інвестыту́ра, ‑ы, ж.
Гіст.
1. Акт перадачы зямельнага ўладання феадалу. Цырымонія інвестытуры.
2. Зацвярджэнне каталіцкага епіскапа ў духоўным сане.
[Лац. inverstitura.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шлюб, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Сямейны саюз мужчыны і жанчыны; сумеснае ўзаконенае жыццё мужчыны і жанчыны.
Зарэгістраваць ш.
Уступіць у ш.
2. Абрад, цырымонія ўступлення ў такі саюз.
Ехаць да шлюбу.
|| прым. шлю́бны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ме́рліны ’цырымонія з прычыны смерці каго-небудзь’ (Федар. 1), палес. мэрлы́ны ’тс’ (КЭС). Да мерці ’паміраць’ (гл.) > ме́рлы ’памёршы’ (Ян.). Аб суфіксе ‑іны гл. Сцяцко, Афікс. наз., 43.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пахава́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пахаваць.
2. Абрад, цырымонія хавання нябожчыка. Людзі разыходзіліся з пахавання панурыя, маўклівыя. Лынькоў. Якраз на самым рассвітанні Міхал вярнуўся з пахавання. Колас.
3. Месца, дзе пахаваны хто‑н.; магіла. Раскопкі пахаванняў даюць шмат каштоўных археалагічных матэрыялаў, дапамагаюць вывучаць вераванні і звычаі нашых продкаў. Штыхаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
страсяну́цца, ‑сянуся, ‑сянешся, ‑сянецца; ‑сянёмся, ‑сеняцеся; зак.
1. Здрыгануцца, скалануцца, задрыжаць (ад моцных удараў, выбухаў і пад.). Наверсе столь так страсянулася, што бярвенні ўгары рассунуліся, выйшлі са сваіх гнёздаў. Мележ. Раптам моцна страсянуўся карабель, нешта сарвалася са сцяны і, упаўшы на стол, пырснула мне на рукі шклом. М. Стральцоў. На шнурах вісела ўзрыўчатка і палалі канаты. Агонь бег да ўзрыўчаткі, і праз некалькі секунд усё страсянулася і грукнула страшным узрывам. Чорны.
2. Мімаволі скалануцца, уздрыгнуць (ад страху, узрушэння і пад.). Мартын злёгку страсянуўся, але пастараўся схаваць ад дзеда Талаша сваё хваляванне. Колас. Як увайшоў муж,.. [Матрона] страсянулася ўсім сваім дробным целам, але на яго не азірнулася. Зарэцкі.
3. Страпянуцца, выпростваючыся, абтрасаючыся і пад. Калматы Званок моўчкі прасунуўся ў наш кружок каля машыны і з асалодай, рыўком страсянуўся, сыпапуўшы .. процьмай халодных кропель. Брыль. Пасля таго як цырымонія сустрэчы была закончана, сабачка стаў на ногі, страсянуўся і, азіраючыся на разведчыкаў, падаўся ў глыб лесу. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шлюб, ‑у, м.
1. Сямейны саюз мужчыны і жанчыны; сумеснае, узаконенае жыццё мужчыны і жанчыны. Зарэгістраваць шлюб. Скасаваць шлюб. □ Жанчына, якая не мае моцнай апоры ў шлюбе, болей зацікаўлена ў працы на вытворчасці, лічыць яе неабходнай. «Маладосць». З прыходам фашыстаў на беларускую зямлю зноў выплылі на паверхню старыя прыватнаўласніцкія адносіны — улада кулака, шлюб без кахання, па прымусу таго, хто валодае багаццем. Бярозкін.
2. Абрад, цырымонія ўступлення ў такі саюз. Было ясна — без шлюбу ў царкве Андрэй не згодзен аддаць Насці. Колас. На суботу дамовіліся ехаць у загс, альбо, як у такіх выпадках гаварылі ў Рубяжы, да шлюбу. Дубоўка.
•••
Грамадзянскі шлюб — а) шлюб, які заключаецца ў органах дзяржаўнай улады без удзелу царквы; б) (разм. уст.) свабоднае сужыццё мужчыны і жанчыны.
Групавы шлюб — старадаўняя форма шлюбу, пры якой кожны мужчына адной групы мог знаходзіцца ў сужыцці з кожнай жанчынай другой групы.
Законны шлюб — шлюб, заключаны згодна з існуючым законам аб шлюбе.
Марганатычны шлюб — шлюб паміж членамі царскага дому і жанчынай не царскага роду, які не дае права наследаваць прастол.
Фіктыўны шлюб — несапраўдны шлюб, які бяруць з карыслівай мэтай, каб абысці пэўныя законы.
Браць (узяць) шлюб гл. браць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)