хво́йка
‘малая хвоя’
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
хво́йка |
хво́йкі |
| Р. |
хво́йкі |
хво́ек |
| Д. |
хво́йцы |
хво́йкам |
| В. |
хво́йку |
хво́йкі |
| Т. |
хво́йкай хво́йкаю |
хво́йкамі |
| М. |
хво́йцы |
хво́йках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
падга́лісты, -ая, -ае.
1. 3 доўгімі нагамі, цыбаты.
П. юнак.
2. Высокі, тонкі (пра дрэвы, расліны).
Падгалістая хвоя.
|| наз. падга́лістасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шы́галле собир., ср., обл. хво́я ж.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
хваі́на, ‑ы, ж.
Тое, што і хвоя (у 1 знач.); асобная хвоя. Сакольны падышоў да той самай хваіны, дзе нядаўна сядзеў з Марыяй. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сосна́ хво́я, род. хво́і ж., сасна́, -ны́ ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Прысто́я ’моцна засмоленая хвоя’ (ТС), прысто́і ’парасткі ад пня’ (Гарэц.). Нулявыя дэрываты (у першым выпадку з тэматычным ‑а) ад прыстоіць (гл.), літаральна ’хвоя, якая прыстае да рук’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
іглі́ца ж.
1. собир. хво́я;
2. (лист хвойного дерева) игла́;
3. обл. больша́я игла́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Скро́міць, скрэ́міць ‘зрэзаць верх хвоі’ (ТС). Да кром 1 ‘хвоя са спілаванай вяршыняй для борцей’(гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
хво́йка 1, ‑і, ДМ хвойцы; Р мн. хвоек; ж.
1. Памянш.-ласк. да хвоя: маладая, невялікая хвоя. Раскусціўся пры дарозе ракітнік, падраслі хвойкі на пясчаным узгорку. Грахоўскі. Уязджаем у лес. Спачатку рэдкія хвойкі, голыя бярозы, алешнік. Лынькоў.
2. зб. Абл. Ігліца. Жоўтая хвойка ўсцілала дол. Мурашка. Хоць хвойку жую, але на волі жыву. Прымаўка.
хво́йка 2, ‑і, ДМ хвойцы; Р мн. хвоек; ж.
Жук чорнага або бурага колеру, шкоднік хваёвых дрэў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разгалінава́цца, ‑нуецца; зак.
1. Даць галіны (пра расліны). Старая хвоя разгалінавалася ў два бакі, тоўстыя лапы вычварна выгнуліся. Лужанін.
2. перан. Раздзяліцца на некалькі частак, ліній, напрамкаў, якія ідуць з аднаго пункта ў розныя бакі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)