пашаве́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Час ад часу, злёгку шавяліцца. Лісце на дрэвах пашавельвалася.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шавяльну́цца сов., однокр., прям., перен. шевельну́ться; см. шавялі́цца 1, 4
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
расшавялі́цца, ‑вялюся, ‑велішся, ‑валіцца; зак.
1. Пачаць узмоцнена шавяліцца. Мурашкі расшавяліліся.
2. перан. Стаць актыўным. Будаўнікі ўрэшце расшавяліліся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
копоши́ться несов., разг.
1. шавялі́цца, варушы́цца; кішэ́ць;
2. (возиться) ко́рпацца, ке́шкацца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
шалпата́цца, ‑пачуся, ‑почашся, ‑почацца; незак.
Разм. Шамацець, шавяліцца. Як пачнецца ўрок і аціхне гамана ў класе, вераб’і смялець пачынаюць: варушацца і шалпочуцца, не сціхаючы, у паперы. Лецка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зашавялі́цца, ‑вялюся, ‑велішся, ‑валіцца; зак.
Пачаць шавяліцца. // Варухнуцца, шавяльнуцца. Маці зашавялілася на печы, зашавялілася і яшчэ раз, а потым пачала злазіць і вось ужо, запаліўшы газнічку, затупала ля печы. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вороши́ться
1. разг. варушы́цца, варо́чацца; (переворачиваться) пераваро́чвацца; (шевелиться) шавялі́цца;
2. страд. варушы́цца, варо́чацца; пераваро́чвацца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Пашавэ́лак ’неахайны’ (астр., Сл. ПЗБ). Экспрэсіўнае ўтварэнне, якое, можна меркаваць, з ла- < прасл. po‑ ’псеўда-’ (параўн. укр. пикінь ’нікудышні конь, шкапа, здыхляціна’) і шавяліцца^слаба шавеліцца’ > ’неахайны’ (?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маската́ць ’стукаць, шумець’ (смарг., Сцяшк. Сл.), драг. по‑москота́тэ посу́док ’з шумам паразбіваць посуд’ (КЭС). Відавочна, балтызм. Параўн. літ. maskatúoti ’шавяліцца, дрыжэць, трэсціся; гойдацца, хістацца; махаць, размахваць’, ’рабіць рухі рукамі; хуценька бегчы’, ’балбатаць’, ’гарэзіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
капашы́цца, ‑пашуся, ‑пошышся, ‑пошыцца; незак.
Разм.
1. Шавяліцца, бязладна, мітусліва рухацца. У .. канаўцы капашылася мноства маленькіх галавасцікаў. Даніленка. Санліва папіскваючы, капашыліся ў галлі дрэў птушыныя вывадкі. Ракітны.
2. Корпацца, важдацца, капацца, будучы занятым якой‑н. справай. Меншыя дзеці капашыліся на агародзе, большыя — пілавалі, калолі і складалі дровы. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)