Бурждэ́нк! ’бразь, хлоп, бух!’, бурждэ́нкнуць ’кінуць, бразнуць’ (Арх. Бяльк., слонім.). Бясспрэчна, гукапераймальнае, але, зыходзячы з формы, можна думаць пра запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. гукапераймальныя ўтварэнні: brzdęk!, brzdęknąć, brzdąkać і г. д. (гл. Варш. сл., 1, 217). Да польск. слова гл. яшчэ Слаўскі, 1, 46.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

грук разг.

1. сущ. (род. гру́ку) м. стук, гро́хот;

2. межд., в знач. сказ. стук, хлоп;

ні сту́ку ні гру́ку — ти́хо, без шу́ма

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Слапо́к ‘пастка, мышалоўка’: мыш прынадзіць у слапок (Маладосць, 1973, 9, 73). Параўн. укр. слоп, сліп, слопе́ць ‘тс’, рус. слопе́ц ‘тс’, польск. słop, słap, słopiec, słopki, чэш., славац. slopec, в.-луж. slapać ‘лавіць, хапаць’, н.-луж. słapaś ‘тс’. Прасл. *slopъ ‘пастка’, анаматапеічнага паходжання, параўн. шлапаць (гл.), роднаснае англ. slap ‘лёгкі ўдар, пляскач’, н.-в.-ням. schlappхлоп’, тахар. B släpp‑ ‘упасці (на зямлю)’ (Шустар-Шэўц, 1302; Фасмер, 3, 675; Бязлай, 3, 255; ЕСУМ, 5, 303).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахлапе́нь ’лапаць, падшыты вяровачнай пляцёнкай’ (Нас.), пахлапні, похлапні ’плецяны абутак з вяровак’ (Малч., Дэмб. 2, Касп., Мат. Маг., Мат. Гом.; бых., Рам. 8), ’лапці касога пляцення, падплеценыя вітушкамі пянькі або тонкімі вяровачкамі’ (Бел. нар. адзенне, Мн., 1975, 70). Утворана ад хлоп, ахлопак ’касмык, шкумат, шматок’ (Нас., Бяльк.) пры дапамозе суфікса -ень (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38–39), да якога пад уплывам лексемы пасталы далучылася прыстаўка п(а). Сюды ж пераноснае пихлапень ’неакуратны’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыхлу́п ’суцэльнае бервяно, якое кладзецца над вокнамі, дзвярамі’ (калінк., ЛА, 4), пры́хлап, пры́хлуп ’пакатасць’ (калінк., Сл. ПЗБ), сюды ж варыянты: пры́хлю́п, пры́хлюн ’пакатая страха’; ’пакаты схіл (страхі, верха ў стозе)’ (ТС; маст., ганц., ЛА, 4), прыхлю́пісты ’пакаты’ (ТС), прыхлю́пая, прыхлу́пістая, прыхлу́піста (страха) ’пакатая страха’ (лун., калінк., ельск., кір., люб., ЛА, 4). Сюды ж таксама прыхлу́пкаваты ’прысадзісты’ (Мат. Гом.), прыклю́п ’паветка са сценамі для дроў, мякіны’ (лун., Нар. сл.). Да гукапераймальнага (імітатыўнага) ‑хлуп‑ (‑хлюп‑), хлоп, параўн. палес. прі́хлопні ’пакаты’ (Бел.-укр. ізал.). Гл. ахлуп.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляп! — у значэнні ’ляпнуць’ (ТСБМ), выклічнік, які перадае ’стук, удар’ (Нас.), ляп‑ляп (зубамі) ’тс’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Укр. ляп! ’шлёп! хлоп!’, рус. смал., цвяр. ляп! — у значэнні ’ўдарыць, ударыцца’, ’трашчаць (аб марозе)’. Ст.-рус. ляпь, ст.-чэш. lap ’хутка, не думаючы’, польск. lapie ’тс’. Гукапераймальнае, як і незалежна ўтвораныя гукапераймальныя: літ. lap(t)! — аб цяжкім ступанні, аб гуку пры падзенні, аб хуткім хватанні, алб. lʼap ’хлябтаць’, арм. lapʼem ’лізаць’, ням. lappen ’тс’, ’хлябтаць’, франц. laper ’тс’ (Бернекер, 1, 690; Праабражэнскі, 1, 499; Фасмер, 2, 552; Махэк₂, 320).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сцяба́ць і сцёбаць ’біць чым-небудзь гнуткім; хвастаць’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Растарг., Чач., Шат., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), сцяба́ць ’вастрыць мянташкай касу’ (Варл., Гіл.), ’шыць шырокімі шыўкамі’ (Варл.), сцёбаць жыта ’малаціць акалотам’ (лаг., Стан.), сцёбхлоп! (удар бізуном)’ (Нас., Байк. і Некр.), сцёб, сцёбка ’пакаранне розгамі’ (Нас.), сцебену́ць ’сцебануць’ (ТС), сцяба́чка ’вострая каса’ (Сцяшк.), ’самаробны брусок вастрыць касу’ (Касп.; докш., Янк. Мат.; мядз., Сл. ПЗБ). Укр. сті́бати ’шыць, прашываць’, стьоба́ти ’сцябаць, біць, хвастаць’, рус. стеба́ть ’шыць, прашываць’, ’аплятаць’, ’упісваць, есці’, ’біць, хвастаць’, стёбка ’прут’, польск. ściebać ’нізаць’. Пэўнай этымалогіі няма. Зубаты (у Фасмера, 3, 750), Праабражэнскі (2, 377–378) меркавалі аб роднасці з рус. стебель ’сцябло’. Паводле Зяленіна (у Фасмера, там жа), слова паходзіць са стега́ть ’прашываць; біць, хвастаць’; ‑б‑ з’явілася пад уплывам стебель. Супраць гэтых версій Ільінскі (ИОРЯС, 23, 7, 176 і наст.), які набліжаў да ням. Steppen ’прашываць’, Stift ’стрыжань’ і лац. stipo, ‑āre ’сціскаць, звальваць разам’, што не адпавядае ‑e‑ ў корані слова. Параўноўвалі таксама з літ. stem̃bti ’мацнець’, stabýti ’спыняць’, ст.-інд. stabnā́ti ’падпірае, затрымлівае’, авест. stəmbana‑ ’апора’ (Уленбек, 343). На думку Груненталя (ИОРЯС, 18, 4, 136), значэнні ’шыць, прашываць’ і ’біць; хвастаць’ маглі развіцца з ’калоць’. Гл. яшчэ Аткупшчыкоў (Этимология–1984, 192), які прыводзіць дакладна адпаведнае славянскаму слову лат. stibát ’сцябаць, хвастаць’. Гл. ЕСУМ, 5, 418.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)