чре́во уст. чэ́рава, -ва ср.;

во чре́ве ма́тери у ло́не ма́ці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

метады́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць метадычнага; строгая паслядоўнасць. Васіль Малюк зноў адчыніў топку і з нейкай упартай метадычнасцю пачаў кідаць у яе ненажэрнае чэрава паліва. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Растыльбушы́ць, ростыльбушы́ты ’раскідаць, растрыбушыць’ (Лексика Пол.). Утворана ад тэльбухчэрава’ (гл.) аналагічна да растрыбушы́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бру́ха, ‑а, н.

Разм. Тое, што і чэрава. [Вепр] па самае бруха грузнуў у дрыгве. Самуйлёнак. Сытае бруха да навукі глуха. Прыказка. / у перан. ужыв. Паўзуць жалезным брухам танкі, Аж стогнуць сцены камяніц. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ло́на, -а, н.

1. Улонне.

2. уст. Грудзі ці чэрава жанчыны як сімвал мацярынства.

Мацярынскае л.

3. перан., чаго. Нетры зямлі, вады.

4. перан. Тое, што з’яўляецца прытулкам, прыстанішчам для каго-, чаго-н.

У лона чаго, у знач. прыназ. з Р (кніжн.) — у сферу якой-н. дзейнасці.

У лона царквы.

|| прым. ло́нны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Лоннае зрашчэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мамо́на, ‑ы, ж.

1. (з вялікай літары). Бог багацця ў некаторых старажытных народаў (напрыклад, у сірыйцаў).

2. перан. Разм. Бруха, чэрава як сімвал жадлівасці, хцівасці. Хітры чалавек а. Мікалай, дагаджае і богу і мамоне. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утро́ба ж.

1. (брюхо) чэ́рава, -ва ср.;

2. (внутренности, потроха) вантро́бы, -баў ед. нет;

утро́ба ма́тери уло́нне ма́ці;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каба́н, ‑а, м.

1. Самец свінні; кныр. // Кастрыраваны самец свойскай свінні; парсюк. У Максімавых варотах, у ямцы, ляжаў і вяла павільваў хвосцікам кабан-кормнік. Капыловіч.

2. Дзікая свіння; дзік, вепр. Вялізны дзікі кабан павольна выходзіць з ляснога гушчару і брыдзе па чэрава ў снезе. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трэ́нбух ‘сычуг’, перан. ‘жывот’, ‘страўнік’ (Мат. Гом.). Да трыбу́х (гл.) з другаснай назалізацыяй, мажліва, пад уплывам ід. trémbuch, trélbuch ‘трыбух’, суаднесеных з ням. Bauch ‘жывот, страўнік; чэрава’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́за ’жывот, трыбух; чэрава’ (рас., чэрв., кір., ПА; Шат.; ашм., Стан.; Шымк. Собр.), púza ’тоўсты жывот’ (Варл.), пу́зо ’тс’ (ТС), пу́за ’жывот; губа, нарост; закругленне ляза на сякеры’ (добр., Мат. Гом.), сюды ж пузе́нь ’вялікі жывот’ (Ян.), пузинё, пузиня́ ’таўсцячок; птушаня, якое толькі што вылупілася’ (Нас.), пуза́тый ’які мае вялікі жывот’ (Нас.), пуза́тая ’цяжарная’ (Нас.; Жд. 1; Шымк. Собр., Мат. Гом.), пуза́ты ’з тоўстым жыватом’ (Шат., ТС), пуза́ч ’брухаты чалавек’ (Нас., Мат. Маг., Янк. 1, Мат. Гом., ТС), пузе́й ’тс’ (ТС, бяроз., Шатал.), пуза́цець ’станавіцца чараватым’ (Нас., Шат.), укр., рус. пу́зо ’жывот, чэрава’, польск. дыял. puzoусх.-слав.). Параўноўваюць з літ. pùžas ’круглы, пукаты; малы, але тоўсты’, таксама ’ёрш’ і ’вялікі чалавек з тоўстым чэравам’ (Буга, РФВ, 67, 243), ням. Bauchчэрава’ (Махэк, Recherches, 15) ці рус. пу́чить (Шанскі-Баброва, 261). Несумненная сувязь з пуздро́, пузы́р (гл.), так Фасмер, 3, 403; Бязлай, 3, 140 і інш. Да семантыкі параўн. Абаеў (Этимология–1984, 18), які дапускае “ідэафанічную” сугучнасць з асец. a‑buz‑yn ’уздувацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)