тампа́к, ‑у, м.
Сплаў медзі і цынку, які мае залацісты колер і выкарыстоўваецца для вырабу танных упрыгожанняў.
[Ням. Tompak з малайск.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нікелі́н, ‑у, м.
1. Адна з нікелевых руд; чырвоны нікелевы калчадан.
2. Сплаў медзі і нікелю з дамешкамі жалеза, марганцу і цынку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цынкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., што.
Наносіць слой цынку на паверхню металічнага вырабу для аховы яго ад атмасфернай, грунтавой ці марской карозіі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ацынко́ўка, ‑і, ДМ ‑коўцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ацынкоўваць — ацынкаваць.
2. Тонкі слой цынку, нанесены на паверхню металу, металічнага вырабу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тампа́к ’сплаў медзі і цынку залацістага колеру’ (ТСБМ), тамба́к ’тс’ (Нас., Байк. і Некр., Ласт.), тамбако́вы ’тампакавы, бронзавы’ (Байк. і Некр.). Укр. томба́к ’сплаў медзі і цынку’, рус. томпа́к ’тс’, польск., чэш., славац. tombak ’тс’. Запазычана праз польскую або рускую мову з заходнееўрапейскіх моў, дзе ням. Tómbak, франц., англ. tombac ’тс’ < малайск. tambaga (těmbaga) ’медзь’ < ст.-інд. tãmrakaḥ ’тс’ (ЕСУМ, 5, 595; Фасмер, 4, 76; Голуб-Ліер, 484; Махэк₂, 647).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бабі́т, ‑у, М ‑біце, м.
Спецыяльны сплаў волава, свінцу, цынку і іншых элементаў, які ўжываецца для заліўкі падшыпнікаў. Спінінгавыя грузы адліваюцца з свінцу, бабіту, волава і іншых цяжкіх металаў. Матрунёнак.
[Ад уласн. імя.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мельхіёр ’сплаў медзі, цынку, жалеза з марганцам або з нікелем’ (ТСБМ). Запазычана праз рус. ці польск. мову з ням. Melchior, якое з’яўляецца скажоным франц. maillechort, утвораным ад прозвішчаў вынаходнікаў Maillot і Chorier (XIX ст.) (Ин. сл., 1988; SWO, 464).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)