1. Злёгку варушыцца, прыходзіць у рух пад уздзеяннем чаго‑н. Лісты дрэў ледзь шавеляцца і ціха шапацяць, хоць ветру зусім няма.Мыслівец.// Рабіць рухі, варушыць якімі‑н. часткамі цела. Параска стаяла тварам да сцяны, абапёршыся рукамі, і не шавялілася.Лобан.Чуллівыя тоўстыя губы хваравіта шавяліліся пад пушыстымі чорнымі вусамі.Паслядовіч.
2. Мітусліва перасоўвацца, знаходзіцца ў хаатычным руху. [Лёнька:] — Мы толькі слухалі, як .. [пчолы] шавеляцца і гудуць.Васілевіч.
3.перан. Праяўляць актыўнасць, ажыўляцца. Народ шавеліцца.
4.перан. З’яўляцца, узнікаць (пра думкі, пачуцці і пад.). Нейкі адказ на гэта пытанне як бы недзе шавяліўся ў Юзікавай галаве.Крапіва.
5.заг.шавялі́ся (шавялі́цеся). Разм. Ужываецца як прымус, пануканне да дзеяння ў значэнні: рабі (рабіце) што‑н. хутчэй, спяшайся (спяшайцеся), варушыся (варушыцеся). Хутчэй шавяліся!
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шавялі́ццаразм. sich bewégen; sich rühren, sich régen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
пашавялі́ццагл.шавяліцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)