракацяць у бруснічніку кіслыя ягадкі. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)