ноздра; храпа (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Ны́зг̌ры ’пыса’ (глыб., Сл. ПЗБ). Відаць, да пдздры (гл.), параўн. славац. дыял. nozgry ’ноздры’; паводле Брукнера (367), першапачатковае значэнне ’храпа’, параўн. і літ. nasrai ’пашча звера’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

храпI

1. (храпение) храп, род. хра́пу м., храпе́нне, -ння ср.;

2. (часть переносья у животного) хра́па, -пы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ахра́пак (БРС, Касп., КЭС, лаг.), ахрапка (Яўс.), ахрапʼе ’бацвінне’ (БРС, Касп.), ’трава, лісты бручкі і інш. для свіней’ (Янк. Мат.). З а‑ і храпа, храпка, храпʼе ’бацвінне’, што звязана, відаць, з храпаць ’ламаць з трэскам’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́згры ’мыса, пярэдняя частка галавы ў коней, кароў і інш.’ (глыб., Жыв. св.). Ад пу́здра ’ноздры, храпа’ (гл. пуздро); у абедзвюх формах, магчыма, знайшло адлюстраванне чаргаванне асноў прасл. *pug‑(z): *pyž‑, гл. Куркіна, Этимология–1971, 70–72.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́ха, мн. л. пры́хы ’губа ў каня, каровы’ (баран., лях., пін., Сл. ПЗБ), ’храпа ў каня’ (пін., Шатал.; Сл. Брэс.), ’пыса; непакрытая шэрсцю частка пысы ў каровы, каня’ (Нар. сл., Сл. Брэс.; ЛА, 1), пры́шка ’мордачка’ (Сіг.). Да прыса (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хра́пка 1, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Памянш.-ласк. да храпа ​1.

хра́пка 2, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Ствол качана капусты без лістоў. Рая адышла да каровы і хацела гнаць яе дамоў, але карова прагна хапала капуснае лісце, з хрумстаннем згрызала храпкі і ісці дамоў не хацела. Шамякін. Дзеда тузанула, ён закруціўся на месцы, ухапіўся за твар і павольна пачаў асядаць на цвёрдую граду з мёрзлымі храпкамі ссечанай капусты. Грахоўскі. Ён [Васіль] можа ля дзвярэй сядзець спакойна і хрумстаць белыя тугія храпкі. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пы́са ’ніжняя частка галавы жывёліны (з губамі і ноздрамі)’; груб. ’твар’ (ТСБМ, Сцяшк.), ’мыса ў каровы, цяляці’ (ЛА, 1; Бяльк., Мат. Гом.), ’храпа ў каня’ (ЛА, 1; Бяльк.), ’морда’ (Некр., Ян., Растарг.), пы́сы ’канец морды з губамі’ (Шат.; чэрв., Сл. ПЗБ), параўн. укр. пи́сьо ’тварык’. Хутчэй за ўсё, адваротны дэрыват ад пы́сак, пы́ска (гл.), пад уплывам мы́са ’морда свойскай жывёлы’ (гл.); бадай, не звязана з усх.-славац. pusa (< польск. buzia, балг. бу́за, карпатызм, гл. Клепікава, Исслед. по слав. диал., 5, 208).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мо́рдаI ж.

1. (у животных) мо́рда, -ды ж.; мы́са, -сы ж., пы́са, -сы ж.; (у лошади) хра́па, -пы ж.; (у свиньи) лыч, род. лыча́ м.;

2. (лицо) груб. мо́рда, -ды ж.; мурло́, -ла́ ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

твар, аблічча, фізіяномія; морда, мардасіна, абразіна, храпа, хара, лыч, рыла, пыса, мурло, чмыс (разм. зняваж.); лік (уст.); маска, партрэт (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)