чацвярці́на, ‑ы, ж.

Разм.

1. Адна чацвёртая частка бервяна, распілаванага ўдоўж па двух узаемна-перпендыкулярных дыяметрах.

2. Старажытная пасудзіна ёмістасцю ў адну чацвёртую частку вядра.

3. Адна чацвёртая частка чаго‑н. Чацвярціна яблыка. Чацвярціна тушы.

4. Тое, што і чацвяртак (у 2 знач.). [Зубковіч:] — А многа гэтай самай зямлі дома? [Мікіта:] — Так, трохі... На адзінаццаць душ чацвярціна. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сам-чацвё́рты

лічэбнік, парадкавы

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сам-чацвё́рты сам-чацвё́ртая сам-чацвё́ртае сам-чацвё́ртыя
Р. сам-чацвё́ртага сам-чацвё́ртай
сам-чацвё́ртае
сам-чацвё́ртага сам-чацвё́ртых
Д. сам-чацвё́ртаму сам-чацвё́ртай сам-чацвё́ртаму сам-чацвё́ртым
В. сам-чацвё́ртага (адуш.)
сам-чацвё́рты (неадуш.)
сам-чацвё́ртую сам-чацвё́ртае сам-чацвё́ртых (адуш.)
сам-чацвё́ртыя (неадуш.)
Т. сам-чацвё́ртым сам-чацвё́ртай
сам-чацвё́ртаю
сам-чацвё́ртым сам-чацвё́ртымі
М. сам-чацвё́ртым сам-чацвё́ртай сам-чацвё́ртым сам-чацвё́ртых

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тэтра́рхія, ‑і, ж.

1. У Старажытнай Грэцыі — чацвёртая частка вобласці, якой кіраваў тэтрарх.

2. У Рымскай імперыі — падзел улады паміж чатырма правіцелямі, якія кіравалі рознымі часткамі імперыі; чатырохуладдзе.

[Грэч. tetrarchia — чатырохуладдзе.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кватэ́ра1 ’частка жылога дома, якая складаецца звычайна з некалькіх пакояў і мае асобны выхад’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Нас., Мал., Гарэц., Касп., Яруш., КЭС, лаг.). Гл. кватэра2.

Кватэ́ра2 ’квадрат, роўная чатырохвугольная плошча’, ’невялікі кавалак зямлі’ (Бяльк., Яшк.), ’частка акна’ (Нік. Очерки). Ст.-бел. кватера ’квадратная шыба’ (з 1593 г.). Праз польск. kwatera з с.-н.-ням. quartêr, якое ў сваю чаргу з с.-лац. quarterium (Булыка, Запазыч., 145). Пры гэтым мяркуюцца наступныя семантычныя пераходы: ’чвэрць’ > ’чацвёртая частка горада’ > ’чацвёртая частка ваеннага лагера’ > ’памяшканне’ (параўн. Слаўскі, 3, 472; ЕСУМ, 2, 415).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

квадра́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. У матэматыцы — чацвёртая частка круга.

2. Любая з чатырох абласцей (вуглоў), на якія плоскасць дзеліцца дзвюма ўзаемна перпендыкулярнымі прамымі.

3. Старадаўні вугламерны астранамічны прыбор, які служыў для вызначэння вышыні нябесных цел.

4. Прылада для наводкі гармат.

[Ад лац. quadrans, quadrantis — чвэрць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ква́рта, -ы, ДМ -рце, мн. -ы, кварт і -аў, ж.

1. Даўнейшая мера аб’ёму вадкіх і сыпучых рэчываў (розная ў розных краінах).

2. Металічная пасудзіна з ручкай, роўная прыблізна гэтай меры.

3. У музыцы: чацвёртая ступень гамы, а таксама інтэрвал, які ахоплівае чатыры ступені.

|| памянш. ква́ртачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 2 знач.).

|| прым. ква́ртачны, -ая, -ае (да 2 знач.) і ква́ртавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Бас1 ’бас; чацвёртая струна ў скрыпцы, самая тоўстая’ (БРС, Маш., Бяльк.). Рус. бас, укр. бас і г. д. Запазычанне з франц. basse або італ. basso (літаральна ’нізкі’). Праабражэнскі, 1, 19; Фасмер, 1, 129. Іначай Шанскі, 1, Б, 51, які на аснове гістарычных крыніц (рус. мовы) лічыць, што бас, прынамсі ў рус. мове, запазычана праз польск. bas (< італ.). Гл. яшчэ Клюге, 54 (тут і тлумачэнне слова як назвы інструмента); MESz, 1, 257. Сюды і бас (Браім, Весці АН БССР, 1973 (І), 128) ’кавалак дроту’. Параўн. бас2.

Бас2 ’пас, шнур у самапрадцы’ (Бяльк.). Слова не вельмі яснага паходжання. Можна меркаваць, што яно ўзнікла азванчэннем з пас (гл.). Але не выключаецца, што яно таго ж паходжання, што і басчацвёртая струна ў скрыпцы, самая тоўстая’ (гл. бас1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каляро́васць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць каляровага (у 1 знач.); рознакаляровасць. Над рачулкай стаялі голыя вербы, адна была рудога колеру, другая жоўтага, трэцяя сіняватага, чацвёртая чырванаватага. І гэтая каляровасць дрэў дапаўняла вялікае багацце і мноства ўсяго, што было ў чалавека перад вачамі. Чорны.

2. Наяўнасці, таго або іншага колеру ў чым‑н. Шкала каляровасці вады. Каляровасць вады. Каляровасць прамянёў сонца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кварта́л, ‑а, м.

1. Чацвёртая частка года (3 месяцы). Першы квартал. Чацвёрты квартал.

2. Частка горада, абмежаваная некалькімі перакрыжаванымі вуліцамі. Жылыя кварталы. □ У новых кварталах усё зроблена для таго, каб чалавек мог добра, зручна жыць... Мележ. // Разм. Частка вуліцы паміж двума скрыжаваннямі. Прайсці два кварталы.

3. Разм. Аддзяленне гарадской паліцыі ў дарэвалюцыйнай Расіі.

4. Спец. Адзін з квадратных участкаў, на якія разбіваецца лес.

[Ням. Quartal з лац.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кварта́лчацвёртая частка года’ (ТСБМ, Нас.), ’частка горада, абмежаваная некалькімі перакрыжаванымі вуліцамі’ (ТСБМ, Яшк.), ’адзін з квадратных участкаў, на якія разбіваецца лес’ (ТСБМ, Сцяшк., Яшк.). Ст.-бел. кварталъ ’чвэрць’ (з 1692 г.). З польск. kwartał < с.-лац. quartale. Як у папярэднім выпадку, для старабеларускага нямецкае пасрэдніцтва не даведзена (параўн. Булыка, Запазыч., 145; Слаўскі, 3, 462–463; ЕСУМ, 2, 415). Аднак для мовы XIX–XX стст. трэба мець на ўвазе магчымасць рускай крыніцы. Аб гэтым сведчыць месца націску.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)